21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «людзi не павiнны непакоiцца з-за росту цэн на камунальныя паслугi»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Рэалiзацыя iнвестпраектаў на ААТ «Белшына» дасць магчымасць вывесцi вытворчасць шын на самы сучасны ўзровень. Гэта адзначыў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ўчора прадпрыемства.

Прэзiдэнт пазiтыўна ацанiў перамены, якiя адбылiся тут за апошнiя 5 гадоў з часу папярэдняга наведвання iм «Белшыны».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што 5 гадоў таму прадпрыемства было на мяжы спынення. Тады яго прапаноўвалi купiць за $40 млн. Сёння ж арыенцiровачны кошт — ад $900 млн да $1,2 млрд. «Вельмi важна, што тады мы не пайшлi на продаж гэтага прадпрыемства нягледзячы на вялiкiя цяжкасцi ў яго рабоце. Мы не былi ўпэўнены, што новы гаспадар захавае вытворчасць i не выкiне людзей на вулiцу, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Тады было прынята прынцыповае рашэнне — выратоўваць прадпрыемства». Дзяржава аказала яму iстотную падтрымку. I вынiк у наяўнасцi: «Белшына» эфектыўна працуе, а прадукцыя карыстаецца вялiкiм попытам на замежным рынку. Сярэдняя зарплата на прадпрыемстве цяпер складае каля $500 у месяц, гэта вышэй, чым у сярэднiм па краiне.

Прэзiдэнт падзякаваў людзям за добрую работу. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што работнiкi прадпрыемства ўмеюць не толькi вырабляць прадукцыю, але i рэалiзаваць яе на ўнутраным i знешнiм рынках ва ўмовах жорсткай канкурэнцыi.

Аляксандр Лукашэнка заявiў, што беларускi народ сам вырашыць, хто будзе прадстаўляць яго iнтарэсы ў мясцовых Саветах.

«Апазiцыя можа заняць ключавыя або яшчэ якiя-небудзь пасады, толькi калi гэта рашэнне будзе прынята народам», — падкрэслiў Прэзiдэнт Беларусi ў час гутаркi з калектывам «Белшыны».

«Калi вы вырашыце, што ў мясцовых органах улады павiнны быць iншыя людзi, калi ласка. Але вы павiнны выбiраць не апазiцыю i не праўладныя структуры, а дэпутатаў, якiя павiнны стаць «вашымi людзьмi», якiх вы ведаеце i якiм давяраеце. Людзей, якiя самi нешта ўмеюць рабiць. Такiя людзi павiнны быць у мясцовых Саветах, тады яны змогуць што-небудзь параiць, iм будзе сорамна не зрабiць тое, што яны вам абяцалi. Тыя, якiя сёння шоргаюць па завуголлю на Захадзе, для каго палiтыка — бiзнэс, хто прадае сваю краiну, радуюцца, што Расiя можа падняць цэны на газ i нафту, i не думаюць аб тым, што гэта ўдарыць, перш за ўсё, па тым народзе, да якога яны iдуць. Каму патрэбна такая апазiцыя? I каму ўвогуле патрэбны ва ўладзе такiя людзi?» — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы дадаў, што ён нi за каго не агiтуе. «Думаю, вы на месцы вызначыцеся, хто павiнен быць у мясцовых Саветах i прадстаўляць вашы iнтарэсы. Калi ў апазiцыi нармальны чалавек, талковы, якi будзе клапацiцца пра вас, вы яго выберыце. Але вы павiнны ведаць адно: Саветы сёння вырашаюць свае задачы, яны вулiцы не павiнны рамантаваць. Гэта функцыя выканаўчых органаў улады. Таму той, хто клянецца, што ён зробiць для вас рай, — дзе ён быў да гэтага часу? Задавайце кандыдатам масу пытанняў, але вырашайце самi. Я прыму любы выбар», — падкрэслiў Прэзiдэнт.

Прэзiдэнт Беларусi лiчыць, што ў Беларусi павiнны быць роўныя ўмовы з Расiяй пры фармiраваннi цаны на пастаўкi прыроднага газу.

Закранаючы нядаўнiя перагаворы з Уладзiмiрам Пуцiным, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Сутнасць нашай палiтыкi ў тым, што беларусы i расiяне — гэта адзiн народ, а значыць i ўмовы павiнны быць роўныя». Калi ў Смаленску газ каштуе $40 за тысячу кубаметраў, значыць i ў Беларусi яго цана павiнна быць такая ж. «Не важна, якой будзе цана на газ — $200, $150 або $100, але калi ў Расii $50, то i ў нас павiнна быць столькi ж. Калi ў нас цана на газ будзе вышэйшая, а яна ўжо вышэйшая, мы не зможам за iмi канкурыраваць на расiйскiм рынку».

