Пажар у сталовай
Барыс ПРАКОПЧЫК
11 лiстапада ў 11 гадзiн 46 хвiлiн у цэнтр аператыўнага кiравання пры Гродзенскiм абласным упраўленнi МНС паступiла паведамленне ад майстра БУ-211 ААТ «Гроднапрамбуд» аб загараннi ўцяпляльнiка ў мiжпавярховым перакрыццi ў сталовай, якая размешчана ў будынку па вулiцы Ажэшка, д. 3 i знаходзiцца на капiтальным рамонце. Гэты будынак прымыкае да новага будынка аблвыканкама, сталовая належыць трэсту сталовых i рэстаранаў г. Гродна.
У 13 гадзiн 25 хвiлiн пажар быў лiквiдаваны, пасля чаго на працягу трох гадзiн праводзiлася разборка пашкоджаных агнём канструкцый. У вынiку правiльна выбранага рашаючага накiрунку па лiквiдацыi пажару i зладжаных дзеянняў дзяжурных каравулаў падраздзяленняў МНС Гродзенскага гарнiзона гiстарычны будынак пабудовы пачатку ХIХ стагоддзя быў цалкам захаваны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 лiстапада ў 11 гадзiн 46 хвiлiн у цэнтр аператыўнага кiравання пры Гродзенскiм абласным упраўленнi МНС паступiла паведамленне ад майстра БУ-211 ААТ
|
|