«Палаючыя» выхадныя
Сяргей РАСОЛЬКА
За перыяд з суботы па аўторак у сталiчнай вобласцi адбыўся 31 пажар. За чатыры днi загiнулi 12 чалавек, у тым лiку двое маленькiх дзяцей. Гэта былi адны з самых «вогненных» выхадных за апошнi час, канстатуюць у Мiнскiм абласным упраўленнi МНС.
У кожным раёне Мiншчыны (за выключэннем Бярэзiнскага i Лагойскага раёнаў i горада Жодзiна) за гэты перыяд адбыўся мiнiмум адзiн пажар. Больш за ўсё жыццяў забрала неасцярожнае абыходжанне з агнём — 9 чалавек загiнулi менавiта з-за ўласнай неасцярожнасцi. У двух выпадках прычынай пажару стала эксплуатацыя самаробных электраабагравальнiкаў, прычым у абодвух справа скончылася трагiчна. У нядзелю ахвярамi полымя ў вёсцы Веркалы Пухавiцкага раёна сталi двое маленькiх дзяцей — хлопчык 2003 i дзяўчынка 2005 гадоў нараджэння. Ранiцай мацi прапалiла печ i, пераканаўшыся, што малыя спяць, пайшла са старэйшым дзiцем у госцi да родных. А праз 20 хвiлiн сусед убачыў дым i пачуў, як у доме вые сабака. З расчыненых дзвярэй насустрач людзям выбеглi сабака i кот, трапiць жа ў жыллё суседзям перашкодзiў моцны дым... Самым жа няпростым днём для пажарных-выратавальнiкаў Мiншчыны стаў панядзелак. За гэты дзень адбылося 14 пажараў, сем чалавек загiнулi... Уся сям’я стала ахвярай пажару ў вёсцы Зарэчча Стаўбцоўскага раёна. У доме пражывалi мацi з бацькам, iх дарослыя сын i дачка з сябрам. Ранiцай сям’я займалася хатнiмi клопатамi, якраз забiлi кабана. Апоўначы суседка пачула нейкiя староннiя гукi, потым убачыла палаючы з боку веранды дым. З ахопленага полымем будынка змог выбрацца толькi грамадзянскi муж дачкi гаспарадоў дома. Мужчына атрымаў апёкi другой—трэцяй ступенi i ў цяжкiм стане быў дастаўлены ў рэанiмацыю. Згодна з папярэднiмi данымi, прычынай пажару магла стаць неасцярожнасць пры курэннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За перыяд з суботы па аўторак у сталiчнай вобласцi адбыўся 31 пажар. За чатыры днi загiнулi 12 чалавек, у тым лiку двое маленькiх дзяцей
|
|