Выпiлi, атруцiлiся. У бальнiцы!
Аляксандр ПУКШАНСКI
Дыягназ «таксiчны гепатыт» у медыцынскiх установах Вiцебскай вобласцi (па стану на 4 лiстапада) пастаўлены ўжо 50 чалавекам! Большасць ахвяр — 25 — жывуць у Полацку i Полацкiм раёне, 16 — у Браславе, 7 — у Мiёрах. Першыя выпадкi захворвання зарэгiстраваны напрыканцы кастрычнiка. Пракуроры ўзбудзiлi крымiнальныя справы, а мiлiцыя аб’явiла «сапраўдную вайну» тым, хто вырабляе i рэалiзуе атруту на аснове спiртавых вадкасцяў.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк мiлiцыi грамадскай бяспекi i спецыяльнай мiлiцыi УУС Вiцебскага аблвыканкама Уладзiмiр Папко, у Полацку ўжо высветлены два падазроныя, а ў Браславе — 3 з лiку тых, хто збывалi атруту. З чаго яна была выраблена, пакуль што не высветлена. Ёсць меркаванне, што ў зеллi былi элементы хлору. Вадкасць на спiрце, як лiчаць мiлiцыянеры, была прывезена з тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi. Дарэчы, у расiян яшчэ большыя маштабы атручвання: толькi на Пскоўшчыне атруцiлiся каля 500 (!) чалавек. 20 расiян загiнулi! Цяпер усiх пасажыраў цягнiкоў уважлiва даглядаюць на прадмет перавозкi зелля, i нават, калi яны не перавозяць звыш нормы (да 5 лiтраў) запiсваюць асабiстыя даныя, каб далей можна было пракантраляваць: а цi не выкарыстаны «прадукт» для вырабу i збыту фальшывай гарэлкi? Толькi за чатыры днi правядзення спецыяльнай аперацыi «Акцыз» з незаконнага абароту было канфiскавана больш 7,6 тысячы лiтраў розных спiртавых вадкасцяў... Каб выклікаць грамадскi «рэзананс», у актавай зале Полацкага ГАУС было праведзена выязное пасяджэнне суда. У адносiнах да 9 жыхароў Полацка былi складзены адмiнiстратыўныя пратаколы. Яны павiнны былi заплацiць штраф у памеры да 5 базавых велiчынь (155 тысяч беларускiх рублёў). Цiкава, што сярод гэтых «штрафнiкоў» ёсць нават 80-гадовая бабулька, у якой канфiскавалi 15 лiтраў самагонкi. Перад iмi выступiлi галоўны ўрач тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Полацка, пракурор. Быў прадэманстраваны фiльм, зняты ў бальнiцы, дзе лечаць ахвяр атрутных вадкасцяў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дыягназ «таксiчны гепатыт» у медыцынскiх установах Вiцебскай вобласцi (па стану на 4 лiстапада) пастаўлены ўжо 50 чалавекам! Большасць ахвяр — 25 — жы
|
|