Самы ветлiвы супрацоўнiк... калонii
Аляксандр ПУКШАНСКI
У вiцебскай выхаваўчай калонii, дзе адбываюць пакаранне больш як 390 непаўналетнiх хлопцаў, адбыўся першы конкурс сярод супрацоўнiкаў гэтай установы: «Самы ветлiвы i культурны супрацоўнiк». Калонiя — адзiная ў Прыдзвiнскiм краi, дзе ўтрымлiваюцца падлеткi.
У першым конкурсе «Свет маiх захапленняў» людзi ў пагонах расказалi аб сабе, тым, што iх цiкавiць, як адпачываюць. У другiм туры «Якi я ў грамадстве?» адказвалi на самыя розныя пытаннi па тэме правiлаў паводзiнаў. У прыватнасцi, як трэба весцi сябе ў асяроддзi дам, калi адна з iх твая каханая, а яшчэ дзве — яе сяброўкi? А фiнiшавалi конкурсам камплiментаў. Падрыхтавалi камплiменты гандлярам, суседзям, кандуктарам, жанчынам, калегам i нават дворнiкам. У вынiку самым ветлiвым быў прызнаны старшы лейтэнант унутранай службы Аляксей Кабанаў — оперупаўнаважаны аператыўнага аддзялення калонii (на фотаздымку). Ён спецыяльна да конкурсу разам са сваiмi сябрамi зрабiў шыкоўны вiдэафiльм — «вiзiтную картку», а на сцэне вёў сябе так па-майстэрску, што, безумоўна, мог бы канкурыраваць нават з прафесiйнымi артыстамi. Ён i астатнiя пераможцы атрымалi ганаровыя граматы i каштоўныя прызы. Цяпер Аляксей будзе прадстаўляць дружны калектыў калонii на такiм жа рэспублiканскiм конкурсе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вiцебскай выхаваўчай калонii, дзе адбываюць пакаранне больш як 390 непаўналетнiх хлопцаў, адбыўся першы конкурс сярод супрацоўнiкаў гэтай установы: |
|