Дзе талончыкi? У рулончыках!
Марына БЕГУНКОВА
Камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства «Мiнсктранс» увяло новую сiстэму аплаты за праезд. Насамрэч гэта не новае, а даўно забытае старое. З 1 лiстапада агенцтва КУП «Мiнсктранс» перайшло на рулонныя талоны. Праўда, пакуль не заўсёды можна бачыць кандуктараў-кантралёраў з новымi талонамi — шырока выкарыстоўвацца яны пачнуць пасля таго, калi зрасходуецца ўвесь запас ранейшых. Але меркаваннi i першыя ўражаннi наконт новаўвядзення ў пасажыраў ужо ёсць. Зараз паўстае пытанне: цi прыжывецца новая сiстэма?
Тамара Мiкалаеўна, кандуктар-кантралёр аднаго сталiчнага аўтобуснага парка: — Я не зусiм задаволеная ўвядзеннем рулонных талонаў — зараз мы проста не будзем зарабляць столькi грошай, як раней, бо больш не зможам рэалiзоўваць звычайныя талоны пасажырам. I, напэўна, хутка шмат кандуктараў-кантралёраў будуць вымушаны звольнiцца з працы i шукаць новае месца. Вольга, медсястра: — Я заўсёды некуды спяшаюся, i часу купляць талоны ў спецыяльных месцах продажу ў мяне няма. Раней было зручна — куплю адразу пяць штук у кандуктара-кантралёра, i добра сябе адчуваю! А зараз з-за новай сiстэмы iншы раз спазняюся. Сяргей, студэнт: — Я па прыродзе сваёй — «заяц», нiколi не аплачваю праезд! Магу, безумоўна, купляць запар некалькi бiлецiкаў, каб кандуктар не чапаў, але не «гашу», а спакойна еду далей! Зараз гэта значна цяжэй. Але няма такiх сiтуацый, з якiх студэнт не знаходзiць выйсця! Галiна Пятроўна, пенсiянерка: — Для мяне так больш звыкла: я яшчэ памятаю тыя часы, калi талонаў не было. Старое заўсёды добрае! Праверана часам! Каментарый дырэктара фiлiяла «Агенцтва КУП «Мiнсктранс» Юрыя Фёдарава: — Мы перайшлi на новую старую сiстэму па дзвюх прычынах. Па-першае, для «Мiнсктранса» гэта выгадна эканамiчна — падрыхтаваць i выпусцiць рулонныя бiлеты ў 2 разы танней, чым звычайныя талоны. Выгада для «Мiнсктранса» iстотная. Па-другое, мы пазбаўляемся ад «зайцаў»! Усе гандлёвыя кропкi па продажу талонаў, якiх у Мiнску звыш 4 тысяч, засталiся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства «Мiнсктранс» увяло новую сiстэму аплаты за праезд. Насамрэч гэта не новае, а даўно забытае старое. З 1 лiстапада а |
|