Фiялетавая цыбуля
Некаторых нашых чытачоў цiкавiць пытанне, як вырошчваць цыбулю з фiялетавай афарбоўкай.
Рознiцы ў агратэхнiцы цыбулi звычайнай афарбоўкi i з фiялетавай афарбоўкай лускi няма. Важна толькi ведаць, што многiя гатункi цыбулi з фiялетавай афарбоўкай створаны для паўднёвых рэгiёнаў, таму ў цэнтральных рэгiёнах яны будуць выспяваць позна, а захоўвацца дрэнна. Адзiн з найбольш старажытных спосабаў вырошчвання цыбулi-рэпкi — вегетатыўны. Штогод для веснавой пасадкi выкарыстоўваюць цыбулiны ад ураджаю мiнулага года. Другi вядомы спосаб, калi вясной (пачынаючы з першых чысел сакавiка) з насення ў пакаёвых умовах вырошчваюць расаду цыбулi, а потым у маi высаджваюць яе на агарод. Праўда, гэты спосаб вельмi працаёмкi, таму агароднiкi-аматары выкарыстоўваюць яго рэдка. Шырока распаўсюджаны двухгадовы спосаб вырошчвання цыбулi: у першы год з насення атрымлiваюць сявок, а на другi год з яго вырошчваюць цыбулю-рэпку. Глеба для пасадкi цыбулi павiнна быць рыхлай i ўрадлiвай, з роўным рэльефам, добра асвятляцца сонцам. На папярэдняе месца цыбульныя вяртаюць не раней, чым праз 4 гады. Добрыя папярэднiкi для гэтых культур — капуста, агуркi, таматы, кабачкi, ранняя бульба. Перад глыбокай перакопкай глебы ў яе ўносяць каля 5 кг/кв.м перагною, па 30 г/кв.м амiячнай салетры i двайнога суперфасфату, 20 г хлорыстага калiю. Каб грунт лепш праграваўся, грады робяць адразу пасля перакопкi, паверхню выраўноўваюць. На градзе шырынёй каля 80 см размяшчаюць па 3 рады цыбулi. Глыбiня сяўбы — каля 1 см. Яе праводзяць як мага раней — дзесьцi ў канцы красавiка. Для лепшага прагравання глебы, папярэджання ад перасыхання верхняга слоя грунту градкi пасля сяўбы пажадана замульчыраваць торфам цi перагноем слоем каля 1 см. Для атрымання больш раннiх усходаў насенне перад сяўбой на суткi замочваюць у растворы мiкраэлементаў цi ў вадзе пакаёвай тэмпературы, не забываючы перыядычна яго памешваць. Пры з’яўленнi масавых усходаў раслiны неабходна падкармiць растворам мачавiны цi амiячнай салетры (1 ст. л. угнаення на 10 л вады). У стадыi двух сапраўдных лiстоў раслiны абавязкова прарэджваюць, пакiдаючы памiж iмi адлегласць каля 2 см. Канчатковае прарэджванне ў радках праводзяць у стадыi ўтварэння 4 лiстоў, пакiдаюць памiж раслiнамi адлегласць каля 5 см. Пасля гэтага раслiны пажадана падкармiць растворам комплекснага ўгнаення: на 10 л вады дадаюць па 15—20 г амiячнай салетры, двайнога суперфасфату, хлорыстага калiю. Для лепшага развiцця раслiн i атрымання большага ўраджаю цыбулю пажадана таксама падкармiць растворам мiкраэлементаў. Цыбуля вельмi любiць рыхлую глебу. Таму неабходна рэгулярна рыхлiць мiжрадкоўi, пры засушлiвым надвор’i пасадкi палiваць. Трэба памятаць, што на градках, чыстых ад пустазелля, ураджай цыбулi заўсёды значна большы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторых нашых чытачоў цiкавiць пытанне, як вырошчваць цыбулю з фiялетавай афарбоўкай |
|