Першы — на першым месцы
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Ведай нашых! На IХ Еўразiйскiм тэлефоруме, якi прайшоў днямi ў Маскве, лепшым дакументальным фiльмам быў прызнаны беларускi — цыкл фiльмаў пра Марка Шагала, створаны ў рамках аўтарскага дакументальнага праекта Алега Лукашэвiча «Эпоха».Дарэчы, у традыцыйнай сустрэчы прадстаўнiкоў электронных СМI ўзялi ўдзел больш як 200 кампанiй з 22 краiн Еўропы i Азii. На творчым конкурсе, якi праходзiў па 11 намiнацыях, былi прадстаўлены звыш 500 работ, 136 з якiх трапiлi ў фiнал. Творчыя праекты канкурсантаў ацэньвала журы, у склад якога ўваходзiлi журналiсты, дзеячы навукi i культуры, прадстаўнiкi дзелавых i палiтычных колаў. Гэты строгi суд паставiў работу прадстаўнiкоў Белтэлерадыёкампанii «Эпоха Марка Шагала» на першае месца ў намiнацыi «Дакументальныя фiльмы i праграмы». Даведка Прэм’ера праекта, якi раскрывае невядомыя старонкi бiяграфiй знакавых для Беларусi асоб (Марка Шагала, Францыска Скарыны, Адама Мiцкевiча, Ефрасiннi Полацкай, Iгнацiя Дамейкi, Станiслава Аўгуста Панятоўскага i г.д.) адбылася на Першым канале ў студзенi 2006 года. 4-серыйны фiльм «Эпоха Марка Шагала» (аўтар, сцэнарыст i вядучы — Алег Лукашэвiч, рэжысёр Аляксандр Аляксееў, аператар Павел Ценiн) — першы цыкл праекта, якi глыбока i максiмальна поўна прадставiў гледачам раней мала даследаваны «амерыканскi перыяд» творчасцi Шагала.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На IХ Еўразiйскiм тэлефоруме, якi прайшоў днямi ў Маскве, лепшым дакументальным фiльмам быў прызнаны беларускi — цыкл фiльмаў пра Марка Шагала |
|