21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзе твае семнаццаць гадоў?..

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

— Где твои семнадцать лет?

— На Большом Каретном.

— А где твои семнадцать бед?

— На Большом Каретном...

— ...Помнишь ли, товарищ, этот дом?

— Нет, не забываешь ты о нём!...

Песня Уладзiмiра Высоцкага дзесяцiгоддзямi заставалася своеасаблiвым гiмнам малалетнiх беспрытульнiкаў. Час мяняўся, разам з iм i спевы, аднак праблема бездагляднасцi, а разам з ёй i дзiцячых правапарушэнняў iснуе i па сёння. Для некаторых семнаццацi-, чатырнаццацi- i нават дзевяцiгадовых падлеткаў дзяцiнства заканчваецца... не, не на маскоўскiм Вялiкiм Карэтным, але таксама ў сталiчным завулку — на Акрэсцiна, 38, у прыёмнiку-размеркавальнiку для непаўналетнiх УУС Мiнскага аблвыканкама.

ДАВЕДКА: Установы кшталту прыёмнiкаў-размеркавальнiкаў для падлеткаў пачалi працаваць адразу ж пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi 1917 года. У час грамадзянскай вайны памiж «чырвонымi» i «белымi» колькасць беспрытульнiкаў дасягнула неверагодных памераў — iх налiчвалася 23 мiльёны. У пачатку 1918 года быў падпiсаны дэкрэт «Аб камiсiях аб непаўналетнiх», а з 1923 года пачалi працаваць першыя дзiцячыя прыёмнiкi. Сучасныя ж прыёмнiкi-размеркавальнiкi, канешне, часткова змянiлi прынцыпы сваёй дзейнасцi, але галоўныя напрамкi работы засталiся — прафiлактыка безнагляднасцi i бездагляднасцi. Зараз у Беларусi, i на Мiншчыне ў прыватнасцi, актыўна пачынаюць стварацца i прытулкi для непаўналетнiх, што дазваляе яшчэ больш эфектыўна працаваць са «складанымi» падлеткамi. Дарэчы, усе без выключэння падлеткi, якiя прайшлi праз прыёмнiк-размеркавальнiк для непаўналетнiх УУС Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта ацэньваюць работу як мiлiцыянераў, так i штатных псiхолагаў, педагогаў, медыкаў гэтай установы як станоўчую i карысную.

— Дынамiка дзiцячых правапарушэнняў нагадвае зуб’е пiлы — у пэўны перыяд iх здзяйсняецца шмат, а праз некаторы час — зацiшша, — тлумачыць начальнiк прыёмнiка маёр мiлiцыi Дзмiтрый Лобан. — Адначасова назiраецца тэндэнцыя сезоннасцi — больш за ўсё дзяцей да нас трапляе вясной i восенню. Магчыма, змена надвор’я ўплывае на псiхалагiчны стан падлетка.

Але чалавек — гэта не птушка, якая два разы на год мяняе месца гнездавання. Падштурхоўвае падлетка збягаць з дома, ад сваiх бацькоў атмасфера ў роднай сям’i.

— «Складаных» падлеткаў не iснуе, ёсць «цяжкiя» бацькi, — таксама ўпэўнена псiхолаг прыёмнiка Наталля Фалевiч. — Менавiта паводзiны дарослых часам i прымушаюць замест хатняй утульнасцi шукаць кампанiю аднадумцаў — дзяцей, якiм таксама не пашанцавала знайсцi разуменне i любоў у сям’i.

Таму i збягаюць з дому падлеткi, валацужнiчаюць па краiне, а часам i здзяйсняюць правапарушэннi. Мiлiцыя iх ловiць i накiроўвае ў спецыяльныя ўстановы, у тым лiку i ў прыёмнiк-размеркавальнiк Мiнаблвыканкама.

— Трапляюць сюды дзецi не толькi са сталiчнай вобласцi, але з усiх рэгiёнаў краiны, здараецца, што i з замежжа. Наша задача — не толькi даць часовае жыллё, але i аказаць псiхалагiчную дапамогу, абаранiць жыццё падлетка. Кагосьцi пасля разгляду справы па правапарушэнню накiроўваем у закрытыя спецшколы (хлопцаў — у Магiлёў, дзяўчат — у Петрыкаў), кагосьцi — адпраўляем дадому. Але спачатку мы ўпэўнiваемся, што псiхалагiчнаму i фiзiчнаму здароўю дзiцяцi нiшто не пагражае, — кажа Дзмiтрый Лобан.

— Усе падлеткi, якiх у грамадстве называюць «складанымi», маюць агульныя асаблiвасцi характару. Ярка выяўляюцца такiя рысы, як эгацэнтрызм, iмкненне заўсёды быць у цэнтры ўвагi, слабая сiла волi, i, на жаль, адсутнасць спагады i суперажывання да iншага, — расказвае Наталля Фалевiч. — Гэта вынiк таго, што ў дзяцiнстве яны недаатрымалi любовi ў сям’i, не адчулi бацькоўскай ласкi i ўвагi.

