Беларусiсты з усяго свету збяруцца ў Мiнску
Надзея НIКАЛАЕВА
V Мiжнародная навуковая канферэнцыя «Мова—Лiтаратура—Культура» пройдзе 16—17 лiстапада на фiлалагiчным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.
Удзел у канферэнцыi, арганiзатарам якой выступiлi кафедра сучаснай беларускай мовы фiлфака БДУ i Мiжнародная асацыяцыя беларусiстаў, возьмуць больш за 250 навукоўцаў з Беларусi, Расii, Украiны, Лiтвы, Эстонii, Польшчы, Славакii, Венгрыi, Германii, Аўстрыi, Швейцарыi i Злучаных Штатаў Амерыкi. Актуальныя праблемы гiсторыi беларускай мовы, беларускi лiнгвакультурны феномен, нармалiзацыя вуснага i пiсьмовага маўлення, аспекты моўных даследаванняў, беларуская народная мова ў сучасным асэнсаваннi, беларуская фразеалогiя на славянскiм фоне — вось далёка няпоўны пералiк пытанняў i тэм, якiя плануецца абмеркаваць падчас работы канферэнцыi. Акрамя таго ўпершыню ў рамках канферэнцыi будзе арганiзаваны «круглы стол» на тэму «Беларуская мова як замежная», прысвечаны праблемам выкладання беларускай мовы як у Беларусi, так i за яе межамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
V Мiжнародная навуковая канферэнцыя «Мова—Лiтаратура—Культура» пройдзе 16—17 лiстапада на фiлалагiчным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта |
|