«Газавая атака» ў школе
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
У Гомелi шпiталiзаваны 8 школьнiкаў з лёгкай ступенню атручання перцавым газам. Гэта адбылося ў вынiку распылення газавага балончыка ў гомельскай сярэдняй школе № 49.
Як паведамiлi ў прэс-службе абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях, званок аб здарэннi паступiў у 8.39. Выратавальнiкi, якiя прыбылi на месца, эвакуiравалi каля 600 навучэнцаў, пасля чаго правялi работы па бяспечнаму знаходжанню дзяцей у навучальнай установе. Восем школьнiкаў былi шпiталiзаваны ў стацыянар з лёгкай ступенню атручэння. Цяпер заняткi ў школе адноўлены. Паводле iнфармацыi ўпраўлення прафiлактыкi УУС Гомельскага аблвыканкама, супрацоўнiкам мiлiцыi ўдалося ўстанавiць вiнаватага. Iм аказалася вучанiца 8-га класа, якая неасцярожна карысталася газавым балончыкам. Зараз высвятляюцца акалiчнасцi здарэння.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелi шпiталiзаваны 8 школьнiкаў з лёгкай ступенню атручання перцавым газам. Гэта адбылося ў вынiку распылення газавага балончыка ў гомельскай сярэ
|
|