Так, праблема зыходзiць з сям’i, i гэта банальна, але факт. Класiчны вобраз такой сям’i ведае кожны — беспрацоўныя бацькi, якiя толькi i робяць, што п’юць гарэлку. Але калi б справа была толькi ў гэтым, то падлеткаў, якiя збягаюць з дому было б значна менш. Работнiкi ўстановы называюць «праблемнымi» i тыя сем’i, якiя знешне выглядаюць станоўча i паспяхова. «Бацькi могуць весцi належны лад жыцця, забяспечваць дзяцей усiм неабходным, выконваць любое жаданне. Але калi пры гэтым дзiця не будзе адчуваць увагi i любовi, калi няма патрэбнага мiкраклiмату, гэта таксама «праблемная» сям’я», — Дзмiтрый Лобан пераканаўся ў гэтым на вопыце сваёй работы. I невыпадкова — з такой з’явай размеркавальнiк сутыкаецца штодня. Знешне матэрыяльна забяспечаныя падлеткi ўлiваюцца ў кампанii, дзе знаходзяць разуменне аднагодкаў з аналагiчнымi праблемамi, i таксама «за кампанiю» парушаюць закон, знiкаюць з дому.

Дарэчы, некаторым бацькам проста не хапае педагагiчных ведаў па выхаванню дзяцей. Наталля Фалевiч мяркуе, што сiстэме адукацыi таксама трэба адгукнуцца: «Раней у школе выкладалiся дысцыплiны кшталту этыкi сямейнага жыцця. Як прафесiйны настаўнiк я ўпэўнена, што гэтую практыку неабходна аднавiць, улiчваючы, што вучэбны прадмет павiнны весцi педагогi адпаведнага профiлю».

Разам з тым сучаснае грамадства нарадзiла i новыя падлеткавыя праблемы. Напрыклад, у прытулак некалькi разоў запар трапляў хлопец, якi мае псiхалагiчнае адхiленне — так званую драмаманiю — схiльнасць да бадзяжнiцтва. «На жаль, працуем мы з «гатовым прадуктам», i ў стане паўплываць на характар падлетка толькi тады, калi ён ужо мае пэўныя негатыўныя рысы», — кажа спецыялiст. Падлеткам можна дапамагчы. Часам родныя дзяцей тэлефануюць i просяць парады па выхаванню, некаторыя раней «складаныя» падлеткi пасля «выпраўлення» дасылаюць пiсьмы з падзякай. Але... праблему лепш прадухiлiць, чым вырашаць.

Здараецца, што дзяцей штурхаюць на правапарушэнне самi бацькi. Не так даўно з прыёмнiка ў спецшколу была накiравана сям’я — дзве сястры i брат — за тое, што абрабавалi сельскую краму. Прычым не грошы ўзялi, а ежу — у хаце з п’янымi бацькамi не было нi кавалка хлеба. Сустракаюцца i адваротныя сiтуацыi — гiперапека дзiцяцi. Семнаццацiгадовы хлопец збег з дому з-за таго, што мацi i тата, дарэчы, педагогi па адукацыi, прымушалi рабiць яго толькi тое, што яны лiчаць патрэбным. Малады чалавек, якi валодае некалькiмi мовамi i збiраецца паступаць ва ўнiверсiтэт, проста пайшоў з дому куды вочы глядзяць, таму што бацькi не дазвалялi сустракацца з аднагодкамi — фактычна, замкнулi яго ў «залатой клетцы». «А на самай справе нiчога складанага ў навуцы выхавання няма — трэба проста любiць сваё дзiця i ўспрымаць яго такiм, якiм ёно ёсць. Жыццё, канешне, вучыць некаторых бацькоў, але часам такiя ўрокi абыходзяцца вельмi дорага i балюча», — пераканана Наталля Фалевiч.

P.S. Паводле слоў начальнiка ўпраўлення ўнутраных спраў Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Iвана Сяргея, з пачатку гэтага года 220 непаўналетнiх былi аб’яўлены ў вышук. Большасць з iх збегла з дому. Знойдзены амаль усе. За сем месяцаў судамi вобласцi пакарана 1095 бацькоў, якiя не выконвалi свае абавязкi па выхаванню. Былi ўзбуджаны дзве крымiнальныя справы па факту забойства падлеткамi чалавека. Як адзначыў Iван Сяргей, у асацыяльных паводзiнах падлеткаў вiнаваты ў першую чаргу бацькi. Педагогi таксама павiнны дапамагаць у вырашэннi праблем сем’яў.

Самы час узгадаць усiм бацькам — калi ў апошнi раз вы цiкавiлiся, чым жывуць вашыя дзецi?


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песня Уладзiмiра Высоцкага дзесяцiгоддзямi заставалася своеасаблiвым гiмнам малалетнiх беспрытульнiкаў. Час мяняўся, разам з iм i спевы, аднак праблем
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика