Шалёная каза на падворку
Вольга КАБЯК, БЕЛТА
Першы выпадак шаленства ў хатнiх коз зарэгiстраваны ў Брэсцкай вобласцi.
Як паведамiла загадчыца аддзела асаблiва небяспечных iнфекцый абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Таццяна Гардзяюк, гэты выпадак адзначаны ў Драгiчынскiм раёне, дзе на статак коз, якiя пасвiлiся ў полi, напала лiса i пакусала адну з iх. У санiтарную службу гаспадары пацярпелай жывёлы звярнулiся праз некалькi дзён, пасля таго як у казы развiлася клiнiка небяспечнага захворвання. Экспертыза пацвердзiла, што жывёла захварэла на шаленства. За 10 месяцаў гэтага года ў цэлым па вобласцi зарэгiстравана 7 выпадкаў заражэння шаленствам сабак i 3 — катоў. У той жа час сiтуацыя з дзiкiмi жывёламi пакуль застаецца неспрыяльнай. За ўказаны перыяд выяўлена 66 лiс i 3 яноты, што амаль у тры разы больш, чым за аналагiчны леташнi перыяд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы выпадак шаленства ў хатнiх коз зарэгiстраваны ў Брэсцкай вобласцi |
|