За макулатуру — адпачынак у «Зубраняцi»
Надзея НIКАЛАЕВА
Мiнiстэрства адукацыi i Белкаапсаюз падвялi вынiкi конкурсу па збору макулатуры сярод навучальных устаноў. Усяго на пункты Белкаапсаюза былi дастаўлены больш за 4 тысячы тон макулатуры.
Пераможцамi сталi: Целякоўская базавая школа Уздзенскага раёна, Аляшковiцкая базавая школа Бялынiцкага раёна, Логаўская сярэдняя школа-сад Бярэзiнскага раёна, Клепацкая сярэдняя школа Пружанскага раёна, сярэдняя школа № 2 г. Петрыкава, сярэдняя школа № 1 г. Дзятлава, барысаўская гiмназiя № 1, сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны, сярэдняя школа № 7 г. Ваўкавыска i Клiмавiцкi дзяржаўны прафесiйны лiцэй № 14. Навучальныя ўстановы, якiя перамаглi у конкурсе, атрымаюць грашовыя прэмii ад Белкаапсаюза, а пераможцы конкурсу, так бы мовiць, у асабiстым залiку — пуцёўкi ў Нацыянальны дзiцячы аздараўленчы лагер «Зубраня».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства адукацыi i Белкаапсаюз падвялi вынiкi конкурсу па збору макулатуры сярод навучальных устаноў. Усяго на пункты Белкаапсаюза былi дастаўлен
|
|