На палюбоўнiкаў пакрыўдзiлiся сцюардэсыInter - ПОЛ Пара з Калiфорнii прадстане перад судом за тое, што цалавалiся на борце самалёта, якi ажыццяўляў рэйс з Лос-Анджэлеса ў Паўночную Каралiну.Паводзiны палюбоўнiкаў раззлавалi экiпаж настолькi, што ў аэрапорце горада Рэлi, канчатковага пункту назначэння рэйса, Карла Уорэна Персiнга i Дон Элiзабет Сьюэл сустракала палiцыя. У iску гаворыцца, што пара прыступiла да пацалункаў, «ад якiх iншым пасажырам рабiлася нязручна», падчас прамежкавай пасадкi ў Фенiксе, Арызона. Сцюардэса папрасiла Персiнга i Сьюэл спынiцца, i пара на некаторы час перарвалася, але потым вярнулася да свайго занятку. Пры спробе зноў зрабiць заўвагу пары, Персiнг абарваў бортправаднiцу. За гэта апошняя адмовiлася падаць яму алкагольны напой. Суд над Персiнгам i Сьюэл пройдзе ў снежнi. ПРАФЕСАРАМ ДАЗВОЛIЛI КУРЫЦЬ МАРЫХУАНУ Кiраўнiцтва ўнiверсiтэтаў Таронта i Йорка дазволiла сваiм прафесарам курыць марыхуану, не выходзячы з унiверсiтэта, у спецыяльна адведзеных для гэтага пакоях. Прафесары знаходзяцца ў лiку 1,5 тысячы канадцаў, якiм медыкi прапiсалi марыхуану ў якасцi лекаў. Спасылаючыся на закон аб правах чалавека, выкладчыкi адаслалi сваiм работадаўцам петыцыю з просьбай курыць анашу на працоўным месцы. Пасля напружанай барацьбы яны атрымалi згоду. «Без гэтага прэпарату ў мяне няма проста сiл на паўнацэнную работу», — патлумачыў прафесар крымiналiстыкi ўнiверсiтэта Йорка, якi церпiць ад цяжкай формы артрозаартрыту. Да гэтага часу спажываць наркотыкi на працоўным месцы законамi Канады было забаронена. Аднак пры гэтым, паводле даных Мiнiстэрства аховы здароўя краiны, 1492 грамадзянiны Канады могуць свабодна купляць i выкарыстоўваць марыхуану ў медыцынскiх мэтах — гэта афiцыйна дазволена з 2001 года. Урад вырошчвае наркотык у закiнутых солевых руднiках i прадае па $4,40 за грам. «ЛОМКУ» АПЛАЦЯЦЬ ТУРМЫ Брытанскiя зняволеныя-наркаманы могуць атрымаць ад урада 3800 фунтаў стэрлiнгаў у якасцi кампенсацыi за «ломку», якую яны перажылi, знаходзячыся ў турме. 198 былых зэкаў прыгразiлi падаць у суд на Упраўленне турмаў Яе Вялiкасцi, заявiўшы, што давядзенне зняволеных-наркаманаў да стану «ломкi» раўназначна прымяненню катаванняў i парушае правы чалавека. Як паведамляе канал Sky News, брытанскiя ўлады вырашылi не даводзiць справу да суда i неахвотна, але ж пайшлi на мiравую, прапанаваўшы былым зэкам матэрыяльна кампенсаваць iх пакуты. Са свайго боку мiнiстр унутраных спраў ценявога кабiнета кансерватыўнай партыi Вялiкабрытанii Дэвiд Дэвiс абвiнавацiў дзеючага мiнiстра-лейбарыста Джона Рыда ў няздольнасцi абаранiць грамадства ад злачынцаў i расцанiў прэцэдэнт з выплатамi кампенсацый наркаманам як «катастрафiчны». ЭКСГIБIЦЫЯНIСТ ПРЫГАВОРАНЫ ПАКАЗАЛЬНА 2 месяцы пазбаўлення волi i 2 гады нашэння майкi з надпiсам «Я асоба, учынiўшая палавое злачынства» — такое пакаранне, да якога суд штата Нью-Джэрсi прыгаварыў 69-гадовага Расела Цiтэра за неаднаразовае агаленне перад 10-гадовай дзяўчынкай. Суддзя Джордан не сам прыдумаў такое пакаранне: ён выкарыстаў прапанову генеральнага пракурора Дональда Робертса, на руках якога быў доказ — вiдэа-запiс паводзiнаў падсуднага. Цiтэр, якi быў судзiмы з 1976 года больш за 10 разоў, прызнаны медэкспертамi манiякальным эксгiбiцыянiстам, якога немагчыма вылечыць. Так як нiводнае з папярэднiх адмiнiстрацыйных пакаранняў не спрацавала, на гэты раз пракурор прапанаваў, што турэмнае зняволенне i «закляймёная» майка вылечаць Цiтэра ад хваравiтага iмкнення. Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пара з Калiфорнii прадстане перад судом за тое, што цалавалiся на борце самалёта, якi ажыццяўляў рэйс з Лос-Анджэлеса ў Паўночную Каралiну
|
|