21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цяльцы могуць адпраўляцца ў замежныя паездкi, а Скарпiёны — прымаць цiкавыя прапановы...

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Практычна ўсё, што плануеце на гэты тыдзень, збудзецца. Спатрэбiцца рашучасць, актыўнасць, уменне хутка рэагаваць на сiтуацыю, якая склалася. Засталося зрабiць нязначны рывок наперад, пасля чаго можна будзе з чыстым сумленнем заняцца святочнымi клопатамi. Задумайцеся пра важны набытак. Начальства ацэнiць вашы iдэi i, цалкам верагодна, зробiць прапанову аб павышэннi. Сустрэчы з сябрамi, абмен уражаннямi i новымi iдэямi дасць магчымасць раскрыцца вашаму патэнцыялу.

ЦЯЛЕЦ. Хаджэнне па кругу завяршылася — вы зрушылiся з мёртвай кропкi. А калi з’явiлiся новыя цiкавыя, арыгiнальныя iдэi — ажыццяўляйце iх пакуль час працуе на вас. Добры перыяд для замежных паездак. На гэтым тыднi настройцеся на падпiсанне дамоўленасцяў i заключэнне здзелак. Магчымы частыя перамяшчэннi i кароткiя паездкi, могуць быць праблемы з транспартам. Больш беражлiва аднясiцеся да дакументаў — ёсць небяспека iх згубiць. Пастарайцеся больш часу праводзiць дома з сям’ёй. Зрабiце больш разнастайным свой вольны час — гэта дапаможа як след адпачнуць. Могуць узнiкнуць непрадбачаныя расходы на дзяцей.

БЛIЗНЯТЫ. Добры тыдзень для рэалiзацыi самых неверагодных планаў i iдэй. У аўторак у мэтах бяспекi не варта расказваць пра вашы сапраўдныя намеры. У сераду не слухайце пустыя размовы, iнакш не паспееце разабрацца са справамi, якiх назапасiлася. У чацвер ва ўзаемаадносiнах з калегамi па працы можа ўзнiкнуць некаторае напружанне. У пятнiцу адкладзiце ўсе хатнiя справы i праблемы ўбок i дазвольце сабе адчуць асалоду ад адпачынку. У нядзелю не адмаўляйцеся ад запрашэння, якое атрымаеце ад сяброў: вы даведаецеся шмат новага.

РАК. Час крыху збавiць тэмп. Супакойцеся i хоць крыху адпачнiце ад работы. Калi ёсць магчымасць — вазьмiце водпуск цi некалькi дзён адгулаў. Напружаная праца на гэтым тыднi процiпаказана. Калi ж адпачнуць не ўдасца, то пастарайцеся хоць скарацiць аб’ём работы ў першую палову тыдня, тым больш што гэта павiнны быць выхадныя. У панядзелак дабiвацца прызнання вашай праваты бесперспектыўна. Але ўжо пачынаючы з серады вы зможаце з лёгкасцю весцi перамовы. Паступiць многа карыснай iнфармацыi, будуць удалымi дзелавыя сустрэчы. Старыя сувязi працягваюць развiвацца — верагодна, яны яшчэ прынясуць добрыя плады, але не на гэтым тыднi.

ЛЕЎ. Вы добра сябе адчуваеце, поўныя сiл i энергii? Не адмаўляйцеся нi ад якiх выгадных прапаноў. Гэта спрыяльны для вас час. Пастарайцеся не ўступаць у спрэчкi з дзелавымi партнёрамi — iнакш яны могуць узбунтавацца, што пойдзе ва ўбытак агульнай справе. Самы час падключыцца да новых калектыўных дзеянняў i рознабакова праявiць свае дзелавыя якасцi i здольнасцi.

ДЗЕВА. Як мага менш прыслухоўвайцеся да парад навакольных, а больш давярайце асабiстай iнтуiцыi. Калi збiраецеся ў водпуск, то пажадана, каб ён пачынаўся з панядзелка, бо iнакш незапланаваныя падзеi могуць яму перашкодзiць. Калi тыдзень будзе для вас працоўным, то ён абяцае быць поўным сюрпрызаў, на жаль, не заўсёды прыемных. Давядзецца праявiць зайздроснае цярпенне, а то дзелавыя партнёры могуць скарыстацца вашай нерашучасцю i стварыць вельмi непрыемную сiтуацыю. Тыдзень спрыяльны для аднаўлення кантактаў, якiя згублены, i сувязяў, якiя даўно забытыя. Выпадковыя сустрэчы адкрыюць новыя перспектывы. Адкладзiце бясконцыя хатнiя справы i не ўскладняйце адносiны з бацькамi — удзялiце, па магчымасцi, iм больш часу i ўвагi. Дзецi будуць радаваць, але не дазваляйце iм вельмi многага.

ШАЛI. Тыдзень не прыдатны для дакладнага выканання правiлаў, якiя вызначаны раней. Прыслухайцеся да ўнутранага голасу: пад яго кiраўнiцтвам вы зможаце дзейнiчаць значна больш гiбка i эфектыўна, улiчваючы змены абставiнаў. Няма неабходнасцi ўсе праблемы вырашаць самастойна — не забывайцеся, што ёсць надзейныя сябры, якiя гатовыя дапамагчы парадай i справай. Серада — добры момант для абдумвання новых iдэй, пераацэнкi мiнулага вопыту. На гэты дзень таксама можна адкласцi найбольш адказныя справы — ваша сабранасць будзе вельмi дарэчы. Пастарайцеся нiкога не падманваць, у тым лiку i сябе, — у вас гэта будзе вельмi дрэнна атрымлiвацца. У суботу можна расслабiцца i адчуць асалоду ад спакою, а яшчэ лепш схадзiць у госцi цi выбрацца на невялiкую прагулку.

СКАРПIЁН. Можна ўздыхнуць з палёгкай: усё становiцца на свае месцы, i справы, падобна, выпраўляюцца. Прымайце цiкавыя прапановы — гэта можа змянiць ваша жыццё. Магчыма, вам давядзецца зрабiць нейкi выбар. Чым больш заўважанымi вы будзеце ў панядзелак, тым лепш для вас. Аўторак стане ўдалым пачаткам новых i важных спраў. Гэты дзень добры для творчасцi. У чацвер некаторыя падзеi падштурхнуць да змянення тактыкi — стрымлiванне эмоцый стане лепшай палiтыкай. У пятнiцу пажадана не ўблытвацца ў авантурныя цi сумнiўныя гiсторыi. Субота таксама ўдалы дзень для паездак, падарожжаў, як блiзкiх, так i далёкiх. Не ўмешвайцеся ў чужыя справы са сваiмi парадамi — гэта можа прывесцi да ўскладнення адносiнаў з навакольнымi.

СТРАЛЕЦ. Непажадана будаваць грандыёзныя планы на блiжэйшую будучыню: яны могуць раптоўна змянiцца. Верагодна, будзеце вымушаны вырашаць адначасова самыя рознабаковыя дзелавыя праблемы. Вам, хутчэй за ўсё, давядзецца выконваць ролю пасрэднiка па просьбе сяброў цi блiзкiх. Вы зможаце хутка справiцца з мноствам пытанняў, асаблiва ў панядзелак i суботу. Пазбягайце авантурных мерапрыемстваў. Мудрыя i абдуманыя рашэннi стабiлiзуюць абстаноўку. Знойдзецца час для забаў, паездак цi вiзiту да родных. Нядзелю лепш прысвяцiць пасiўнаму адпачынку.

КАЗЯРОГ. Павысiцца актыўнасць, вы адчуеце прылiў сiл. Тыдзень спрыяльны для новых спраў, пошуку дзелавых партнёраў i аднадумцаў. У панядзелак уважлiва правярайце iнфармацыю, якая да вас паступае, бо магчымы скажэннi цi падман. Старайцеся ва ўсiм пазбягаць паспешных высноў. У чацвер лепш не пачынаць новых спраў. Памятайце, што пачуццi не заўсёды спрыяюць засяроджанасцi ў рабоце. Займiцеся добраўпарадкаваннем кватэры: абнаўленне падорыць вам лёгкасць i натхненне. Пятнiца — цудоўны дзень для сустрэчы з сябрамi.

ВАДАЛЕЙ. Пастарайцеся разгадаць некалькi загадак, якiя вам прынясе лёс, — i вы не пашкадуеце аб затрачаным часе. Выбiрайце аб’ём работы адпаведна вашым сiлам, не адмаўляйцеся ад дапамогi сяброў. Калi ў аўторак вы штосьцi не паспееце, пастарайцеся не хвалявацца: усё можна перанесцi на наступны дзень. Магчыма не зусiм прыемная размова з начальствам, якая скончыцца канкрэтным рашэннем. Адштурхоўвайце трывожныя думкi — зоркi не пакiнуць вас без заступнiцтва. У пятнiцу i суботу не прамiнiце важнай iнфармацыi, яна можа падказаць вам цудоўную iдэю.

РЫБЫ. Працоўныя справы ўвойдуць у больш спакойны выток, хоць бурныя ўсплёскi мiнулага яшчэ могуць напомнiць пра сябе. Час заняцца дакладнай i карпатлiвай прапрацоўкай дэталяў праекта, якiм вы займаецеся. У аўторак давядзецца актыўна адстойваць свае iнтарэсы. Праяўляючы сiлу, з дапамогай мэтанакiраванасцi i ўпартасцi вы зможаце даказаць навакольным сваё права на самастойнасць i незалежнасць. Тыдзень можа быць для вас дастаткова напружаным. У чацвер прытрымлiвайце свае эмоцыi i зменшыце амбiцыi, iнакш можаце «наламаць дроў». Старайцеся прадумваць кожны свой крок, не даючы нагоды для плётак тайным нядобразычлiўцам. Мудрасць можа стаць вашым галоўным саюзнiкам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика