21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хамут

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь КАСЦЕНЬ

Простыя рэчы

У Паставах ён для ўсiх Iванавiч. Без iмя. I для суседзяў, i для дырэктара камбiната кааператыўнай прамысловасцi, дзе яшчэ працуе, i для маладых работнiкаў камбiната, i для аднагодкаў — хоць такiх ужо зусiм няшмат, бо за восемдзесят нашаму Iванавiчу, возчыку Верамейчуку. Вось i для мяне ён сёння Iванавiч. Загрузiлi ў яго воз пару мяшкоў трыцiкале, барану i паціху едзем на мой участак. Хоць па тэрмiнах i пазнавата, але трэба пасеяць, забаранаваць.

У дарозе няма чаго рабiць, таму няспешна размаўляем пра надвор’е, якое дае людзям урабiцца на зямлi, пра ягонага конiка, а потым i пра збрую гэтага конiка, якая выглядае яшчэ досыць прыстойна. Пра гэта i кажу возчыку.

А той махнуў рукой i пачынае расказваць.

— Неяк ужо вяртаўся дадому, i тут абарваўся гуж. Ну нi туды i нi сюды. Неяк «на жывую нiтку» прыладзiў, пакрысе дацягнуўся да канюшнi. Назаўтра iду да начальства. Патрэбна новая справа. Паабяцалi, завозяць iх у мясцовую сельскагаспадарчую краму, ды на той час не было. Чакаць давялося месяцы са тры. Але так i не дачакаўся. Увогуле недзе ёсць нейкая рымарня, рымарская майстэрня, вырабляюць там i хамуты. Але прывязуць iх у краму — паходзiш вакол, паходзiш. На якога конiка яны сшытыя? Цi не пад два метры павiнен быць конiк. Ды i цана сягае за сотню тысяч. Я ратуюся тым, што падказалi людзi: на хутары, амаль ля лiтоўскай мяжы, жыве малады яшчэ чалавек. Але вось прыстасаваўся, асвоiў рымарскую справу. Многiя з наваколля звяртаюцца да яго. Звярнуўся тады да яго i я. Так што хамут гэты — яго рук справа. I за нейкiя сорак тысяч. Ды i дуга таксама ягоная. А вось прозвiшча таго чалавека i не пытаўся. Яго ў наваколлi кожны ведае. Спытайся: «Дзе тут рымара знайсцi?» Адразу пакажуць. Вось так. I не патрэбна нiякiх рэклам i прэзентацый, нiякiх вiзiтовак, дзе акрамя прозвiшчаў i iншых рэквiзiтаў пазначаюцца ўсе рэгалii. За майстра гаворыць яго справа.

Вiдаць, трэба патлумачыць, што рымар, па-руску «шорнiк», — гэта чалавек, якi займаецца вырабам хамутоў, усёй рамянной вупражы. Раней гэта справа цанiлася бадай што нароўнi з кавальскай. I было майстроў нямала. Той, каму даводзiлася калi ехаць ад чыгуначнай станцыi Крывiчы ў Мядзельскiм раёне па дарозе на Даўгiнава, сустракаў ля дарогi паварот на вёску Хамутнае. Адкуль назва, зразумела. Жылi тут, вiдаць, выдатныя майстры, таму людзi i iшлi, ехалi ў паселiшча да рымараў, па хамуты.

Сёння попыт на iх узрастае. Становiцца менш коней у калектыўных гаспадарках, затое павялiчваецца iх колькасць у прыватных. Калi ў чалавека ёсць ладны кавалак зямлi, то i конiк свой яму патрэбен, для поўнай незалежнасцi. I ўсё часцей нават конi, якiя належаць гаспадарцы, арганiзацыi, аддаюцца аднаму работнiку, як у выпадку з нашым Iванавiчам. Кармi яго, даглядай, выконвай патрэбнае па службе. А ў вольны час i сваёй справай займiся, людзям дапамажы. Даюцца кармы, нешта прыплачваецца.

Хамут у конскай вупражы бадай што самая галоўная прылада. Калi яшчэ конiк запрэжаны ў воз, то цягне яго ён i з дапамогай аглобляў. А вось у плузе, баране толькi праз хамут i напiнае. З выгляду ён просты. Драўляны каркас (клешчы), яны абкладзены з унутранага боку мяккiм лямцам, хамуцiнай. У хамута два гужы, петлi з вяроўкi цi скуры, з дапамогай якiх прыладжваюцца аглоблi павозкi. Вось такi гуж у нашага Iванавiча i абарваўся. Калi конь у плузе цi баране, да гужоў прымацоўваецца ворчык. Адзеты на каня хамут засупоньваецца, сцягваецца. Для гэтага, калi малавата сiлы ў руках, часам даводзiцца i нагой нацiснуць. Неяк бачыў у вёсцы, як васьмiдзесяцiгадовая бабуля запрагала каня. Ну, думаю, а засупонiць? Магчыма, дапамагчы трэба. Дзе там. Падняла аглоблi, заклала дугу. А потым закiнула супонь, ускiнула як тая фiзкультурнiца нагу, нацiснула — гатова.

