21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ядро новай Беларусi

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiктар ЛОЎГАЧ, БЕЛТА

Беларусь сёння знаходзiцца ў той стадыi развiцця, якая дае магчымасць прыкласцi свае сiлы, талент i прафесiяналiзм лiтаральна ўсiм слаям грамадства. Але самыя цiкавыя перспектывы адкрываюцца перад маладымi людзьмi. Юнакi i дзяўчаты, навучэнцы i студэнты маюць вялiкiя магчымасцi пакiнуць свой стваральны след у гiсторыi Беларусi. Аб тым, як гэта можна зрабiць, якiя захады трэба прымаць моладзi, каб не «заблукаць» у iлжывых тэорыях i прывабных на першы погляд лозунгах, карэспандэнт БЕЛТА размаўляе з памочнiкам Прэзiдэнта — начальнiкам галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Алегам ПРАЛЯСКОЎСКIМ.

— Алег Вiтольдавiч, цi ёсць сёння ў Беларусi той унiкальны «падручнiк», па якiм сучасная моладзь можа спасцiгаць веды, якiя дапамогуць паспяхова крочыць па жыццi?

— Вядома, адзiнага, як Вы сказалi, падручнiка не iснуе. Аднак гэта збiральны вобраз, i ў якасцi такога дапаможнiка смела можна браць тую сiстэму работы з моладдзю, якая сёння iснуе ў Беларусi. Бадай, нi ў адной краiне постсавецкай прасторы i нават свету дзяржава не ўдзяляе столькi ўвагi моладзi i маладзёжнай палiтыцы, як у нас. Сёння моладзь Беларусi мае беспрэцэдэнтныя сацыяльна-эканамiчныя гарантыi, грамадзянскiя правы i эканамiчную свабоду для плённай дзейнасцi, самавызначэння i самасцвярджэння. У краiне створаны дзесяткi дзяржаўных фондаў, якiя падтрымлiваюць навуковую, творчую, спартыўную моладзь. У рэалiзацыi дзяржаўнай праграмы «Моладзь Беларусi» задзейнiчаны практычна ўсе мiнiстэрствы i ведамствы. Прэзiдэнт асабiста вельмi ўважлiва сочыць за развiццём кожнага таленавiтага маладога чалавека. Мы хочам, каб нашы маладыя людзi былi адукаваныя, здаровыя, каб знайшлi сваё месца ў жыццi, сталi клапатлiвымi бацькамi i заставалiся дзецьмi, якiя любяць сваiх бацькоў, каб маглi ганарыцца сваёй краiнай i любiлi сваю зямлю. Але ў адказ дзяржава чакае ад моладзi актыўнага ўдзелу ў дзяржаўным i грамадскiм жыццi, актыўнай грамадзянскай пазiцыi, канкрэтных дзеянняў, накiраваных на развiццё, працвiтанне краiны.

— Але так званая апазiцыя не пакiдае надзей зацягнуць моладзь у свае «сеткi». Пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя спосабы — ад раздачы грошай за ўдзел у розных мiтынгах да абяцанняў уладкаваць на вучобу ў прэстыжныя заходнiя ўнiверсiтэты...

— Сапраўды, такiя намаганнi прыкладаюцца. Характэрны прыклад з «блакiтным майданчыкам», якi вясной збудавалi на Кастрычнiцкай плошчы сталiцы прайграўшыя на прэзiдэнцкiх выбарах дарослыя дзядзькi. Але каго яны пасадзiлi ў палаткi?! 16—17-гадовых юнакоў i дзяўчат, якiя не толькi ў палiтыцы, у жыццi яшчэ мала разумеюць. Зразумела, паабяцалi iм нейкую «зарплату». Але з некаторымi не разлiчылiся да гэтага часу.

А што датычыцца прэстыжных унiверсiтэтаў, то цi ж мы супраць, каб наша моладзь у iх навучалася i потым прымянiла атрыманыя там веды ў сябе ў краiне. Але ж у гэтыя ўнiверсiтэты яшчэ трэба паступiць! А значыць, мець вельмi добрую школьную падрыхтоўку! А што робяць апазiцыянеры? Аказваецца, пропускам у гэтыя навучальныя ўстановы з’яўляецца статус «рэпрэсiраванага». Пад гэтай маркай, напрыклад, у Польшчу рынулi проста гультаi, тыя, хто на самай справе быў адлiчаны з нашых ВНУ не за нейкую там «палiтыку», а за непаспяховасць i прагулы. Стварылi нейкi «камiтэт дапамогi рэпрэсiраваным», якi ў першую чаргу спрабаваў прапхнуць у гэтыя ўнiверсiтэты... дзяцей актывiстаў радыкальных палiтычных структур. Гэта значыць, адрадзiлi блат, з якiм мы ў краiне змагаемся бязлiтасна. Дарэчы, вучоба такiх гора-студэнтаў не вельмi хвалюе, галоўнае — «патусавацца» ў Польшчы: папiць пiва, схадзiць у начныя клубы.

