Раманаў здабыў пояс, а Клiчко абаранiўСпорт-тайм Iспанец Хуан Карлас Дзiас-Мелера, якi перамог у 30 баях, упершыню саступiў на рынгу. Мацнейшым аказаўся Юрый Раманаў з Маладзечна: ён стаў першым беларусам, якi здабыў на еўрапейскай арэне чэмпiёнскi пояс сярод прафесiяналаў у лёгкай вагавай катэгорыi. Паядынак адбыўся ў Сьюдад-Рэалi i абарваўся на трэцiм раундзе пасля накаўту.Дарэчы, днямi ўкраiнец Уладзiмiр Клiчко абаранiў свой тытул чэмпiёна свету ў суперцяжкай вазе па версii IBF (у сёмым раундзе накаўцiраваў амерыканца Келвiна Брока) (на фота). Нагадаем, што беларус Сяргей Ляховiч нядаўна ўступiў свой пояс па версii WBO. Дэбют атрымаўся Нацыянальная зборная Беларусi па хакею з шайбай заняла другое месца на мiжнародным турнiры «Еўрапейскi хакейны выклiк» у Нарвегii. Нагадаем, што беларусы прайгралi датчанам (1:2) i нарвежцам (3:4 у авертайме), а перамаглi палякаў (4:0). Так што дэбют новага трэнера Курта Фрэйзера аказаўся ўдалым, улiчваючы, што састаў нашай дружыны быў не зусiм аптымальным. Мацней за астатнiх удзельнiкаў аказалiся гаспадары. Салей зноў закiдвае шайбу Беларускi абаронца Руслан Салей вызначаецца ў НХЛ другi матч запар. У сустрэчы з «Бафала» хакеiст «Фларыды» закiнуў шайбу ў пачатку другога перыяду i зрабiў лiк 2:1 на сваю карысць, але яго каманда ўсё ж прайграла ў авертайме — 4:5. Пятрушына замяняюць Кiраўнiцтва футбольнага клуба «Дынама-Мiнск» вырашыла не працягваць кантракт з трэнерам каманды Аляксеем Пятрушыным, якi прывёў падначаленых на другую прыступку п’едэстала ў сёлетнiм нацыянальным чэмпiянаце. 54-гадовы спецыялiст прызнаўся, што задаволены сваёй працай, бо прыняў мiнчан з сярэдзiны таблiцы, а яны ў вынiку сталi вiцэ-чэмпiёнамi. Нагадаем, што ў 2005-м «Дынама» таксама фiнiшавала другiм, толькi пад кiраўнiцтвам украiнца Аляксандра Рабаконя. Карыцька змянiў клуб i чэмпiянат Беларускi паўабаронца Уладзiмiр Карыцька перайшоў з грозненскага «Церака» (першая лiга расiйскага чэмпiянату па футболу) у адэскi «Чарнаморац». Нагадаем, што за гэты ўкраiнскi клуб ужо выступае некалькi нашых землякоў — Кiрыльчык, Лашанкоў i Астроўскi. Бацькоўства Шэва адзначыў голам Украiнец Андрэй Шаўчэнка ў другi раз стаў бацькам. У нападаючага зноў нарадзiўся сын. Форвард прысвяцiў гэтай падзеi свой гол у вароты «Уотфарда» i перамогу «Чэлсi» — 4:0. Лепшае дасягненне Удзельнiк двюх зiмовых Алiмпiяд Сяргей Давыдаў, якi прадстаўляе ў адзiночным мужчынскiм фiгурным катаннi Беларусь, днямi паказаў лепшы вынiк за ўсё сваё выступленне. Гэта адбылося на Гран-пры Кiтая. Спартсмен стаў сярэбраным прызёрам турнiру. Праўда, мог узняцца i вышэй: пасля кароткай праграмы фiгурыст лiдзiраваў, але ў адвольным выступленнi стаў трэцiм i ў вынiку заняў другое месца. Кульчы адкасiў ад гульнi У таварыскiм матчы супраць эстонцаў (15 лiстапада) у саставе нацыянальнай зборнай Беларусi па футболу не будзе Аляксандра Кульчыя, якi папрасiў галоўнага трэнера не выклiкаць яго ў каманду, бо менавiта зараз вырашаецца, цi прадоўжыць кiраўнiцтва «Тамi» кантракт з iм. Не дапаможа ў Талiне i Вiталь Кутузаў: ён праходзiць у «Парме» курс лячэння i толькi на гэтым тыднi пачне трэнiравацца ў агульнай групе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iспанец Хуан Карлас Дзiас-Мелера, якi перамог у 30 баях, упершыню саступiў на рынгу. Мацнейшым аказаўся Юрый Раманаў з Маладзечна
|
|