21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ХАЦКЕВIЧ: «Застаюся ў «Дынама». У якой якасцi — паглядзiм...»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па-за гульнёй

Гэта на футбольным полi Аляксандр Хацкевiч заўсёды ў выдатным настроi i ў вобразе жартаўнiка. I свае маналогi арбiтрам ён вымаўляе з усмешкай, хоць у яго словах для чалавека са свiстком, беспамылкова, вясёлага няшмат. У жыццi ён азадачаны праблемамi беларускага футбола, i нiякiх вясёлых думак на гэты конт з яго не выцягнуць. Iгрок мiнскага i кiеўскага «Дынама», былы футбалiст нацыянальнай зборнай, а сёння — проста лепшы iгрок нацыянальнага першынства адказаў на пытаннi карэспандэнта «Звязды».

— Аляксандр, давайце звернемся да апошняга матча чэмпiянату, якi сталiчнае «Дынама» правяло ў Брэсце. Выходзячы на поле, каманда ведала вынiкi астатнiх гульняў i ўсё залежала толькi ад яе — да матча за «золата» з БАТЭ заставаўся адзiн крок...

— Гэта нас i падвяло. У Брэсце была адна з горшых гульняў мiнскага «Дынама» ў гэтым сезоне. Узнiкае пытанне: чаму, калi ўсе матчы тура прызначаны на дзве гадзiны, наш пачаўся толькi ў чатыры? Калi б мы хоць бы на гадзiну спазнiлiся, нам бы паражэнне, напэўна, залiчылi.

— Чаму так доўга не расчышчалi поле?

— Так «спрацавалi» арганiзатары, кiраўнiцтва стадыёна. Мы бачылi, як гэта адбывалася. Трактары як прыехалi, так i паехалi. Балельшчыкi прыйшлi на стадыён i калi даведалiся, што гульня пераносiцца, самi пачалi расчышчаць поле. Такое ўражанне, што нiкога з кiраўнiцтва гэта не хвалявала. Снег пачаўся ў дзесяць гадзiн ранiцы — няўжо нiхто не мог дадумацца заняцца падрыхтоўкай поля? Справа зрушылася, калi салдат нагналi. Усе гэтыя тузаннi на 15 гадзiн, потым 15.15, потым 15.30 i гэтак далей зрабiлi сваю справу. Магчыма, арганiзатары таксама чакалi, калi закончацца гульнi ў Салiгорску i Гомелi. Калi б i там, i там была нiчыя, нашу гульню можна было б пераносiць, ад яе б ужо нiчога не залежала: мы не даганям БАТЭ, МТЗ-РIПО не даганяе нас. Няхай гэта застанецца на сумленнi тых людзей, якiя адказвалi за правядзенне матча.

— Але каманда прайграла, напэўна, не толькi па гэтай прычыне.

— Канешне, мы самi дапусцiлi памылку. Хацелася б сказаць хлопцам, у якiх у будучым яшчэ шмат матчаў: трэба быць гатовымi да любых сiтуацый. Мы самi адказвалi за вынiк, i мы самi ўпусцiлi гэта чэмпiёнства. Уся каманда згуляла слаба. Ведаючы вынiк матча ў Салiгорску, мы перагарэлi.

— Чым увогуле для вас адметны быў 16-ы чэмпiянат Беларусi па футболу?

— Нельга пачынаць сезон на такiх палях, як гэта было сёлета. «Дынама», напрыклад, аднойчы па вясне гуляла ў Любанi. I хоць я паважаю людзей, якiя там працуюць, тым не менш: немагчыма праводзiць матчы на такiх стадыёнах! Рэгламент павiнен для усiх быць аднолькавым, гэта — вышэйшая лiга, а не першая. Ва Украiне iснуе такое правiла — кожная каманда вышэйшай лiгi павiнна мець свой стадыён з падагрэвам. У нас толькi стадыён «Дынама» падыходзiць.

— Увогуле як далёка пайшоў украiнскi футбол?

— Гадоў на 20 ад нас яны адарвалiся, гэта дакладна. Прычым яны iдуць далей i развiваюцца. У нас пакуль усё стаiць на месцы.

— З-за чаго пайшлi са зборнай вы?

— Калi патрэбны быў, мяне выкарысталi i ўсё. А назад ужо нiхто не паклiкаў. У той жа гульнi ў Славенii, апошняй для мяне ў зборнай, калi два абаронцы былi дысквалiфiкаваныя, Байдачны проста выкарыстаў нас з Андрэем Астроўскiм. На выезде вынiк 1:1, лiчу, быў нядрэнным, тым больш, што гулялi вясной, калi чэмпiянаты ў многiх з нас не пачалiся. А пасля гульнi нiхто нават не пазванiў i «дзякуй» не сказаў. Не было сэнсу iмкнуцца вярнуцца. Многiя праблемы ў зборнай i да нас узнiмалi, i мы ўзнiмалi, i зараз хлопцы пра гэта кажуць, толькi нiчога не мяняецца.

— Вы лiчыце, Гурэнка правiльна зрабiў, што ўзняў гэтыя пытаннi ў прэсе?

— Калi маўчаць, увогуле нiчога не будзе. А так, можа, у ка-госьці сумленне якое-небудзь прачнецца. Вось пра што трэба гаварыць у прэсе, а не раздуваць скандалы. Зборная прайграла — дрэнна, шукаюць, хто вiнаваты. Сёлета скончыла на мажорнай ноце сезон — усё роўна трэба знайсцi нейкi скандал. Немагчыма нават чытаць гэтыя газеты: спачатку два iгракi знiшчаюць адзiн аднаго, потым трэнеры памiж сабой палемiку пачынаюць — кожны адзiн аднаму хоча нешта выказаць. Выскажыце ў твар, навошта гэта выносiць на старонкi газет. Людзi ж бачаць толькi гэтую вярхушку айсберга, а ўсiх нюансаў не разумеюць. Складваецца ўражанне, што ў камандзе ўвогуле поўны беспарадак.

— Няўжо толькi такiя сумныя ўражаннi засталiся аб нацыянальнай зборнай? Узгадайце час, калi вы гулялi пад кiраўнiцтвам Эдуарда Васiльевiча Малафеева...

— Гэта было самае вясёлае пакаленне. Эдуард Васiльевiч весялiў нас, мы весялiлi яго. Час быў добры. Толькi ўсё сапсаваў скандал пасля матча з Украiнай, калi нас з Валiкам (Валянцiнам Бялькевiчам. — Аўт.) абвiнавацiлi ў тым, што мы здалi гульню. Эдуард Васiльевiч не мяняўся i не хацеў прызнаваць сваiх памылак. Ад такога яго характару пакутавалi яшчэ хлопцы са зборнай Саюза... Пасля гэтага скандалу адносiны трэнерскага штаба да нас змянiлiся, на гульню з Уэльсам нас не выклiкалi. А там якраз i вырашалася турнiрнае становiшча: абыграўшы Уэльс i заняўшы другое месца ў падгрупе, можна было выходзiць на стыкавыя матчы. Але Эдуард Васiльевiч загадзя палiчыў, што Украiна дамовiцца з Польшчай. Так мы свой шанц страцiлi. А ў тым, што прайгралi Украiне, яшчэ нiчога страшнага не было. Проста галоўнаму трэнеру трэба было нам верыць да канца. Як мы яму верылi.

— Эдуард Васiльевiч неардынарны чалавек i трэнер. Як футбалiсты ўспрымалi яго нестандартныя падыходы да iгракоў, тое, напрыклад, што iм чыталiся вершы?

— Тое, што чалавек чытае вершы, ужо цудоўна. Гэта дзесьцi падганяла нас, стварала добры настрой.

— Авантур футбалiстаў трэнеру таксама хапала.

— Усё гэта было па маладосцi. Для Эдуарда Васiльевiча галоўнае было, каб мы выконвалi ўсё тое, што патрабавалася на футбольным полi. А як мы адпачывалi — гэта была наша справа. Калi б мы не падыходзiлi, нас бы ў зборную нiхто не выклiкаў.

— Вы вядомы сваiм эмацыянальным стаўленнем да суддзяў. I на футбольным полi, i за яго межамi не даяце iм расслабiцца. З нядаўнiх можна ўзгадаць выпадак, калi ў падтрыбунным памяшканнi, не саромеючыся ў выразах, вы паразмаўлялi з арбiтрам матча «Дынама» — «Нёман».

— Я сказаў усё, што думаю пра якасць яго судзейства. Добра, калi б ён адзiн раз нас так судзiў, а так гэта адбываецца перыядычна. А калi ты не гуляеш, а назiраеш за такiм судзействам з трыбуны, усё ўспрымаецца яшчэ вастрэй. Канешне, я не стрымаўся, але потым ад гэтага i сам пацярпеў. Мяне вельмi моцна клуб аштрафаваў. Я вымушаны быў прапусцiць дзве гульнi, не быў як след гатовы да гульнi Кубка УЕФА. Гэты суддзя, якога я зняважыў, у рэйтынгу арбiтраў ледзь не на апошнiм месцы, а правёў тым не менш больш за ўсiх гульняў. Хто яго ставiць?! I гэты залiчаны гол у Наваполацку, калi вырашаўся лёс медалёў... Калi суддзя нармальна судзiць, то калi i будуць да яго прэтэнзii, то не ў такой форме ўсё будзе яму высказана. Я яшчэ не бачыў нi трэнераў, нi футбалiстаў, задаволеных судзействам, асаблiва, калi каманда прайграе.

— Вы гулялi пад кiраўнiцтвам вялiкiх трэнераў, у прыватнасцi, Валерыя Лабаноўскага. Самi каго ўзгадаеце?

— Канешне ж, свайго першага трэнера, якi навучыў мяне элементарным рэчам i прывiў любоў да футбола, гэта Мiхаiл Сцяпанавiч Братчэня. Ён нас з Валiкам i вырасцiў. Потым быў Iван Рыгоравiч Шчокiн, якi ўзяў нас у дубль мiнскага «Дынама» i прымусiў паверыць, што мы можам гуляць, i гуляць нядрэнна. Ну а пры Валерыю Васiльевiчу адбылося наша станаўленне як футбалiстаў.

— Будучае таксама збiраецеся звязаць з футболам, толькi ў iншай якасцi? Юрый Чыж у пачатку сезона давяраў вам каманду.

— Гэта было часова, усяго дзён на 10—12. Але мне было цiкава. Тое, што я хацеў убачыць ад футбалiстаў, я ўбачыў. I iм мой трэнiровачны працэс, думаю, спадабаўся. Але кожны новы трэнер прыходзiць са сваёй базай, поглядамi на футбол, сваiмi ведамi. З былым настаўнiкам «Дынама» Аляксеем Пятрушыным, дарэчы, было прыемна працаваць, шкада, што ў наступным сезоне ў клубе яго не будзе.

— Многiя спартсмены, скончыўшы выступленнi, знаходзяць сябе ў бiзнэсе. Вас гэта сфера не цiкавiць?

— Усё маё жыццё звязана з футболам i спадзяюся, што ў будучым не пакiну яго. А бiзнэс... Вось Юрый Аляксандравiч (сталiчны бiзнэсмен i гаспадар футбольнага клуба «Дынама» Юрый Чыж. — Аўт.) — гэта бiзнэсмен, а я — футбалiст. Кожны павiнен займацца сваёй справай.

— З якiм горадам звязваеце сваю будучыню — з Кiевам цi з Мiнскам?

— Год правёўшы тут, магу сказаць, што маёй сям’i, якая засталася ў Кiеве, мне вельмi не хапае. Але такая спецыфiка нашай працы — нiхто не можа ведаць, дзе ты будзеш заўтра. А дзецям патрэбна акрэсленасць, iх не будзеш тузаць з месца на месца.

— У вас два сыны, прычым футболам, здаецца, не займаюцца.

— Так, старэйшы сын, яму трынаццаць гадоў, займаецца вялiкiм тэнiсам.

— Гэта зараз модна.

— Гэта не данiна модзе, а яго акрэслены выбар. Да футбола ў яго вялiкай цiкавасцi не было, так, пагуляць любiць, але ў двары. Месяцы два-тры пахадзiў у секцыю, але я не ўбачыў нiякага жадання сур’ёзна займацца. А калi адвёў на тэнiс, адразу вочы загарэлiся, i ўсё. Малодшаму пакуль пра спорт думаць рана, яму яшчэ тры годзiкi.

— Вас адрознiвае тонкае пачуццё стылю. Адчуваецца, што ўласная знешнасць вам не абыякавая.

— Дзякуй. Ёсць узровень, якому трэба адпавядаць. Калi Сяргей Алейнiкаў прыехаў у «Ювентус», яму акрэслiлi шэраг магазiнаў, дзе ён можа апранацца. Нi ў якiх iншых месцах футбалiсту гэтага клуба набываць адзенне не рэкамендуецца, iгрок «Ювентуса» павiнен выглядаць адпаведна. Любога футбалiста прафесiя абавязвае. Калi прыйдзеш куды-небудзь у «мальвiнах», цябе не зразумеюць...

— Не магу не спытаць пра вашы планы на наступны сезон...

— Днямi Юрый Аляксандравiч мне сказаў: «На цябе, як на «маладога» i перспектыўнага, прапаноў няма». Так што на наступны сезон застаюся ў камандзе, праўда, пакуль невядома ў якой якасцi. Але гуляць буду — сто працэнтаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта на футбольным полi Аляксандр Хацкевiч заўсёды ў выдатным настроi i ў вобразе жартаўнiка. I свае маналогi арбiтрам ён вымаўляе з усмешкай, хоць у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика