21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Залатыя» дэпазiты

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Даходнасць дэпазiтаў каштоўных металаў будзе параўнальнай з даходнасцю па валютных укладах...

Мяркуецца, што ў хуткiм часе беларусы змогуць размяшчаць свае зберажэннi, што «канверсаваныя» iмi ў золата, у камерцыйных банках краiны на больш выгадных для ўкладчыкаў умовах. Прынамсi, Нацыянальны банк зараз распрацоўвае нарматыўныя ўмовы, якiя ў наступным годзе могуць змянiць сiтуацыю на рынку працы з каштоўнымi металамi: у прыватнасцi, прагназуецца, што пры адпаведных захадах цiкавасць насельнiцтва да дэпазiтаў каштоўных металаў будзе ўзрастаць — у людзей з’явяцца новыя магчымасцi памнажэння сваiх зберажэнняў. Пакуль жа нiзкiя працэнтныя стаўкi па такiх дэпазiтах, звязаныя з высокiмi рызыкамi з-за хiстання цэн на ўсе каштоўныя металы, большасць не прываблiваюць. Чаго, дарэчы, не скажаш пра ўзросшы iнтарэс грамадзян да самога каштоўнага металу, дакладней, да мерных злiткаў. За дзесяць месяцаў гэтага года насельнiцтва ўжо набыло 906,2 кiлаграма золата — звыш 29 тысяч злiткаў, што больш як у чатыры разы за аналагiчны перыяд мiнулага года. Гэта пры тым, што аднаграмовы злiтак каштуе каля 60 тысяч рублёў.

— Нацыянальны банк мае на мэце павялiчыць прывабнасць укладання грашовых сродкаў насельнiцтва ў каштоўныя металы, — адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» начальнiк упраўлення аперацый з каштоўнымi металамi i камянямi Нацыянальнага банка Беларусi Тарас НАДОЛЬНЫ.

— У першую чаргу пашыраецца колькасць аперацый, якiя могуць ажыццяўляць па металiчных рахунках фiзiчныя i юрыдычныя асобы. На сёння фiзiчныя асобы маюць магчымасць адкрываць не толькi ўкладныя металiчныя рахункi, але таксама i абязлiчаныя металiчныя рахункi, на якiх лiчыцца пэўная колькасць каштоўнага металу. Для залiчэння на яго металу неабавязкова купляць мерны злiтак. Адпаведна ва ўмовах спрыяльнай кан’юнктуры рынку можна ажыццяўляць рэалiзацыю металу са свайго рахунку. Раней такiя аперацыi маглi ажыццяўляць толькi юрыдычныя асобы, прычым з металам у выглядзе банкаўскiх злiткаў: вага золата, што залiчвалася на рахунак, павiнна была складаць не нiжэй 12,5 кiлаграма. Гэта, пагадзiцеся, вялiкая сума — парадку 100 тысяч долараў ЗША. Таму такiя аперацыi не былi запатрабаваныя суб’ектамi. Зараз жа дадзена права праводзiць падобныя аперацыi i фiзiчным асобам, прычым мiнiмальнай сумы, што залiчваецца на рахунак, няма. Гэта першы напрамак па паляпшэнню прывабнасцi ўкладанняў у каштоўныя металы.

Другi напрамак датычыцца непасрэдна працы самiх камерцыйных банкаў. Праблема ў тым, што ва ўмовах пастаяннага змянення цаны на каштоўныя металы банку вельмi складана застрахаваць сваю рызыку. Так, калi сёння банк прыцягнуў каштоўны метал у клiентаў у дэпазiт, i потым распараджаецца гэтым металам, прадае яго па бягучых цэнах на рынку, то па заканчэннi тэрмiну дэпазiту, напрыклад, праз паўгода, неабходна метал вярнуць фiзiчнай асобе. Адпаведна банк вымушаны адкупляць гэты метал на рынку, а праз паўгода цана на яго можа быць вышэйшай, чым была першапачаткова. Таму ўзнiкае рызыка, калi банк церпiць страты пры змяненнi цаны. У такiм выпадку дадатковыя расходы банка па куплi металу з мэтай перадачы клiенту назад атрымлiваюцца значныя i часцяком перавышаюць суму даходу, якую атрымлiвае банк ад гэтай дзейнасцi. Таму зараз Нацыянальны банк распрацоўвае праект дакумента, якi дазваляе заключыць здзелкi памiж галоўным банкам краiны i камерцыйнымi банкамi па страхаванню рызык. Сутнасць яго ў тым, што на момант продажу банкам прыцягнутых каштоўных металаў таксама заключаецца здзелка на куплю каштоўных металаў у Нацыянальнага банка з умовай пастаўкi праз паўгода. Гэта значыць, ужо сёння мы фiксуем тую цану, якая будзе праз паўгода — так званая форвардная здзелка. Яна дазваляе банку закрыць рызыкi, якiя ён сёння нясе. Адпаведна, калi банк закрывае свае рызыкi, у яго ёсць дакладны арыенцiр даходнасцi па гэтых аперацыях, i ён можа павышаць стаўку па таму дэпазiту, якi прыцягнуў ад фiзiчнай асобы.

— Тарас Юр’евiч, якiя зараз прапануюцца працэнтныя стаўкi па металiчных рахунках?

