Хроніка апошніх падзей
НА ВЫБАРАХ У ЗША АБРАНА РЭКОРДНАЯ КОЛЬКАСЦЬ ГЕЯЎ I ЛЕСБIЯНАК?
Амерыканскi фонд The Gay & Lesbian Victory Fund, якi падтрымлiвае на выбарах усiх узроўняў кандыдатаў, што адкрыта заявiлi аб сваёй нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыi, паведамiў пра тое, што на выбарах у ЗША атрымала перамогу беспрэцэдэнтная колькасць кандыдатаў, падтрыманых фондам. З iх 67 кандыдатаў былi абраны на пасады федэральнага i мясцовага ўзроўняў. Так, напрыклад, у штатах Алабама, Арканзас, Iндыяна кандыдаты, якiя адкрыта заявiлi пра сваю нетрадыцыйную арыентацыю, упершыню ў гiсторыi былi абраны на выбарныя пасады. Першыя кандыдаты-геi з’явiлiся таксама ў сенатах штатаў Мiсуры i Вашынгтон. У цэлым месцы ў Кангрэсе, а таксама крэслы губернатараў атрымалi звыш 200 кандыдатаў, якiя падтрымлiваюць правы геяў, у той час, як многiя працiўнiкi гэтых правоў пацярпелi паражэнне. Так, першай жанчынай-спiкерам у Палаце прадстаўнiкоў стала Нэнсi Пелосi, вядомая сваiмi лiберальнымi поглядамi, у тым лiку i на пытаннi сэксуальных меншасцяў. ЛАТВIЯ ЗНАЙШЛА РАСIЙСКIЯ ШПРОТЫ НЕБЯСПЕЧНЫМI ДЛЯ ЗДАРОЎЯ Вынiкi даследавання ўзораў шпрот двух вядучых расiйскiх вытворцаў, праведзенага ў лабараторыi Харчова-ветэрынарнай службы Латвii, паказалi значнае перавышэнне прынятых у Расii дапушчальных нормаў утрымання бензпiрэну. Цяпер чакаюцца вынiкi аналагiчнага аналiзу нямецкай незалежнай лабараторыi. Нагадаем, адразу пасля ўвядзення забароны на экспарт у Расiю латвiйскiх шпрот старшыня праўлення прадпрыемства Brivais vilnis Арнольд Бабрыс набыў у маскоўскай краме ўзоры кансерваў «Шпроты в масле» расiйскiх вытворцаў. Бляшанкi былi адначасова накiраваны ў латвiйскую i нямецкую лабараторыi. Заключэнне латвiйскiх спецыялiстаў было прагназуемым, улiчваючы аднолькавую тэхналогiю вытворчасцi латвiйскiх i расiйскiх шпрот. Прычым перавышэнне ўзроўню бензпiрэну ў расiйскай прадукцыi аказалася нават больш значным, чым у забароненай латвiйскай. Раней паведамлялася пра тое, што Рассельгаснагляд з 20 кастрычнiка ўвёў часовую забарону на пастаўку ў Расiю рыбных кансерваў з шэрагу латвiйскiх прадпрыемстваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскi фонд The Gay & Lesbian Victory Fund, якi падтрымлiвае на выбарах усiх узроўняў кандыдатаў, што адкрыта заявiлi аб сваёй нетрадыцыйнай сэкс |
|