Усё нiбыта проста з гэтай прыладай. Але сапраўдны вясковец ведае, што падабраць хамут менавiта для свайго конiка, каб падыходзiў ён па памеры, каб не нацiраў ён яму шыю, каб быў прыдатны да цяжкай работы — вялiкая справа.

Нездарма са словам «хамут» звязваюць цяжкую, не толькi конскую работу. Калi чалавеку даюць якую-небудзь цяжкую работу, то яго «запрагаюць у хамут». Займеў, якiя вялiкiя клопаты цi, прыкладам, няўдала жанiўся — «хамут на шыю». А калi цябе прыгнятаюць, калi ты ў паднявольным становiшчы?

У Коласа чытаем:

«I гнiся век, цярпi маўклiва,

Пакiнь ты ўсякую надзею

Хамут з сябе зняць дабрадзею!»

Цяпер гэта рэдка сустракаецца, але ёсць i зараз такое, калi хамутом абразлiва называюць некультурнага, неадукаванага чалавека.

Хамут, вобразна кажучы, з конскай шыi перакачаваў i ў тэхнiчную вобласць. Там хамуты, хамуцiкi служаць для злучэння труб, iншых дэталяў.

Нямала новых значэнняў займела i слова гуж. Гужавы транспарт — гэта, зразумела, той транспарт, якi складаецца з жывой цяглавай сiлы i калёс, саней. Але ж можна i нешта вазiць гужам, чарадой, адзiн за адным. Чарот пiсаў:

«I чуюць птушкi —

холад, сцюжа

Краiну раптам агартаюць...

Са смуткам ў грудзях

яны гужам

У край чужацкi адлятаюць».

Ведучы гаворку пра хамут, нельга не ўспомнiць i ярмо. Прыстасаванне такога ж прызначэння, але ўжо для рабочай рагатай жывёлы. Яно бывае i адзiночнае, i парнае для двух жывёлiн. Ярмо — цалкам драўляная прылада, толькi з некаторымi жалезнымi дэталямi. У нашым, заходнебеларускiм кутку, быкоў на ворыве ўвогуле не выкарыстоўваюць. Дзядуля расказваў, што некалi, яшчэ пры царскай уладзе, iмi аралi ў панскiх гаспадарках. Валы i ярмо на iх — гэта набытак усё-такi паўднёвага сялянства, тых мясцiн, дзе глеба чарназёмная, тлустая i цяжкая. Такую раллю конiкам не падымеш. А вось пара валоў ды адмысловы плуг...

Думаю, многiя ўспомнiлi шолахаўскую «Узнятую цалiну». Давыдаў, прафесiйны рабочы, уласным прыкладам хоча паказаць калгаснiкам, як трэба араць. Яму ранiцай запрагаюць двух валоў. Канешне, запрагаюць у ярмо. I цэлы дзень ён не выпускае з рук ручкi плуга, здаецца, чапыгi. Прыклад рабочага металiста адбыўся. Але вось валы. Яны вытрымалi дзень цяжкай работы ў ярме. Нашы б конiкi такога не адолелi.

Пераноснасць значэння слова «ярмо» яшчэ больш, чым у выпадку з хамутом, узмацняецца ў сэнсе ўцiску, падняволення. Вельмi шмат у свой час — пiсалася пра ярмо капiталiстычнай эксплуатацыi ў краiнах Захаду i гэтак далей. А мне ўспомнiлiся радкi з рамана Пушкiна «Яўгенiй Анегiн»:

«Ярем он барщины старинной

Оброком легким заменил».

Баршчына была сапраўды ярмом для тагачасных сялян. Яны павiнны былi працаваць на памешчыка пяць, а то i шэсць дзён на тыдзень. I толькi астатнi час на сваю гаспадарку. Прыгон, што ж зробiш. А вось аброк, калi селянiн аддаваў пану вызначаную частку прадукцыi, а ў астатнiм быў амаль вольным гаспадаром — зусiм iншая справа. На гэта ў тагачаснай, пушкiнскай вёсцы iшлi адзiнкi сярод памешчыкаў. Яны многае гублялi ў плане матэрыяльным. Такiм лiбералам быў i Ленскi. Нездарма ж:

«Зато в углу своем надулся,

Увидя в этом страшный вред,

Его расчетливый сосед».

Але задумаўся я над словам «ярем». Не, усё правiльна, класiк рускай лiтаратуры не мог памылiцца. Ярэм — гэта састарэлая форма ярма.

Вось такiя простыя старыя рэчы, якiя ўтваралi шматлiкiя значэннi ўжо нематэрыяльнага свету. Яны i сёння сярод нас.

Вiцебская вобласць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Паставах ён для ўсiх Iванавiч. Без iмя. I для суседзяў, i для дырэктара камбiната кааператыўнай прамысловасцi, дзе яшчэ працуе, i для маладых работн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика