21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якiм чынам дасягаюцца якасць жыцця i харчовая бяспека краiны, добра ведаюць на Ваукавыскiм мясакамб

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 лістапада — ДЗень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

1. «Паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця, што былi даведзены нам на год, ужо выкананы»

ЗАМЕСТ УСТУПУ

З размовы са старшым прадаўцом магазiна «Сем хлябоў», што на праспекце Незалежнасцi ў Мiнску, Святланай Грышынай:

— Вы пытаецеся, што вам параiць? Вазьмiце кумпячок «Ваўкавыскi», бачыце, якi прыгожы. Ваўкавыская прадукцыя ўся адметная. Не ведаю чаму, але нават i таннейшая за iншую. I смачная, пакупнiкi яе бяруць ахвотна, не залежваецца. Прабiваць?

Пазней гэтую iнфармацыю ахвотна пацвердзiлi работнiкi спецыялiзаванай секцыi магазiна, што размешчаны на вулiцы Пулiхава.

Спецыяльны карэспандэнт «Звязды» гутарыць з дырэктарам ААТ «Ваўкавыскi мясакамбiнат» Iванам Алейзавiчам ЖУКОМ.



— Добры дзесятак гадоў сачу за работай перапрацоўчай галiны, i магу сказаць толькi адно. Задачы, якiя перад вамi ставяць, пастаянна ўскладняюцца...

— Мы заўсёды разумелi: выканаць тыя задачы, што ставяць перад перапрацоўчай галiной Прэзiдэнт Беларусi i Урад краiны, магчыма толькi грунтуючыся на iнтэнсiўным тэхнiчным пераўзбраеннi. Яно патрэбна i для павелiчэння аб’ёмаў продажаў, i для далейшага паляпшэння якасных параметраў прадукцыi. Што ў вынiку адкрывае новыя гарызонты i перад калектывам, умацоўвае яго сацыяльную сферу.

Нядаўнi наш прыкметны крок у гэтым накiрунку — рэканструкцыя каўбаснага цэха, якую правялi за свой кошт i якая дазваляе адчувальна павялiчыць аб’ёмы вытворчасцi. Пачалi яе ў 2002-м, завяршылi сёлета, затрацiлi 14 мiльярдаў рублёў. Цэх стаў сучасным мясаперапрацоўчым прадпрыемствам, аналагаў якому ў рэспублiцы няма. Ён аснашчаны сучаснай тэхнiкай, у тым лiку камп’ютарнай, адрознiваецца перадавымi тэхналогiямi. Па клiматычнаму рэжыму, а тут трымаецца пастаянная тэмпература +10, па адпаведнасцi патрабаванням санiтарыi, ды i па ўсiх iншых параметрах гэта ўжо цалкам еўрапейскае прадпрыемства — такое, як аднатыпныя аўстрыйскае цi нямецкае. I ў блiжэйшыя гады нас складана будзе некаму дагнаць, бо мы таксама на месцы не стаiм.

Адначасова паклапацiлiся не толькi аб нарошчваннi колькаснага паказчыка, але i пра аднаўленне асартыменту, прымяненне новых упаковак, павелiчэнне тэрмiнаў рэалiзацыi прадукцыi, як таго патрабуе гандаль. I аб павелiчэннi ўдзельнай вагi «элiтных», хай нават больш дарагiх, вырабаў у агульным аб’ёме — таксама патрабаванне спажыўца. Той жа сыравэнджанай i сыравяленай прадукцыi, якая цудоўна разыходзiцца i дае большы прыбытак.

— Каб лепш зразумець вашу стратэгiю i тактыку, давайце паспрабуем вызначыцца з прыярытэтамi.

— Ну што ж, калi гаварыць аб прыярытэтах нашай работы, то на першым месцы — бяспечнасць прадукцыi. За гэта адказваю асабiста я, як кiраўнiк, i ўся ветэрынарная служба. Нездарма ж жартуюць: «Хто можа патапiць карабель? Капiтан i кок». Другi наш важнейшы клопат — высокая якасць канечнага прадукту. Якасць — калi хочаце, катэгорыя i палiтычная (забяспечвае пэўны настрой у грамадстве), i маральная (характарызуе вытворцу, яго маральныя якасцi), i цалкам рынкавая. Зроблена смачна — купяць, не — не, i ты ў «пралёце». А на трэцiм месцы будуць ужо аб’ёмы, прыбытак i рэнтабельнасць.

Тыя ж аб’ёмы — сёння не самамэта, хоць нарошчванне iх вядзём пастаянна. Параўнайце: у першы год сваёй гiсторыi, у далёкiм 1964-м, камбiнат выпусцiў прыкладна 13,2 тысячы тон мяса i больш за 1 тысячу тон каўбасных вырабаў. Зусiм нядаўна мы называлi ўжо такiя лiчбы: 16 тысяч тон мяса, 9,9 тысячы тон каўбасных вырабаў i 7 тысяч тон паўфабрыкатаў у год. Зараз i яны нас не задавальняюць.

