Змагаўся дождж са снегам
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Рэспублiканскiм гiдраметцэнтры, ужо ў пятнiцу цыклон «падмарозiць» i дождж зменiцца снегам, уначы будзе даволi моцны вецер, месцамi завiруха. На працягу сутак тэмпература паветра панiзiцца да 0 градусаў. З ранiцы 11 лiстапада снегу будзе падаць значна менш, але будзе холадна. Тэмпература паветра ўначы пачне дасягаць 3—8 марозу, пры праясненнях — да мiнус 11 градусаў, удзень — 0—5 марозу.
У нядзелю пад нацiскам чарговага цыклона зноў чакаюцца iстотныя ападкi, але замест снегу пойдзе дождж. Вецер зноў узмоцнiцца да парывiстага i шквалiстага. Тэмпература паветра павысіцца да плюсавой. У панядзелак—аўторак актыўныя франты зноў прынясуць да нас снег, на дарогах чакаецца галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы — ад 0 на поўднi, да 5 мароза на поўначы краiны. Удзень тэмпература будзе каля нуля градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Рэспублiканскiм гiдраметцэнтры, ужо ў пятнiцу цыклон «падмарозiць» i дождж зменiцца снегам, уначы будзе даволi
|
|