Пунтус развiтаецца з трактарыстамiСпорт-тайм Галоўнага трэнера нацыянальнай каманды па футболу Юрыя Пунтуса доўгi час абвiнавачвалi ў сумяшчэннi пасад у мiнскiм клубе МТЗ-РIПА i зборнай Беларусi.Нарэшце Юрый Iосiфавiч вырашыў паставiць кропку ў гэтым пытаннi: з 1 студзеня настаўнiк будзе працаваць толькi ў галоўнай дружыне краiны. Трактаразаводцы ўспрынялi такi крок з разуменнем, але шкадуюць, што чалавек, якi прывёў каманду да перамогi ў Кубку Беларусi i бронзавых узнагарод чэмпiянату, развiтваецца з клубам. ПАД НАГЛЯДАМ РЭФЕРЫ ФIФА Каб пазбегнуць усялякiх размоў наконт падсуджвання адной з каманд, кiраўнiцтва беларускай федэрацыi футбола вырашыла, што матч заключнага 26-га тура памiж БАТЭ i «Шахцёрам» будзе абслугоўваць расiйская брыгада арбiтраў на чале з рэферы ФIФА Аляксандрам Гвардзiсам (Калiнiнград). Нагадаем, што барысаўчан задаволiць i перамога, i нiчыя, каб у трэцi раз стаць мацнейшым беларускiм клубам. «ШАЙБАВЫ» БУМ Матч Адкрытага чэмпiянату Беларусi памiж «Юнацтвам» i «Хiмiкам-СКА» выдаўся самым вынiковым за ўсё першынство: было закiнута 15 шайбаў. Цiкава, што ў пачатку другога перыяду навапалачане прайгравалi з лiкам 2:6, але прыкладна за дзве хвiлiны да завяршэння сустрэчы скарацiлi сваё адставанне да мiнiмуму 7:8. Такiм чынам, перамагла каманда Мiхаiла Захарава. У чэмпiянаце лiдзiруе мiнскi «Керамiн» (45 ачкоў). Вынiкi астатнiх матчаў: «Дынама» (Мiнск) — «Вiцебск» — 5:0, «Брэст» — «Керамiн» — 2:6, «Сокал» (Кiеў) — «Металург» (Жлобiн) — 4:4, «Нёман» (Гродна) — «Хiмвалакно» (Магiлёў) — 0:0. ВАРАТАР СПРАВIЎСЯ З ПАРТЫЗАНАМI У другiм туры групавога этапу розыгрышу Кубка УЕФА бухарэсцкае «Дынама», за якое выступае беларускi галкiпер Уладзiмiр Гаеў, справiлася з турэцкiм «Бешыкташам» — 2:1. Наш варатар правёў у «рамцы» ўвесь матч. Сярод ахоўнiкаў варот вызначыўся iгрок iтальянскага «Лiворна» Марка Амелiа (на фота), якi ў канцоўцы гульнi зраўняў лiк ударам галавой у сустрэчы з сербскiм «Партызанам» — 1:1. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнага трэнера нацыянальнай каманды па футболу Юрыя Пунтуса доўгi час абвiнавачвалi ў сумяшчэннi пасад у мiнскiм клубе МТЗ-РIПА i зборнай Беларусi |
|