Прэзiдэнт запатрабаваў ад Белаграпрамбанка ўзмацнiць падыходы да крэдытавання суб’ектаў гаспадаранн
Прэзiдэнт Беларусi запатрабаваў ад Белаграпрамбанка зрабiць больш жорсткiмi падыходы да крэдытавання суб’ектаў гаспадарання. Да разгляду павiнны прымацца толькi тыя праекты, якiя будуць акупныя, па якiх няма сумненняў у тым, што крэдыты будуць пагашаны. На гэта кiраўнiк дзяржавы звярнуў асаблiвую ўвагу, прымаючы са справаздачай старшыню праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргея Румаса.
Сяргей Румас праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб вынiках i перспектывах работы банка. Па вынiках справаздачы прэзiдэнт падтрымаў i адобрыў пераўтварэннi, што адбылiся ў рабоце банка. У дзейнасцi банка сёння назiраецца пазiтыўная дынамiка. «Вы трымаеце сiтуацыю пад кантролем. Але, нягледзячы на пазiтыўныя вынiкi ў рабоце банка, шмат яшчэ трэба будзе зрабiць, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Мы падтрымлiвалi i будзем падтрымлiваць Белаграпрамбанк. Гэта структураўтваральны банк, прыярытэтам работы якога з’яўляецца вёска. Важна, каб такiя буйныя банкi, як Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белпрамбудбанк эфектыўна працавалi». Перад Белаграпрамбанкам стаiць задача заняць лiдзiруючыя пазiцыi ў банкаўскай сiстэме краiны. Кiраўнiк дзяржавы адобрыў новы фiрменны стыль Белаграпрамбанка i паставiў задачу на працягу двух гадоў аформiць у адзiным стылi ўсе офiсы банка. Прэзiдэнт цiкавiўся развiццём нацыянальнай плацежнай сiстэмы «Белкарт» i зрабiў шэраг даручэнняў па яе развiццю. Размова iшла таксама аб развiццi рознiчнага бiзнэсу Белаграпрамбанка, у прыватнасцi аб сiстэме ўкладаў «Лiнiя росту» i дысконтных аблiгацыях на прад’яўнiка. Белаграпрамбанк традыцыйна абслугоўвае прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, адзначыў Сяргей Румас. Паводле яго слоў, для iх пакуль яшчэ характэрная праблема часовага недахопу свабодных грашовых сродкаў на фоне патрэбнасцi ў маштабнай крэдытнай падтрымцы з боку банка. Пры вызначэннi новай стратэгii развiцця, падкрэслiў старшыня праўлення ААТ «Белаграпрамбанк», прыярытэт быў аддадзены прыцягненню знешнiх iнвестыцый i развiццю рознiчнага бiзнэсу. Банк пачаў работу па прыцягненню знешнiх рэсурсаў у канцы 2005 года. Сёння ён займае трэцяе месца сярод беларускiх банкаў па аб’ёму прыцягнутых знешнiх рэсурсаў i першае — па аб’ёму знешнiх рэсурсаў, прыцягнутых на тэрмiн больш як год (больш як $100 млн за 9 месяцаў гэтага года). Гэта добры вынiк, з улiкам таго, што банк выйшаў на знешнi фiнансавы рынак толькi ў 2005 годзе. Прэзiдэнт паставiў задачу, каб банкаўскае абслугоўванне клiентаў у сельскай мясцовасцi, у аграгарадках не ўступала гарадскому ўзроўню. «Мы iмкнёмся, каб усе нашы падраздзяленнi, якiя раней былi арыентаваны выключна на юрыдычных асоб, актыўна развiвалi рознiчны бiзнэс», — адзначыў кiраўнiк Белаграпрамбанка. Белаграпрамбанк павiнен прапаноўваць усе паслугi, якiмi карыстаюцца жыхары краiны, дадаў ён. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да разгляду павiнны прымацца толькi тыя праекты, якiя будуць акупныя, па якiх няма сумненняў у тым, што крэдыты будуць пагашаны. На гэта кiраўнiк дзяр |
|