Я хачу, каб вы зразумелi рознiцу. Адзiн раз зрабiць смачны прадукт — для камiсii — можа i саматужнае, кустарнае прадпрыемства, якiх зараз развялося колькi хочаш. А вось кожны дзень даваць тоны высакаякаснай прадукцыi, каб накармiць тысячы i тысячы жыхароў як мiнiмум пяцi раёнаў Гродзенскай вобласцi i сталiцы, Мiнска — гэта звышзадача, якая патрабуе дакладнай арганiзацыi вытворчасцi, наяўнасцi падрыхтаваных кадраў i — абавязкова пастаяннай работы з тымi, хто стаiць на патоку.

— Калi меркаваць па мiнулай палоснай публiкацыi «Звязды» з прадпрыемства за верасень 2000 года, i тым, што бачым сёння, то калектыў ваш значна амаладзiўся.

— Так склалася, што за апошнi час ён абнавiўся напалову, на пенсiю пайшлi многiя з тых, хто ў 1964 годзе пачынаў «пiсаць» працоўную бiяграфiю камбiната. Зараз, канешне, пераважае найбольш прадуктыўны ўзрост, але ёсць праблемы. Мяркуйце самi: са стажам ад года да пяцi працуюць пяцьдзесят два працэнты работнiкаў. Акрамя таго, пастаянна адкрываем новыя рабочыя месцы i набiраем навiчкоў. У гэтым сэнсе ўсiм нам складана, бо i навiчкоў, i тых, у каго нават невялiкi вопыт, патрэбна вучыць. Прафесiйнае навучанне доўжыцца паўгода, i за гэты час не ўсе вытрымлiваюць спецыфiку перапрацоўчага прадпрыемства. Работа — нялёгкая, як на любым канвееры, яе iнтэнсiўнаму рытму патрэбна адпавядаць. I пакуль прывыкнеш, уцягнешся, то цяжкавата. Але тыя, хто застаўся (застаецца звычайна 20—25 працэнтаў), даражаць сваёй справай. Чалавек адчувае сябе спецыялiстам, атрымлiвае нядрэнны заробак, якi з кожным годам расце. Таму што павялiчваецца стаж, вопыту становiцца больш, i пасля адпаведнай атэстацыi павышаецца разрад. Сярэдняя зарплата па камбiнату зараз складае 728 тысяч, у асобных катэгорый работнiкаў яна значна вышэйшая. Апошняе павышэнне зарплаты на камбiнаце адбылося якраз перад вашым прыездам, 1 лiстапада, на 10 працэнтаў.

Мы клапоцiмся пра свой калектыў. Лiчым, што 70 працэнтаў поспеху залежыць ад людзей, ад iх майстэрства i настрою, з якiм яны ходзяць на працу. Маладым работнiкам пастаянна паўтараем простую iсцiну, што зарплату перапрацоўшчыку плацiць не яго роднае прадпрыемства, а пакупнiк у магазiне. Колькi ён купiць, столькi атрымаем. I людзi разумеюць гэтую залежнасць. Мы жывём у цэнтры Еўропы, бываем за мяжой, бачым, як арганiзавана справа там i наколькi там жорсткая канкурэнцыя (у нас, дарэчы, таксама не меншая), таму пастаянна павышаем квалiфiкацыю сваiх работнiкаў, вельмi чуйна адносiмся да любога вопыту i iмкнёмся ўкаранiць у сябе лепшае, што ёсць у галiне i нават у сусветнай практыцы. Iснуе як бы агульная, калектыўная ўстаноўка на наватарства. Адсюль i новыя рэцэптуры, новыя тэхналогii, новыя вiды прадукцыi з маркай Ваўкавыскага мясакамбiната.

Лiчу, што ў вынiку пастаяннай работы з людзьмi мы змаглi сфармiраваць моцны, прафесiйна падрыхтаваны калектыў, здольны вырашаць складаныя вытворчыя задачы.

— Аб чым, мне здаецца, цудоўна сведчаць i вынiкi работы за дзевяць месяцаў.

— За гэты перыяд фактычна выканалi ўсе паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця, якiя былi нам даведзены на год, i тыя рубяжы, якiя мы самi для сябе вызначылi. Дасягнуты альбо перакрыты амаль усе гадавыя параметры. Скажам, заданне па выпуску таварнай прадукцыi выканана на 114,8 працэнта. Леташнюю выпрацоўку па каўбасных вырабах перавысiлi на 1300 тон, па мясу — на 1800 тон. Iдзём з перавышэннем па прыбытках. Перавыкананы ў два разы паказчык экспарту прадукцыi.

— Але ж калектыўнае жыццё складаецца не з адной толькi работы...

