У школах будуць выкладаць навуку стварэння сям’i
Па вынiках манiторынгу, якi быў праведзены ў Мiнскай вобласцi сярод вучняў старэйшых класаў, высветлiлася, што педагогам трэба надаваць больш увагi фармiраванню ў моладзi культуры сямейных адносiнаў. Дакладней, школа павiнна рыхтаваць юнакоў i дзяўчат да стварэння ўласнай сям’i. З гэтай мэтай на базе Мiнскага дзяржаўнага абласнога лiцэя былi праведзены абласныя педагагiчныя чытаннi «Дыялогi аб галоўным».
Адзiн з непасрэдных арганiзатараў мерапрыемства, метадыст «Мiнскага дзяржаўнага абласнога вучэбна-метадычнага кабiнета» Святлана Цiтова выказала меркаванне: — Мы сутыкнулiся з тым, што маладыя людзi часам не падрыхтаваны да таго, каб завесцi сваю сям’ю. Галоўная прычына — няведанне таго, як будаваць правiльныя адносiны памiж мужам i жонкай, як вырашаць сямейныя праблемы, як паводзiць сябе ў той цi iншай складанай жыццёвай сiтуацыi. Менавiта настаўнiкi павiнны растлумачыць, падказаць, выхаваць у дзяцей навыкi, якiя спатрэбяцца iм у будучым сямейным жыццi. Фармiраванне агульначалавечых (i сямейных у тым лiку) каштоўнасцяў заўсёды было адной з галоўных мэтаў работы настаўнiка. Сучасная адукацыя абапiраецца не толькi на атрыманне вучнямi спецыяльных ведаў, але i на духоўнае выхаванне. У нашай краiне яшчэ да рэвалюцыi падрыхтоўцы да будучага сямейнага жыцця надавалася шмат увагi. У прыватнасцi, у царкоўных школах. I зараз, праз стагоддзе, роля царквы як выхавальнiка грамадства адраджаецца зноў. Айцец Уладзiмiр, святар сталiчнага кафедральнага сабора Святога Духа, быў адмыслова запрошаны да ўдзелу ў педагагiчных чытаннях. — Усе мы выхоўваемся ў сям’i, i таму ад яе залежыць, у якiм асяроддзi мы будзем жыць. Атрымлiваецца, што грамадства развiваецца менавiта ад стану сямейных адносiнаў: не будзе добрай сям’i — не будзе i добрага грамадства, — падзялiўся думкамi святар. — Педагогам хочацца пажадаць адказнасцi, ад iх навучання, выхавання залежаць далейшае ўспрыманне жыцця, развiццё светапогляду iх вучняў. Вялiкая колькасць разводаў маладых пар звязана, як лiчаць педагогi, зноў жа з недахопам неабходных ведаў. Гэтую праблему трэба вырашаць. Выхаванне гендэрнай культуры, падрыхтоўка маладых да нараджэння ўласнага дзiцяцi, да ўспрымання сямейных роляў мужа i жонкi, бацькi i мацi, — вось на што трэба звярнуць увагу настаўнiкам. — У гэтым годзе, калi ў краiне асаблiва ўшаноўваецца Мацi, усiм, i моладзi асаблiва, трэба больш ведаць аб ролi мацi ў сям’i, а настаўнiкам — расказаць моладзi, растлумачыць аб тых цi iншых аспектах сямейнага жыцця, — падзялiўся думкамi айцец Уладзiмiр. Пасля праведзеных чытанняў будзе выдадзены вучэбна-метадычны комплекс, якi стане дапаможнiкам для настаўнiкаў. Дырэктар абласнога лiцэя Вiктар Хацееў расказаў, што мерапрыемства невыпадкова праходзiць у год Мацi: — Каля пяцiдзесяцi чалавек (не толькi настаўнiкаў, але i вучняў) з усёй вобласцi падзялiлiся сваiм вопытам, абмянялiся думкамi. Усяго да нас завiтала больш за 120 чалавек. Я думаю, што карысць ад праведзеных чытанняў мы адчуем, таму што педагогi Мiншчыны сапраўдныя прафесiяналы. Тыя напрацоўкi, якiя былi агучаны ў час чытанняў абавязкова распаўсюдзяцца на практыцы, — паведамiў Вiктар Хацееў. Дзмiтрый АЛЬФЕР.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках манiторынгу, якi быў праведзены ў Мiнскай вобласцi сярод вучняў старэйшых класаў, высветлiлася, што педагогам трэба надаваць больш увагi фа |
|