21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зрабiць адпачынак больш бяспечным

25.08.2009 22:06 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Адпачынак

Упарадкаванне льгот па санаторна-курортнаму лячэнню не закране iнтарэсаў дзяцей — аб гэтым паведамiла начальнiк аддзела па метадалагiчнай рабоце i забеспячэнню ўзаемадзеяння з дзяржаўнымi органамi i грамадскiмi аб’яднаннямi Рэспублiканскага цэнтра па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню Святлана Фурс.

Падчас летнiх канiкулаў сёлета аздараўленчыя лагеры з дзённым i кругласутачным знаходжаннем наведалi 467,1 тыс. дзяцей. Прычым, зазначыла Святлана Фурс, гэта лiчба аказалася большай, чым планавалася напачатку. Павялiчыць паказчыкi аздараўлення, у прыватнасцi, удалося ў вынiку дадатковага фiнансавання з мясцовых бюджэтаў. Адначасова дадатковыя датацыi рэгiёнаў у значнай ступенi стрымалi ўзровень бацькоўскай аплаты для работнiкаў бюджэтнай сферы. Сёлета сярэднi кошт адпачынку ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем склаў каля 300 тысяч рублёў, памер дзяржаўнай датацыi са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання — 175 тысяч. Тым не менш даводзiцца канстатаваць: дзякуючы «рэгiянальнай» падтрымцы непасрэдна бацькi плацiлi за адпачынак сваiх дзяцей прыкладна па 10 працэнтаў ад сабекошту пуцёўкi.

Мiж тым, не сакрэт, што найбольш вострым на працягу апошнiх гадоў застаецца пытанне стану летнiкаў. З пачатку 1990-х з-за неадпаведнасцi санiтарным правiлам i нормам, а таксама патрабаванням па пажарнай бяспецы ў краiне было закрыта 70 падобных устаноў, i ў тым лiку 25 — сёлета. Разам з тым, паводле слоў загадчыка аддзялення гiгiены дзяцей i падлеткаў Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Алы Малахавай, больш жорсткiя падыходы прынеслi свой плён. Па сутнасцi ў абласцях засталося ўсяго па некалькi лагераў, якiя не забяспечаны ацяпленнем i гарачай вадой. У сваю чаргу гэта прывяло да змяншэння захворваемасцi дзяцей падчас адпачынку. I плюс да таго, павысiўся аздараўленчы эфект: даследаваннi паказалi, што паляпшэнне стану здароўя адзначаецца больш чым у 82 працэнтаў школьнiкаў, якiя наведалi летнiкi.

Праўда, застаецца складанай сiтуацыя з траўматызмам. На працягу канiкулаў у летнiках траўмы атрымалi 922 дзiцяцi i ў тым лiку 178 — траўмы цяжкiя. З улiкам гэтага, лiчыць Ала Малахава, падчас падрыхтоўкi лагераў да сезона адпачынкаў-2007 трэба звярнуць асаблiвую ўвагу на бяспеку дзяцей — i ў прыватнасцi, на замацаванне футбольных варот, стан дарожак i нават на асвятленне тэрыторыi. Яшчэ адной асаблiвасцю новага сезона стануць больш жорсткiя падыходы да ўмоў пражывання. Да прыкладу, эпiдэмiёлагi маюць намер патрабаваць, каб усе жылыя карпусы летнiкаў мелi каналiзацыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упарадкаванне льгот па санаторна-курортнаму лячэнню не закране iнтарэсаў дзяцей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика