Прыгажосць i справядлiвасць на мiнскiм паркеце
Iрына ПРЫМАК
Ча-ча-ча! Сакрэты танца ад васьмiразовых чэмпiёнаў свету Майстар-клас сабраў вялiкую колькасць жадаючых палепшыць свае танцавальныя ўменні. Спачатку «настаўнiкi» прапанавалi папрацаваць над тэхнiкай у румбе, ча-ча-ча i самбе без музычнага суправаджэння, а потым выкрылi шэраг памылак. «Вы рана пачынаеце падключаць бёдры i занадта iмi вiхляеце, — заключыў Браян Ватсан. — I рухайцеся не так хутка ў самбе, бо калi б вы так беглi на Алiмпiядзе, то фiнiшавалi б першымi, але тут гэта непатрэбна». Кармэн адзначыла, што беларускiя дзяўчаты мацнейшыя за юнакоў, бо давяць на iх, а патрэбна, каб у пары быў баланс, i партнёр сам вёў партнёрку. Пасля майстар-класа «педагогi» адказалi на некалькi пытанняў. Паводле iх меркавання, беларускiя пары знаходзяцца на добрым узроўнi, а заўвагi нашым юнакам i дзяўчатам рабiлi, каб наладзiць патрэбную для працы атмасферу. Браян прызнаўся, што ў час iх трэнiровак Кармэн таксама папракае яго, хоць разам яны танцуюць ужо больш за сем гадоў i ўжо восем разоў станавiлiся мацнейшымi на планеце. Мараць жа танцоры здабыць i дзевяты тытул. Сярод пар, якiя выйшлi на паркет удасканалiць сваю тэхнiку, былi i чэмпiёны краiны па 10 танцах сярод дарослых і ўладальнікі прыза сімпатый гледачаў на Мінскім міжнародным турніры «Belarus Open-2006», Мiкалай Пiлiпянчук i Наталля Скорыкава, якiя, дарэчы, нядаўна сталi 15-мi на сусветным форуме (гэта даволi высокае месца для нашай пары, улiчваючы сусветны ўзровень). На маё пытанне, як вам урок ад васьмiразовых чэмпiёнаў, танцоры адказалi так: «Разумець, што ад цябе патрабуюць, i выканаць гэта адразу — розныя рэчы». У працэсе знаёмства з парай высветлiлася, што бацька партнёркі, беларускi эстрадны выканаўца Мiкалай Скорыкаў, нават быў супраць, калi Наташа захацела займацца танцамi, а зараз сам з ахвотай вальсiруе. А вось яе партнёр Мiкалай марыў у дзяцiнстве стаць акрабатам, але перадумаў i пачаў займацца спартыўнымi танцамi. I мацi, i тата на яго жаданне адрэагавалi з радасцю, бо самi — прафесiйныя «бальнiкi». Больш таго, Палiна (на фота) i Iгар Пiлiпянчук — першыя прадстаўнiкi нашай краiны на мiжнародных спаборнiцтвах, яны дваццаць гадоў танцавалi разам за Беларусь i здабывалi розныя тытулы, хоць пераехалi ў Амерыку i нават адкрылi там сваю школу танца. Як заўважыла Палiна, гэта толькi дапамагае падтрымлiваць беларускiх спартсменаў i запрашаць iх для ўдзелу ў замежных турнiрах. У Амерыку ж адправiлiся, бо тут усё ўжо выйгралi i хацелi выступаць сярод прафесiяналаў, а ў Беларусi iснуе толькi аматарскi танцавальны спорт. «Вясеннiя рытмы» адноўлены На турнiр «Belarus Open-2006» з’ехалася больш як 300 дуэтаў з Расii, Арменii, Лiтвы, Латвii, Малдовы, Польшчы, Эстонii i г. д. Спаборнiчалi ў так званых стандарце (павольны i венскi вальсы, павольны факстрот, танга, квiкстэп) i лацiне (румба, самба, джайв, пасадобль, ча-ча-ча). Намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевiч адзначыла, што спартыўныя танцы ў Беларусi з кожным годам набываюць усё большую колькасць прыхiльнiкаў, бо адлюстроўваюць iмкненне да гармонii, фiзiчнага i духоўнага ўдасканалення, спалучэння мастацтва i спорту. На думку старшынi аргкамiтэта турнiру, вялiкая роля Адкрытага чэмпiянату Беларусi заключаецца ў тым, што ён аднавiў традыцыю правядзення буйных спаборнiцтваў, якiя аб’ядноўвалi аматараў спартыўнага танца з розных краiн, — турнiру «Вясеннiя рытмы». Паводле слоў Таццяны Бандарчук, старшынi Беларускай федэрацыi танцавальнага спорту, у нашай краiне ўпершыню адбылася падзея такога высокага класа: — Гэта найбуйнейшыя спаборнiцтвы ў Беларусi па самаму прыгожаму і элегантнаму вiду спорту. Прыемна, што яны супалi з юбiлеем нашай федэрацыi — 15 гадоў таму мы ўлiлiся ў сусветны танцавальны рух (Мiжнародная федэрацыя танцавальнага спорту аб’ядноўвае 83 краiны), — з гонарам заўважыла Таццяна Мiкалаеўна. — Два рэйтынгавыя турнiры, якiя праводзяцца ў рамках Адкрытага чэмпiянату Беларусi, даказваюць, што танцавальны спорт у нас развiваецца i карыстаецца попытам. I хоць беларускiя пары не сталi прызёрамi двух рэйтынгавых турнiраў (лепшыя вынiкi — шостыя ў стандарце i дзесятыя ў лацiне), засмучацца не будзем, бо, як адзначыў суддзя турнiру Мiхаiл Конахаў, выбраць пераможцаў сярод самых таленавiтых спартсменаў было вельмi цяжка, ды i такая расстаноўка даказвае, што беларускiя арганiзатары сабралi на мiнскiм паркеце моцных танцораў, а не слабых сапернiкаў, «сераднячкоў», каб абавязкова перамаглi гаспадары, а значыць, турнiр атрымаўся не толькi прыгожым, але i справядлiвым. Даведка. Наогул першыя гурткi бальнага танца ў нас з’явiлся ў 1965-м, а ў разрад спорту яны перайшлi ў канцы 80-х гадоў мiнулага стагоддзя. Сёння ў Беларусi — 1500 спартсменаў i каля 30 тысяч пачынаючых танцораў, зарэгiстравана звыш 60 клубаў спартыўнага танца. Штогод праводзяцца тры этапы чэмпiянату Беларусi, каля 20 рэспублiканскiх i 8 мiжнародных спаборнiцтваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя Мiнскi палац спорту быў адчынены для ўсiх аматараў спартыўнага танца: тут праходзiў Адкрыты чэмпiянат Беларусi i два сусветныя рэйтынгавыя
|
|