Цёплае, але дажджлiвае надвор’е
БЕЛТА
У наступныя двое сутак новую хвалю цяпла на Беларусь прынясе актыўны цыклон з цэнтрам над Скандынавiяй. Паводле прагнозаў спецыялiста, 15-16 лiстапада ападкi чакаюцца ў асноўным у выглядзе дажджу. Тэмпература паветра ў начныя гадзiны складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, а днём — ад 2 да 8 градусаў цяпла.
17-18 лiстапада атмасферны цiск стане расцi. Невялiкiя дажджы чакаюцца месцамi ў асобных раёнах. На большай частцы тэрыторыi краiны згусцяцца туманы. У начныя гадзiны тэмпература паветра складзе ад мiнус 1 да плюс 5 градусаў, днём будзе 3-8 градусаў цяпла. У асобных раёнах на захадзе краiны месцамi паветра прагрэецца да плюс 11 градусаў. У нядзелю, 19 лiстапада, дажджы распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыi рэспублiкi. Тэмпературны фон iстотна не зменiцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступныя двое сутак новую хвалю цяпла на Беларусь прынясе актыўны цыклон з цэнтрам над Скандынавiяй
|
|