«Камсамольскiя» мясцiны адновяццаНаш фармат У Мiнску стартавала маладзёжная працоўная акцыя «Маладосць. Традыцыi. Будучыня», iнiцыятарам якой выступiў Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi.Па ўсёй краiне актывiсты арганiзацыi возьмуць шэфства i зоймуцца добраўпарадкаваннем месцаў, звязаных з iмем камсамолу. Да 90-годдзя ВЛКСМ, у 2008 годзе, працоўная акцыя фiнiшуе, а заробленыя яе ўдзельнiкамi сродкi будуць накiраваныя на рэканструкцыю Камсамольскага возера i добраўпарадкаванне прылеглай да яго тэрыторыi. Дарэчы, Камсамольскае возера нядаўна адзначыла своеасаблiвы дзень нараджэння. Будаўнiцтва штучнага вадаёма (тады возера называлася Мiнскiм) пачалося ўвесну 1940 года. Школьнiкi i камсамольцы беларускай сталiцы бралi самы актыўны ўдзел у будоўлi, рыццi катлавана i азеляненнi навакольных тэрыторый. На вадасховiшчы зрабiлi тры востравы, пясчаную касу i мыс, а навокал планаваўся вялiкi парк з атракцыёнамi, кафэ, рэстаранамi, фiзкультурнымi гарадкамi. Адкрыццё Мiнскага возера планавалася на 22 чэрвеня 1941 года. Мiж iншым, «Звязда» напярэдаднi пiсала: «Узровень вады падняты ўжо на паўтара метра. 22 чэрвеня а 12-й гадзiне возера адкрыецца для шырокага карыстання. Пачнецца купальны сезон». Але ў прызначаны час мноства мiнчан, якiя сабралiся на пляцоўцы ля возера, пачулi па радыё прамову Молатава аб тым, што пачалася Вялiкая Айчынная вайна. Наноў Мiнскае возера адкрылася толькi 28 кастрычнiка 1945 года, i ў гэты ж дзень быў закладзены парк Перамогi. Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску стартавала маладзёжная працоўная акцыя «Маладосць. Традыцыi. Будучыня», iнiцыятарам якой выступiў Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi |
|