— Апошняя iнфармацыя такая, што банкi перасталi прымаць металы ў дэпазiты: яны нясуць пэўныя расходы, таму што цана нестабiльная — яна альбо рэзка расце, альбо, наадварот, падае. З пазiцый спекулянта — гэта плюс, што цана пастаянна хiстаецца: можна паспрабаваць купiць золата ў нiжняй кропцы, а прадаць па больш высокаму кошту. Аднак з пазiцый нармальнай банкаўскай дзейнасцi ўсё ж такi павышаныя рызыкi вядуць да знiжэння даходнасцi дадзенага iнструмента, а таму ў камерцыйных банкаў менш iнтарэсу да працы з каштоўнымi металамi. Таму вышэйзгаданыя напрамкi вядуцца Нацбанкам, i мы плануем, што ў першым квартале 2007 года цяжкасцi будуць пераадолены, i ў цэлым дзейнасць з металамi будзе цiкавая як насельнiцтву, так i камерцыйным банкам.

— У такiм выпадку, якiх працэнтных ставак па дэпазiтах каштоўных металаў можна чакаць, i як яны будуць выглядаць у параўнаннi з рублёвымi або валютнымi ўкладамi?

— Цяжка спрагназаваць са стопрацэнтнай верагоднасцю, але па логiцы стаўкi будуць блiзкiмi да 4—4,5 працэнта. Гэта будзе некалькi нiжэй даходнасцi, якую сёння можна атрымаць па ўкладу ў беларускiх рублях. Але гэта апраўдана. Рубель для нас з’яўляецца асноўным законным плацежным сродкам, таму даходнасць i прывабнасць ўкладанняў менавiта ў беларускi рубель павiнна быць больш высокай у адносiнах да замежнай валюты, каб насельнiцтва i юрыдычныя асобы выкарыстоўвалi i захоўвалi свае зберажэннi ў нацыянальнай валюце, у разлiках выкарыстоўвалi рубель, ажыццяўлялi дэдаларызацыю сваiх укладанняў. Таму нiчога страшнага няма ў тым, што даходнасць па металу будзе некалькi нiжэй рублёвай, але, па крайняй меры, яна будзе блiзкай i параўнальнай з даходнасцю ў замежнай валюце. I яшчэ неабходна ўлiчваць, што цана на золата пастаянна хiстаецца, i ёсць магчымасць зарабiць акрамя працэнтнага даходу да таго ж i на змяненнi кошту базавага актыву — змяненнi цаны каштоўнага металу.

— Атрымлiваецца двайная выгада?

— Калi фiзiчная асоба працуе з выкарыстаннем абязлiчанага рахунку, то яна мае магчымасць атрымаць даход ад змянення кошту на каштоўныя металы. А калi з абязлiчанага рахунку метал пераводзiцца ў дэпазiт банку, напрыклад, тэрмiнам на паўгода, то акрамя росту кошту на метал за гэтыя паўгода ўкладчык яшчэ атрымлiвае i працэнтны даход за знаходжанне металу ў дэпазiце.

— Мы назiралi сiтуацыю, калi цэны на золата толькi раслi. Зараз яна змянiлася: фiксуюцца скачкi цаны на каштоўны метал як уверх, так i ўнiз. На ваш погляд, што будзе далей?

— Складана прагназаваць. Нават мiжнародныя аналiтыкi, якiя працуюць у гэтым напрамку дзесяткi гадоў, апасаюцца даваць сур’ёзныя прагнозы. Але, нягледзячы на некаторае знiжэнне цаны ў апошнiя 2—3 месяцы, напрыклад, у цяперашнi час цана знаходзiцца на адзнацы 625 долараў за ўнцыю. Хоць зусiм нядаўна ўнцыя дасягала адзнакi ў 570—590 долараў. Калi браць максiмум, якi зафiксаваны за апошнiя два гады (700—720 долараў за ўнцыю), ён лiчыцца блiзкiм да гiстарычнага максiмуму за ўвесь перыяд iснавання стандартнай цаны на золата. Потым цана значна знiзiлася — да 570—590 долараў, аднак зараз зноў пачынае ўзнiмацца. Гэта ўсё сведчыць аб тым, што дастаткова складана зараз прагназаваць з нейкай пэўнай доляй верагоднасцi паводзiны цаны. Аднак у цэлым можна казаць пра тое, што прывабнасць укладанняў у золата прысутнiчае. Сёння многiя заходнiя фонды, якiя працуюць з гэтым актывам, глядзяць на гэты метал не са спекуляцыйных пазiцый, а ўжо з пазiцый доўгатэрмiновага ўкладання свабодных iнвестыцыйных сродкаў. Таму пастаянная цiкавасць да золата падаграецца i можна казаць пра тое, што нейкiх рэзкiх знiжэнняў цаны чакаць не даводзiцца. Яшчэ летась цана золата дасягала ўзроўню больш за 700 долараў, таму нельга выключаць магчымасцi, што ў сярэднетэрмiновай перспектыве — год—тры — цана не дасягне зноў гэтага ўзроўню.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даходнасць дэпазiтаў каштоўных металаў будзе параўнальнай з даходнасцю па валютных укладах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
HotLog Яндекс.Метрика