«БеСТ»: танныя размовы
Вiктар МАРОЗАЎ
Да 28 лютага 2007 года працягнецца акцыя «наБяры i Размаўляй» народнага аператара сотавай сувязi «БеСТ». Абанентаў чакае знiжэнне тарыфаў у два разы на ўсе выходныя выклiкi як унутры сеткi, так i ў сетках iншых аператараў, у тым лiку ў гарадской.
Паводле слоў намеснiка генеральнага дырэктара ЗАТ «БеСТ» Сяргея ПАБЛАГУЕВА, новая прапанова паспрыяе вiдавочнай эканомii грошай, што вельмi дарэчы напярэдаднi шматлiкiх свят. На час акцыi для абанентаў тарыфнага плана «Базавы» выходныя званкi ўнутры сеткi «БеСТ» каштуюць 50 рублёў за хвiлiну, мiжсеткавыя званкi — 163 рублi за хвiлiну. Адсутнасць абаненцкай платы i 10-секунднай тарыфiкацыi робiць гэту прапанову выгаднай для тых, хто мала размаўляе. Для абанентаў тарыфнага плана «Комплексны» — для тых, хто размаўляе шмат, кошт званкоў унутры сеткi складае 60 рублёў за першую i другую хвiлiны размовы i 25 рублёў за ўсе наступныя (з тарыфiкацыяй па 10 секунд), мiжсеткавыя званкi каштуюць 145 i 120 рублёў адпаведна пры той жа 10-секунднай тарыфiкацыi. Для абанентаў тарыфнага плана «Ільготны» кошт званкоў складае 25 рублёў за хвiлiну на размовы ўнутры сеткi i 163 рублi на мiжсеткавыя выклiкi, якiя тарыфiкуюцца па 10 секунд. Акцыя прыводзiцца для ўсiх абанентаў «БеСТ». З 11 лiстапада ў два разы знiжаны мiнiмальны авансавы плацёж пры падключэннi на тарыфныя планы «Базавы», «Комплексны», «Ільготны». Цяпер падключыцца да сеткi «БеСТ» можна за 5 тысяч рублёў. Нагадаем, што зараз сетка народнага аператара пакрывае тэрыторыю, на якой пражывае каля 35 працэнтаў насельнiцтва краiны. «БеСТ» працуе ў 7 гарадах Беларусi: Мiнску, Брэсце, Вiцебску, Гомелi, Гродне, Магiлёве i Бабруйску.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 28 лютага 2007 года працягнецца акцыя «наБяры i Размаўляй» народнага аператара сотавай сувязi «БеСТ». Абанентаў чакае знiжэнне тарыфаў у два разы н
|
|