Прыгавор «пярэваратням»
      
					Мiкола ДЗЯБЁЛА
 
				
				
				Суд ды справа Беларускi ваенны суд вынес прыгавор 20 колiшнiм супрацоўнiкам Ашмянскай мытнi i Смаргонскага пагранатрада, якiя абвiнавачвалiся ў карупцыiУ прыватнасцi, як высветлiла следства, «пярэваратнi ў пагонах» у 2002 годзе стварылi сваю злачынную арганiзацыю i наладзiлi «карупцыйны бiзнэс» на лiтоўска-беларускай мяжы. Цэлыя два гады вартавыя рубяжоў Радзiмы, вядома ж, не без карысцi для сябе, заплюшчвалi вочы на тое, што «патрэбныя людзi» бесперашкодна, без мытнага афармлення ўвозiлi ў нашу краiну бытавую тэхнiку i прадукты харчавання. Усяго, паводле звестак следства, такiм чынам у Беларусь было прапушчана больш за 600 аўтамабiляў з каштоўным грузам. Бюджэту нашай краiны быў нанесены ўрон у памеры больш за 10 мiльярдаў рублёў. Завадатарам у «пярэваратняў» быў тагачасны начальнiк Смаргонскага пагранатрада Мiхаiл Саладуха. Суд прыгаварыў яго да 14 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi. Астатнiя ўдзельнiкi гэтай злачыннай арганiзацыi атрымалi меншыя тэрмiны: ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волi. 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Беларускi ваенны суд вынес прыгавор 20 колiшнiм супрацоўнiкам Ашмянскай мытнi i Смаргонскага пагранатрада, якiя абвiнавачвалiся ў карупцыi 
  | 
 
		
		
		 
     |