Прэзiдэнт падкрэслiў, што Расiя, парушыўшы дамоўленасцi, пачала выходзiць з некаторых пагадненняў аб роўных умовах гаспадарання. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка зноў вярнуўся да праведзеных перагавораў з Уладзiмiрам Пуцiным: «Я сказаў, вы што, шмат выйграеце ад павышэння? На што Пуцiн адказаў: мы павiнны мець выгаду». Прэзiдэнт Беларусi падкрэслiў, што беларускi бок па асобных напрамках таксама павiнен мець выгаду. У прыватнасцi, праз Беларусь транзiтам рухаецца амаль 100 млн тон грузаў бясплатна з Заходняй Еўропы i назад. Вельмi шмат грузаў перамяшчаецца чыгуначным i авiятранспартам. «Акрамя таго, Беларусь з’яўляецца фарпостам Расii на Захадзе. Мы не адмаўляемся абараняць Расiю на гэтым напрамку. А гэта дарагога каштуе. Расiйскiя ваенныя аб’екты на тэрыторыi Беларусi размешчаны таксама бясплатна», — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што перагаворы з Расiяй па цэнах на газ будуць весцi беларускiя спецыялiсты. Паводле яго слоў, «беларускiя i расiйскiя спецыялiсты дамовяцца, якiя будуць цэны». У выпадку павышэння цэн на газ размова пойдзе аб увядзеннi кампенсацыйных схем, па якiх беларускi бок павiнен будзе кампенсаваць свае страты, падкрэслiў Прэзiдэнт. Калi ў вынiку цэны павялiчацца на $200 млн — гэта яшчэ нiчога, а калi на $1 млрд, то гэта вельмi вялiкiя страты. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, цяпер беларускi бок вядзе актыўныя перагаворы з замежнымi партнёрамi ў пошуках новых крынiц энерганосьбiтаў. Ён перакананы, што «як бы мы нi былi блiзкiя з Расiяй, мы не павiнны быць залежныя ад адной дзяржавы. Мы шукаем выхады з сiтуацыi, каб засцерагчы ад небяспекi сваю краiну».

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што нават у выпадку магчымага росту цэн на энерганосьбiты, гэта не будзе перанесена на насельнiцтва, прадпрыемствы. Ён сказаў, што ў блiжэйшыя год-два цэны на газ калi i павялiчацца, то не больш як на $5- 7 у год. Ён падкрэслiў, што людзi не павiнны непакоiцца з-за росту цэн на камунальныя паслугi.

Беларусь выступае за такую рэформу СНД, якая не разбурыць гэта недастаткова моцнае аб’яднанне, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы падтрымаем любую рэформу СНД, якая датычыцца дэбюракратызацыi гэтай арганiзацыi, а таксама абавязковасцi прымаемых да выканання рашэнняў у рамках СНД. Але Беларусь супраць той рэформы, якая фактычна знiшчыць Садружнасць», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь адкрытая для любога дыялога, заявiў Прэзiдэнт краiны, адказваючы ў Бабруйску на пытаннi журналiстаў адносна заявы прадстаўнiка еўрапейскай камiсii аб тым, што на прапанову Еўракамiсii адкрыць офiс у нашай краiне адказу беларускiх уладаў не было.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што «мы нiкому не перашкаджаем працаваць у Беларусi, але хочам, каб да нас з мячом больш не прыходзiлi».

«Калi хто-небудзь хоча адкрыць у нас прадстаўнiцтва, беларускi бок павiнен дакладна разумець, для чаго гэта робяць. Наконт гэтага ў МЗС ёсць пэўная пазiцыя, i, думаю, тыя, хто хоча адкрыць прадстаўнiцтва, дакладна ведаюць нашы iнтарэсы. Мы выказалi iм свае меркаваннi», — адзначыў Прэзiдэнт.

***

Кампанiя Detroit Belarus Brewing Company LLC, сузаснавальнiк СЗАТ «Пiваварная кампанiя «Сябар», гатова iнвесцiраваць у Беларусi $200—300 млн. у развiццё iншых вытворчасцяў. Аб гэтым паведамiў ўчора ў Бабруйску Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаннi журналiстаў па вынiках наведвання пiваварнай кампанii «Сябар».

«Мы iх падтрымаем», — адзначыў беларускi лiдар. Паводле яго слоў, ён застаўся задаволены азнаямленнем з работай прадпрыемства, таму што iнвестары выканалi сваё абяцанне. «Яны ўбачылi, што ў Беларусi працаваць можна», — дадаў Прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што сёння пiваварнай кампанii неабходна больш актыўна прасоўвацца на знешнi рынак, таму што прадукт добры, канкурэнтаздольны. «Гэта пiва лiтаральна за паўтара года заняло амаль 12 працэнтаў рынку ў Беларусi. Але кампанiя збiраецца iсцi наперад, апярэджваючы час. Гэта нам выгадна i з пункту гледжання iмпартазамяшчэння, таму што ў Беларусi яшчэ шмат ужываюць iмпартнага пiва», — сказаў Прэзiдэнт.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэалiзацыя iнвестпраектаў на ААТ «Белшына» дасць магчымасць вывесцi вытворчасць шын на самы сучасны ўзровень. Гэта адзначыў Прэзiдэнт Беларусi Аляксан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика