У Фiнскiм залiве загiнулi беларусы
Iгар ГРЫШЫН
Двое беларусаў загiнулi ў Фiнскiм залiве: лодка, на якой знаходзiлiся 27- i 49-гадовыя грамадзяне нашай краiны, перакулiлася, i гаротнiкi апынулiся ў сцюдзёнай вадзе.
Паводле iнфармацыi расiйскiх выратавальнiкаў, гэтыя беларусы адпачывалi на базе «Рамашкава», што пад Зеленагорскам. У нядзелю яны ўзялi лодку з вёсламi напракат, а на пачатку чацвёртага дня расiйскiм выратавальнiкам паступiла трывожнае паведамленне, што ў 150 метрах ад берага лодка церпiць бедства. На месца здарэння тэрмiнова выйшаў катэр з вадалазамi, аднак, на жаль, выратавальнiкi не змаглi ўжо дапамагчы няшчасным. Целы тапельцаў знойдзены, удакладняюцца акалiчнасцi трагедыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое беларусаў загiнулi ў Фiнскiм залiве: лодка, на якой знаходзiлiся 27- i 49-гадовыя грамадзяне нашай краiны, перакулiлася, i гаротнiкi апынулiся ў
|
|