21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi 16 лiстапада разгледзеў шэраг кадравых пытанняў

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 17 лiстапада.)

Назначаючы Сяргея Радненку першым намеснiкам старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю, Прэзiдэнт адзначыў, што адказнасць у гэтым ведамстве кiраўнiкоў усiх рангаў за давераныя iм участкi работы будзе самая сур’ёзная. «Кантроль павiнен пранiзваць усе сферы», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. На думку Прэзiдэнта, жорсткi кантроль павiнен ажыццяўляцца ў пытаннях бюджэту i дзяржуласнасцi.

Кiраўнiк дзяржавы звярнуў асаблiвую ўвагу на тое, што патрабаваннi да тых, каму трэба будзе ўзначальваць уладу на месцах, будуць самымi сур’ёзнымi. «Падыход пры падборы кадраў павiнен быць адзiн: галоўнае — вынiк. Таму што патрабаваннi неймаверна ўзрастуць з 1 студзеня», — сказаў ён.

«Вы людзi з раёнаў, якiя ведаюць сваю справу. Мы не назначаем якiх-небудзь палiтычных дзеячаў па прынцыпу асабiстай адданасцi. Мы глядзiм на прафесiйную падрыхтоўку чалавека. Але трэба разумець, што раён, горад — гэта фундамент нашага жыцця сёння. I кiраўнiкi райвыканкамаў сёння практычна адны «на перадавой»: яны павiнны вырашаць i арганiзацыйныя, i гаспадарчыя, i iдэалагiчныя, i кадравыя пытаннi. Цяпер перыяд складаны: канец года — пачатак новага, трэба ўнiкаць хутка, працаваць дзень i ноч, палiчыць iснуючыя сродкi i вызначыцца з праграмамi. Так увайсцi ў справу, каб не страцiць будучы год, якi мае важнае значэнне. Вы прадстаўнiкi Прэзiдэнта на месцах, вы несяце адказнасць за рэпутацыю ўлады i павiнны захоўваць дзяржаўныя iнтарэсы», — падкрэслiў беларускi лiдар. «Не трэба чакаць, што хтосьцi заўтра прынясе вам грошы — трэба дзейнiчаць».

Кiраўнiк дзяржавы асобна спынiўся на пытаннi вяртання крэдытаў, узятых на сельскагаспадарчыя патрэбы, у тым лiку i на будаўнiцтва жылля ў вёсцы. «Тэрмiны пагашэння настаюць у наступным годзе. Цяпер губернатары i iншыя кiраўнiкi ставяць пытанне: а дзе ўзяць грошы? Калi бралi крэдыты, аб чым думалi? Грошы браць толькi ў сябе — ад эфектыўнай работы ў вёсцы! Нiхто з бюджэту, з фондаў падтрымкi сельгасвытворчасцi i навукi грошай не дасць. Трэба разбiрацца ўжо сёння: брала гаспадарка крэдыт, будавала жыллё — думайце ўсе разам, дзе ўзяць грошы, каб вярнуць крэдыты. Нiякiх спiсанняў, датацый быць не можа», — папярэдзiў Прэзiдэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, дзяржава будзе падтрымлiваць сельскую гаспадарку, «але не так: маўляў, дайце грошай пабудаваць дом, а мы паглядзiм, вернем гэтыя сродкi або не».

«Трэба падводзiць ваду, газ, але не трэба цягнуць, напрыклад, лiшнiя трасы ў аграгарадках».

Пры гэтым Прэзiдэнт яшчэ раз акцэнтаваў увагу: праграму адраджэння беларускай вёскi трэба безагаворачна i поўнасцю выканаць. За гэтым будзе строгi кантроль.

Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў прыняць меры па забеспячэнню неабходных умоў для зiмоўкi жывёлы.

Была закранута таксама тэма дэбюракратызацыi. «Прымайце рашэннi i бярыце на сябе адказнасць па тых пытаннях, дзе, можа, не хапае нарматыўнай базы, але вы бачыце, што мы чалавека проста «мусолiм», пасылаючы яго па кабiнетах i вымушаючы чакаць два гады для таго, каб ён, напрыклад, мог пабудаваць дом», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

«Зрабiце так: калi чалавек хоча будаваць дом, то дазвол на гэта павiнен быць дадзены на працягу квартала. Дзейнiчайце, не чакайце нiкога, разнявольце чалавека i дайце яму магчымасць працаваць i будаваць. У адваротным выпадку, калi гэта не будзе зроблена, я буду расцэньваць гэта як процiдзеянне палiтыцы, якую праводзiць Прэзiдэнт. «Рассякайце ўсе гэтыя вузлы, але чалавека — разнявольце!», — заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Пытанне нумар адзiн на месцах — эканомiя рэсурсаў i энерганосьбiтаў. «Нафты i газу будзе ў нас столькi, колькi неабходна. Але цi зможаце вы заплацiць? Не размахвайцеся на прыродны газ, выкарыстоўвайце ўласныя рэсурсы, арыентуйце людзей на рэсурсазберажэнне. Эканомiць трэба i тым, у каго ёсць грошы. Лiшнiх сродкаў не бывае. Пераводзьце ўсё, што можна, на ўласныя крынiцы энергii, — сказаў Прэзiдэнт.

«У будучым годзе пры падвядзеннi вынiкаў у вёсцы мы будзем, перш за ўсё, звяртаць увагу на эфектыўнасць. Гэта — наяўнасць грошай на рахунках, рэнтабельнасць, прыбытковасць у гаспадарках. I толькi потым — валавыя даходы, надоi i намалоты. З 1 студзеня трэба пераходзiць пры падвядзеннi вынiкаў па рэспублiканскаму спаборнiцтву ў сельскай гаспадарцы на паказчык эфектыўнасцi. Настаў час, калi галоўнае — мець сродкi», — перакананы Прэзiдэнт.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назначаючы Сяргея Радненку першым намеснiкам старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю, Прэзiдэнт адзначыў, што адказнасць у гэтым ведамстве кiраўнiкоў у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика