У Беларусi з 1 студзеня спрашчаецца парадак адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў
У Беларусi з 1 студзеня 2007 года спрашчаецца парадак адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў. Адпаведны ўказ № 671 «Аб некаторых асаблiвасцях парадку адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў» прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 14 лiстапада.
Спрошчаны парадак будзе дзейнiчаць у г. Мiнску i абласных цэнтрах i прымяняцца пры прадастаўленнi зямельных участкаў юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам для будаўнiцтва капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў). У прэс-службе адзначылi, што раней прэзiдэнт запатрабаваў спрасцiць гэты залiшне забюракратызаваны на практыцы працэс, скарацiць час на правядзенне неабходных працэдур. Прыняты парадак заменiць агульную працэдуру адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў, пры якой не праводзiцца аўкцыён на права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка i патрабуецца папярэдняе ўзгадненне месца размяшчэння зямельных участкаў, паколькi адсутнiчаюць праекты дэталёвай планiроўкi раёнаў забудовы або архiтэктурныя праекты забудовы тэрыторый. У спрошчаным парадку таксама будуць прадастаўляцца зямельныя ўчасткi, калi праведзены аўкцыён з умовамi на права праектавання i будаўнiцтва капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў). Адабранне i прадастаўленне зямельных участкаў будзе праводзiцца па наступнай працэдуры. Заява юрыдычнай асобы, iндывiдуальнага прадпрымальнiка аб прадастаўленнi зямельнага ўчастка з прыкладаннем неабходных дакументаў разглядаецца выканкамам у 10-дзённы тэрмiн. На працягу гэтага тэрмiну пры адсутнасцi падстаў для адмовы ў прадастаўленнi зямельнага ўчастка выканкам стварае камiсiю па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка i даручае арганiзацыi па землеўпарадкаванню правесцi падрыхтоўку зямельна-кадастравай дакументацыi, а тэрытарыяльнаму органу архiтэктуры i горадабудаўнiцтва — падрыхтоўку архiтэктурна-планiровачнага задання i тэхнiчных умоў (па пералiку, устаноўленаму гарадскiм выканаўчым камiтэтам) на iнжынерна-тэхнiчнае забеспячэнне аб’екта. Такiм чынам, падрыхтоўка зямельна-кадастравай дакументацыi будзе весцiся адначасова з падрыхтоўкай дазвольнай дакументацыi на будаўнiцтва. Тэрмiн падрыхтоўкi зямельна-кадастравай дакументацыi, архiтэктурна-планiровачнага задання i тэхнiчных умоў на iнжынерна-тэхнiчнае забеспячэнне аб’екта вызначаецца адпаведна арганiзацыяй па землеўпарадкаванню, тэрытарыяльным органам архiтэктуры i горадабудаўнiцтва, але не можа перасягаць 30 дзён з дня аплаты работ па дагавору падраду, што заключаецца з асобай, зацiкаўленай у прадастаўленнi зямельнага ўчастка. Пры гэтым асоба, зацiкаўленая ў прадастаўленнi зямельнага ўчастка, мае права самастойна атрымлiваць тэхнiчныя ўмовы на iнжынерна-тэхнiчнае забеспячэнне аб’екта, а таксама заключэння дзяржаўных органаў i службаў, якiя ўваходзяць у склад зямельна-кадастравай дакументацыi, прадугледзеўшы такую ўмову ў дагаворах падраду, што заключаюцца з арганiзацыяй па землеўпарадкаванню, тэрытарыяльным органам архiтэктуры i горадабудаўнiцтва. Падрыхтаваныя зямельна-кадастравая дакументацыя, архiтэктурна-планiровачнае заданне i тэхнiчныя ўмовы на iнжынерна-тэхнiчнае забеспячэнне аб’екта разглядаюцца камiсiяй па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка, у пасяджэннi якой можа ўдзельнiчаць i асоба, зацiкаўленая ў прадастаўленнi зямельнага ўчастка. Рашэнне камiсii аб выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка афармляецца адпаведным актам, якi не павiнен дадаткова зацвярджацца рашэннем выканкама. Да акта выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка прыкладаюцца архiтэктурна-планiровачнае заданне, тэхнiчныя ўмовы на iнжынерна-тэхнiчнае забеспячэнне аб’екта будаўнiцтва i заключэння аб магчымасцi размяшчэння аб’екта будаўнiцтва, атрыманыя пры падрыхтоўцы зямельна-кадастравай дакументацыi, якiя з’яўляюцца яго неад’емнай часткай. Такiм чынам, заключэннi кампетэнтных органаў (дзяржаўнага санiтарнага, пажарнага нагляду, тэрытарыяльных органаў прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, архiтэктуры i горадабудаўнiцтва) атрымлiваюцца толькi адзiн раз i толькi на стадыi падрыхтоўкi акта выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка. Пры гэтым выканкам не мае права змянiць адлюстраваныя ў акце выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка звесткi (умовы) пры прыняццi рашэння аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка для будаўнiцтва, а таксама адмовiць у вынясеннi гэтага рашэння на падставе такiх звестак. Пасля зацвярджэння акта выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка i да прыняцця рашэння аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка выканкам не мае права прадаставiць або ўзгаднiць прадастаўленне зямельнага ўчастка (яго часткi) iншай асобе. У акце выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка нараўне з умовамi, што характарызуюць зямельны ўчастак, пазначаецца тэрмiн падрыхтоўкi асобай праектнай дакументацыi на будаўнiцтва аб’екта i тэрмiн прадастаўлення ў арганiзацыю па землеўпарадкаванню генеральнага плана аб’екта будаўнiцтва з праектуемымi iнжынернымi сеткамi, распрацаванага ў складзе праектнай дакументацыi. Арганiзацыя па землеўпарадкаванню пачынае распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка адразу пасля атрымання генеральнага плана аб’екта будаўнiцтва з праектуемымi iнжынернымi сеткамi i павiнна завяршыць гэту работу ў месячны тэрмiн. Такiм чынам, прадугледжана магчымасць ажыццяўлення працэдуры адвядзення зямельнага ўчастка паралельна з працэдурай падрыхтоўкi праектнай дакументацыi на будаўнiцтва. Гэта дасць магчымасць асобе, зацiкаўленай у прадастаўленнi зямельнага ўчастка, значна знiзiць свае iнвестыцыйныя рызыкi, звязаныя цяпер з неабходнасцю падрыхтоўкi дарагой будаўнiчай дакументацыi i магчымай адмовай у прадастаўленнi зямельнага ўчастка. На падставе дакументаў аб адвядзеннi зямельнага ўчастка выканкам прымае рашэнне аб адабраннi i прадастаўленнi зямельнага ўчастка i дазволе будаўнiцтва аб’екта. Атрымаўшы такое рашэнне, можна пачынаць займаць зямельны ўчастак, пачаўшы яго асваенне, незалежна ад таго, цi завершана падрыхтоўка ў поўным аб’ёме праектнай дакументацыi на будаўнiцтва аб’екта. Асваенне можа быць пачата на падставе зацверджаных ва ўстаноўленым парадку асобных этапаў будаўнiцтва аб’екта, выдзеленых у праектнай дакументацыi на будаўнiцтва. Гэта дасць магчымасць паскорыць працэс будаўнiцтва ў цэлым i будзе садзейнiчаць скарачэнню тэрмiнаў рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў. Дадаткова ўказам замацаваны выпадкi, пры якiх не будуць праводзiцца аўкцыёны на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў. Гэта датычыцца сiтуацыi з забудовай зямельных участкаў, на якiх знаходзяцца аб’екты нерухомай маёмасцi, якiя падлягаюць зносу. У гэтых выпадках выканкамы маюць права прыняць рашэнне аб правядзеннi аўкцыёнаў з умовамi на права праектавання i будаўнiцтва капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), i зямельныя ўчасткi будуць прадастаўляцца ў арэнду пераможцам такiх аўкцыёнаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 671 «Аб некаторых асаблiвасцях парадку адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў» прэзiдэнт Беларусi падпiсаў 14 лiстапада |
|