Сурагатнае «жнiво»
Надзея НIКАЛАЕВА
Небяспека На працягу двух апошнiх месяцаў у бальнiчных установах не спыняўся паток пацыентаў, якiя траплялi на бальнiчныя ложкi з сiмптомамi атручэння сурагатамi алкаголю. На 15 лiстапада агульная колькасць шпiталiзаваных перавысiла 320 чалавек, 7 з якiх загiнулi.Паводле слоў галоўнага нарколага Мiнiстэрства аховы здароўя нашай краiны Уладзiмiра Максiмчука, амаль ва ўсiх выпадках сiмптомы атручэння былi выклiканы спажываннем няякаснай алкагольнай прадукцыi, якая набывалася з рук, або спажываннем разбаўленых спiртоў, тэхнiчных i iншых вадкасцяў, знешне падобных на спiрт. У сувязi з гэтым Мiнiстэрства аховы здароўя яшчэ раз нагадвае грамадзянам пра неабходнасць строга прытрымлiвацца наступных правiлаў, якiя дапамогуць захаваць не толькi здароўе, але i жыццё: — не набываць алкагольную прадукцыю, якая не мае акцызных марак, з рук па-за ўстаноўленымi месцамi продажу; — не спажываць алкагольную прадукцыю, калi ўзнiкаюць сумненнi наконт яе якасцi (гэта можа быць падазроны пах, асадак на донцы бутэлькi, прысутнасць прымесяў, сумнiўная ўпакоўка i г.д,) — не спажываць разбаўлены спiрт i спiрт, прызначаны для тэхнiчных мэтаў; — не спажываць тэхнiчныя вадкасцi; — не спажываць алкагольныя напоi ў сумнiўнай кампанii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу двух апошнiх месяцаў у бальнiчных установах не спыняўся паток пацыентаў, якiя траплялi на бальнiчныя ложкi з сiмптомамi атручэння сурагатам |
|