Мы не рабы, рабы не мы...
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Сёння ў Палацы Рэспублiкi пройдзе вялiкi сольны канцэрт «J:mopc», названы гэтак жа, як i новы альбом гурта — «Басанож па маставой». Акрамя таго, у лiстападзе—снежнi працягнуцца гастролi калектыву па гарадах Беларусi.
Адметнасцю канцэртнай праграмы стала тое, што гурт «J:mopc» падключыўся ў яе рамках да ўдзелу ў iнфармацыйнай кампанii праекта Мiжнароднай арганiзацыi па мiграцыi (МАМ) «Барацьба з гандлем людзьмi ў Рэспублiцы Беларусь». — Чамусьцi многiя ставяцца з iронiяй да магчымасцi трапiць у рабства. Людзi лiчаць, што гэта перажытак мiнулага i зараз такога не бывае. Мiж тым штогод раскрываецца некалькi соцень выпадкаў, калi нашы суайчыннiкi траплялi ў сэксуальнае i працоўнае рабства пры выездзе на працу за мяжу, — кажа лiдар гурту Уладзiмiр Пугач — мiж iншым, юрыст па адукацыi. — Паверце, гэта можа здарыцца з кожным, асаблiва калi чалавек пагадзiўся на нелегальную працу або не атрымаў iнфармацыi аб работадаўцу. Iнфармацыя, дакладней, iнфармаванне беларусаў аб праблеме i стала ключавым момантам супрацоўнiцтва гурта з МАМ. Так, на вокладцы дыска i на афiшах канцэртнага тура «J:mopc» змешчаны тэлефоны бясплатнай «гарачай лiнii» 8-801-201-5555. Патэлефанаваўшы туды, можна даведацца аб бяспечным выездзе за мяжу, атрымаць прафесiйную кансультацыю юрыстаў або псiхолагаў, папярэдзiць патэнцыяльную пагрозу для iншых людзей. Падчас канцэртаў будзе распаўсюджвацца i iншая iнфармацыйная прадукцыя МАМ па гэтай тэматыцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Палацы Рэспублiкi пройдзе вялiкi сольны канцэрт «J:mopc», названы гэтак жа, як i новы альбом гурта — «Басанож па маставой». Акрамя таго, у лiс |
|