Трайны наезд
Iгар ГРЫШЫН
У трапiўшага ў дарожна-транспартнае здарэнне 49-гадовага пешахода, жыхара сталiцы, не было нiякiх шанцаў: ён апынуўся пад коламi... трох аўтамабiляў.
Здарэнне адбылося на дарозе паблiзу Лагойска а палове шостай вечара, дзе iндывiдуальны прадпрымальнiк з Наваполацка, якi кiраваў аўтамабiлем «Рэно-Шафран», учынiў наезд на мужчыну, што пераходзiў дарогу. Пасля на ляжачага на праезнай частцы чалавека наехалi аўтамабiлi «Аудзi-А6», за рулём якога знаходзiўся iндывiдуальны прадпрымальнiк з Глыбокага, i «Пежо 306», якiм кiраваў жыхар Расон. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў няшчасны загiнуў на месцы здарэння.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У трапiўшага ў дарожна-транспартнае здарэнне 49-гадовага пешахода, жыхара сталiцы, не было нiякiх шанцаў: ён апынуўся пад коламi... трох аўтамабiляў |
|