21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Няма куды збыць бульбу...»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Уладзiмiр Цiмафеевiч Кахновiч з вёскi Бобрык Пiнскага раёна сёлета адначасова i ўзрадаваны, i засмучаны ўраджаем бульбы. Добра, што, нягледзячы на ўмовы надвор’я, «другi хлеб» урадзiў. Але дрэнна, што вырашчаную ўласнымi рукамi бульбу няма куды збыць.

— Напачатку нешта наша раённае спажывецкае таварыства яшчэ закупляла, а цяпер нiхто не хоча браць, — гаварыў Уладзiмiр Цiмафеевiч. — Калiсьцi расiяне былi ў нас частымi гасцямi, бралi бульбы шмат, добра плацiлi. А сёлета i iх няма. Кажуць, забаранiлi iм браць беларускую бульбу, бо яшчэ не завершана яе закладка на мiжсезонны перыяд унутры краiны. Цi праўда гэта? У мяне ёсць на продаж 4—5 тон бульбы, але каму яе прадаць? Мне i суседзям?

Паводле слоў начальнiка аддзела па вытворчасцi i гандлю плодаагароднiннай прадукцыяй i бульбай Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Таццяны Карбановiч, нiякiх забарон на продаж бульбы насельнiцтвам, на якiя спасылаецца наш чытач, нiхто не ўводзiў. А закладка «другога хлеба» ў стабiлiзацыйныя фонды ў краiне ўжо завершана. Больш падрабязную iнфармацыю прадаставiў рэдакцыi загадчык аддзела нарыхтовак Брэсцкага аблспажыўсаюза Анатоль Падгайскi.

— Сёлета ў Расii адпускныя цэны на бульбу склалiся больш танныя, чым нашы закупачныя. I яны ўжо нам гатовы прадаваць «другi хлеб» па таму кошту, па якому i мы прымаем яго ў насельнiцтва. Але ж нiхто прадукцыю па цане, нiжэйшай за сабекошт, браць не будзе, пагадзiцеся, — сказаў Анатоль Вячаслававiч.

Паводле яго слоў, сёлета вобласць заклала на захоўванне 2574 тоны бульбы, або 108,5 працэнта ад задання. «Мы маглi б браць бульбу ад насельнiцтва i надалей, але куды яе потым падзець»? Выйсце для чытача тут, напэўна, толькi адно (па гэтаму шляху iдуць многiя вяскоўцы): пакласцi клубнi на захоўванне дома, а ўжо ўвесну паспрабаваць яе здаць нарыхтоўшчыкам, прычым па больш высокiх закупачных цэнах. Праўда, можа паўстаць пытанне: а як бульба, з улiкам сёлетнiх умоў надвор’я, будзе захоўвацца? Ёсць рызыка, канешне. З iншага боку, Анатоль Падгайскi выказаў здзiўленне, чаму чытач толькi зараз ачомаўся, бо актыўная нарыхтоўка, у тым лiку i бульбы, вялася ў жнiўнi—вераснi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзiмiр Цiмафеевiч Кахновiч з вёскi Бобрык Пiнскага раёна сёлета адначасова i ўзрадаваны, i засмучаны ўраджаем бульбы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика