Брытанцы баяцца дзяцейInter - ПОЛ У Вялiкабрытанii ўсё большае распаўсюджанне атрымлiвае страх перад дзецьмi i падлеткамi.Як паказала сацыялагiчнае даследаванне, толькi 34 працэнты дарослага насельнiцтва туманнага Альбiёна гатовы ўмяшацца i спынiць акты вандалiзму, што ўчыняюцца маладымi людзьмi. Астатнiя баяцца быць збiтымi i пакрыўджанымi словамi. Англiчане практычна не кантралююць падлеткаў, вiной чаму эканамiчнае развiццё краiны i змяненне функцый мясцовых уладаў, якiя раней хоць неяк кантралявалi жыццё моладзi. Каля 1,7 мiльёна падданых каралевы не выходзяць на вулiцу ў цёмны час сутак з-за асацыяльных паводзiнаў падлеткаў, а 1,5 мiльёна нават гатовы з-за iх пераехаць у iншы раён. ЗЛАДЗЕI АБРАБАВАЛI... ПУСТЫ БАНК Рабаўнiкi, якiя збiралiся спустошыць сховiшча румынскага банка, былi нямала здзiўлены, калi ўбачылi, што ў будынку няма нiчога, што хоць крыху нагадвала б аб некалi фiнансавай установе. Трое злачынцаў збiралiся сарваць добры куш з абрабавання банка, размешчанага ў цэнтры горада Канстанца. Позна ноччу, узламаўшы дзверы, рабаўнiкi прабралiся ўнутр банка. Але, на iх вялiкi жаль, памяшканне аказалася абсалютна пустым. «У пошуках таго, чым можна было б пажывiцца, злачынцы спрабавалi нават украсцi батарэi. Але ў iх нiчога не атрымалася», — паведамiлi палiцэйскiя. Аказваецца, незадоўга да абрабавання, банк быў зачынены на рэканструкцыю i часова перанесены ў iншае месца. Рабаўнiкоў заўважылi жыхары суседнiх дамоў, аднак затрымаць iх так i не ўдалося. $18 000 000 — ЗА ДАМАГАЛЬНIЦТВА Калiфарнiйскi суд абавязаў сетку супермаркетаў The Vons Companies кампенсаваць урон у памеры больш як 18 млн долараў ЗША свайму былому супрацоўнiку, звольненаму за скаргу на дамагальнiцтва з боку жанчыны, якая працавала ў той жа кампанii менеджарам. Vons павiнна выплацiць 48-гадоваму Джэймсу Стывенсу 1,7 млн долараў у якасцi кампенсацыi за фiнансавыя страты i маральны ўрон, а таксама больш як 16 млн штрафу. Джэймс Стывенс працаваў у кампанii на працягу 25 гадоў, i быў звольнены ў маi 2004 года. У лiстападзе 2004-га ён падаў iск свайму былому работадаўцу. У час судовага разбору Стывенс паведамiў следству, як жанчына падвяргала яго дамагальнiцтвам у рознай форме. Да iх, напрыклад, пацярпелы прыраўноўваў рэплiкi з сэксуальным падтэкстам. Стывенс спадзяецца, што яго перамога дапаможа iншым ахвярам дамагальнiцтва на працоўным месцы зразумець, што закон на iх баку. НЕВIНАВАТЫ АДСЕДЗЕЎ 25 ГАДОЎ ЗА КРАТАМI Спецыяльны аналiз ДНК паказаў, што 57-гадовы Лары Фулер — не той чалавек, якi згвалтаваў жыхарку Даласа ў яе доме. Фулер правёў у турме больш за 20 гадоў за злачынства, якога не ўчыняў. Фулер быў прыгавораны ў 1881 годзе судом прысяжных да 50 гадоў пазбаўлення волi па абвiнавачанню ў згвалтаваннi з абцяжарваючымi акалiчнасцямi. Сцвярджалi, што ён уварваўся ў кватэру 37-гадовай жанчыны i згвалтаваў яе, пагражаючы нажом. Жанчына разглядвала фотаздымкi, сярод якiх было два з адлюстраваннем Фулера, i апазнала яго на другой, нягледзячы на тое, што на iм той быў з барадой, а злачынца, паводле яе слоў, не меў раслiннасцi на твары. У той час Фулеру было 32 гады, ён быў ветэранам В’етнама i атрымаў медаль ВПС ЗША за выратаванне свайго атрада. Улады акругi i суддзя прынеслi несправядлiва абвiнавачанаму свае прабачэннi. Фулер, якi адседзеў 25 гадоў за кратамi, адказаў проста: «Дзякуй, прабачэннi прыняты». Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вялiкабрытанii ўсё большае распаўсюджанне атрымлiвае страх перад дзецьмi i падлеткамi |
|