Словам, маладыя людзi ў Беларусi проста сталi дробнай разменнай манетай у гульнi дарослых палiтыканаў.

— I што яны ў вынiку могуць прынесцi ў Беларусь?

— Вось гэта нас i хвалюе. Мне здаецца, што з такiх «студэнтаў» нiколi не атрымаюцца нi сапраўдныя «агульнаеўрапейцы», нi свядомыя патрыёты сваёй краiны — наогул нiчога добрага не атрымаецца. Таму як усё, што робiцца на халяву, у абход, па крывой, толькi калечыць асобу i плодзiць спрытнюг, якiя не ведаюць пра маральныя каштоўнасцi. А можа, iх там рыхтуюць як нейкiх будучых «рэвалюцыянераў»? Мы вельмi занепакоены гэтымi тэндэнцыямi.

— Алег Вiтольдавiч, у заходняй прэсе ўсё часцей можна знайсцi разважаннi аб тым, што цяперашняя так званая беларуская апазiцыя сябе зжыла i ёй патрэбна замена...

— Адразу пасля прэзiдэнцкiх выбараў я сказаў: «Хутка ў нас будзе iншая апазiцыя». Нашы «рэвалюцыянеры» захiхiкалi. Цяпер iм не да смеху. Усе iх заходнiя i заморскiя кiраўнiкi сядзяць хто ў Кiеве, хто ў Вiльнюсе, хто ў Варшаве i нiяк не могуць даць справаздачу, куды патрацiлi мiльёны долараў. Так, гэтыя кiраўнiкi сур’ёзна шукаюць нашым «прафесiянальным» рэвалюцыянерам замену. Усiмi сiламi спрабуюць набраць рэкрутаў з нашых хлопцаў. А таму рэзка ўзрасла колькасць усялякiх вучоб i семiнараў для моладзi! Аднак на такiя «тусоўкi» ездзiць так званы пастаянны склад — 20—30 чалавек, якiя нiдзе не працуюць, не вучацца.

— Цi не многа ўвагi Вы ўдзяляеце апазiцыi?

— Не, таму што мы павiнны дбаць пра лёс лiтаральна кожнага маладога чалавека. Любая дэструктыўная дзейнасць, накiраваная да маладзёжнага асяроддзя, небяспечная вельмi сур’ёзнымi маральнымi праблемамi. I таму мы ўсе, i ў цэнтры, i ў правiнцыi будзем iмкнуцца засцерагчы моладзь ад уплыву тых, хто хацеў бы разбурыць краiну.

— Алег Вiтольдавiч, але як кажуць многiя выкладчыкi ВНУ, пераважная большасць нашай моладзi — людзi, адданыя сваёй дзяржаве, гатовыя актыўна ўдзельнiчаць у грандыёзных пераўтварэннях, якiя ў ёй вядуцца.

— Гэта на самай справе так. За апошнiя 10 гадоў вырасла новае пакаленне беларусаў, якiя любяць сваю краiну, спяваюць свой гiмн, ганарацца сваёй дзяржаўнай сiмволiкай. Гэта не «хворая моладзь», у чым назойлiва спрабуе пераканаць нас апазiцыя, а разумныя, адукаваныя, сучасныя маладыя людзi з актыўнай жыццёвай пазiцыяй, сваiмi каштоўнасцямi i свядомым стаўленнем да сваёй будучынi. Як паказваюць сацыялагiчныя даследаваннi, сярод цэнасных арыенцiраў моладзi сёння пераважаюць жаданне захаваць i ўмацаваць здароўе, выхаваць добрых дзяцей (64,5 працэнта i 64 працэнты адпаведна), пакахаць дастойнага чалавека i стварыць з iм сям’ю (52,6 працэнта), стаць прафесiяналам па выбранай спецыяльнасцi (51,4 працэнта), дасягнуць дзелавога поспеху, зрабiць кар’еру (51,3 працэнта), палепшыць жыццё ў краiне (24,4 працэнта). Складана не заўважыць, што гэтыя намеры непасрэдна звязаны з нашай дзяржаўнай палiтыкай, накiраванай на пабудову стабiльнай паспяховай дзяржавы. Гэта — вельмi моцнае ядро новай Беларусi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь сёння знаходзiцца ў той стадыi развiцця, якая дае магчымасць прыкласцi свае сiлы, талент i прафесiяналiзм лiтаральна ўсiм слаям грамадства. А
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика