«Лiстапад» выходзiць у on-linе
Ларыса ЦIМОШЫК
Сёлета ўпершыню цырымонii адкрыцця i закрыцця Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю «Лiстапад» пройдуць у прамой Інтэрнэт-трансляцыi. Гэты крок да гледача ўдалося зрабiць дзякуючы новаму партнёру фестывалю — Белтэлекаму. Цяпер тыя, у каго хуткi Iнтэрнэт, могуць не бедаваць, што не трапiлi ў Палац Рэспублiкi. I седзячы дома, можна адчуваць сябе сярод зорак.
Праўда, наўрад цi новыя тэхналогii здолеюць перадаць настрой у зале. За якiм у Мiнск прыязджаюць i госцi. Напрыклад, на адкрыццi 18 лiстапада абяцалi быць Вiктар Сухарукаў, Станiслаў Гаварухiн, Нэлi Уварава. Да закрыцця пад’едуць Леанiд Ярмольнiк, Алег Янкоўскi, Аляксандр Мiхайлаў... Галоўныя фестывальныя прагляды пройдуць у сталiчным кiнатэатры «Кастрычнiк». Пазаконкурсныя i рэтраспектыўныя паказы адбудуцца ў Рэспублiканскiм Доме кiно, а таксама кiнатэатрах «Цэнтральны», «Ракета», «Салют», «Мiр», «Масква». Сёлета пашыраецца праграма i за кошт iгравога кiно, якое на «Лiстападзе» яшчэ не мае свайго конкурсу. Але ўсё залежыць ад цiкавасцi гледачоў, якiя сваёй прысутнасцю могуць вырашыць, цi будзе такi конкурс у наступным годзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета ўпершыню цырымонii адкрыцця i закрыцця Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю «Лiстапад» пройдуць у прамой Інтэрнэт-трансляцыi. Гэты крок да гледа
|
|