— У нас ёсць цэлая служба на чале з намеснiкам дырэктара па iдэалагiчных пытаннях, якая разам з прафсаюзным камiтэтам курыруе невытворчую сферу, сацыяльнае жыццё прадпрыемства. А гэта i дапамога ветэранам, нашым пенсiянерам — штогод выдаткоўваем на яе каля 100 мiльёнаў рублёў, iншая адрасная дапамога. I мастацкая самадзейнасць — мы рэгулярна выходзiм у лiк прызёраў гарадскiх аглядаў i конкурсаў; i спорт — праводзяцца спаборнiцтвы рознага ўзроўню, турыстычныя злёты, практыкуем сумесныя выезды на прыроду, на рыбалку; i загарадная база адпачынку — а гэта магчымасць паправiць здароўе. Усё тое, што згуртоўвае людзей, робiць жыццё калектыву больш разнастайным i змястоўным. Як бачыце, сваю «сацыялку» мы захавалi. I здраўпункт з профiльнымi i працэдурнымi кабiнетамi таксама. Таму не варта здзiўляцца, што цякучасць кадраў на камбiнаце знаходзiцца недзе на ўзроўнi 0,78 працэнта.

— Iван Алейзавiч, вернемся да праблем вытворчасцi, усё ж менавiта яна — базiс. Скажыце, калi ласка, чаму лiчыцца за лепшае весцi рэканструкцыю, аднаўленне магутнасцяў, не спыняючы канвеер?

— Я разумею, што вы хочаце сказаць. Так, складана займацца тэхнiчным пераўзбраеннем, не спыняючы цэхi. Але ў нашым выпадку спыненне непажадана. Камбiнат з’яўляецца, вiдаць, адзiным перапрацоўчым прадпрыемствам у рэспублiцы, якое ў розных гарадах Беларусi мае 11 фiрменных магазiнаў, яны прадаюць прыкладна 34 працэнты ўсёй выпускаемай прадукцыi. Сёння адкрываем у Гомелi яшчэ адзiн магазiн i яшчэ адзiн склад аптовага гандлю. Да нашых гандлёвых кропак «прыпiсана» немалая армiя пакупнiкоў, якiя ведаюць, што там заўсёды свежая прадукцыя. Спынiць цэхi — значыць «згарнуць» фiрменны гандаль, а ён забяспечвае стабiльны збыт, праз яго iдзе актыўнае вывучэнне рынку i насычэнне яго новым таварам.

Не можам падвесцi i сотнi буйных гандлёвых прадпрыемстваў Мiнiстэрства гандлю i Белкаапсаюза, яны таксама прывучаны атрымлiваць ад нас прадукцыю своечасова i ў поўным асартыменце... Ведаеце, лёгка «выпасцi» з працэсу, i канкурэнты хуценька зоймуць тваю нiшу, паспрабуй потым аднавiць пазiцыi. Так што даводзiцца перабудоўвацца на «маршы».

— Калi не памыляемся, на чарзе — рэканструкцыя кулiнарнага ўчастка?

— Учора нас, дырэктараў, запрашаў да сябе губернатар, Уладзiмiр Ягоравiч Саўчанка, якраз па пытаннях тэхнiчнага пераўзбраення, i я дакладваў аб сваiх планах. Мы збiраемся да 2010 года асвоiць яшчэ 35 мiльярдаў рублёў, у вынiку атрымаем практычна новы мясакамбiнат. Сёлета закончым рамонт халадзiльнiка, на будучы год аднесена рэканструкцыя мясатлушчавага цэха, кулiнарнага ўчастка каўбаснага цэха i замена лiнii на забойным участку. У 2008 годзе — замена яшчэ адной лiнii, у 2009-м — мадэрнiзацыя прадбазы, шэраг iншых пытанняў. Так што, як бачыце, аднаўленне вытворчых магутнасцяў вядзецца настойлiва i планамерна. Выкарыстоўваем на гэтыя мэты ў асноўным уласныя сродкi i крэдыты банкаў, але асаблiва ў даўгi не залазiм.

Канешне, частку сродкаў адцягвае i наш уласны калгас, за два гады мы ўклалi ў развiццё нядаўна стратнай гаспадаркi шэсць мiльярдаў рублёў. З шасцi жывёлагадоўчых фермаў ужо капiтальна адрамантавалi чатыры. Фактычна адноўлена пагалоўе жывёлы — да дзвюх з паловай тысяч. Дапамагаем набыць новую тэхнiку. Карацей, шмат часу праводзiм у сваiм «аграрным цэху» — i дырэктар, добра што маю 22 гады вопыту работы ў сельскай гаспадарцы, i галоўны эканамiст, i галоўны iнжынер, i будаўнiк, галоўны бухгалтар — усе галоўныя спецыялiсты. Займаемся iх праблемамi пастаянна, тым жа будаўнiцтвам. Гэта крыху стрымлiвае ўласнае тэхнiчнае пераўзбраенне, бо адцягвае людзей i сродкi. Затое ўжо ў недалёкiм будучым яны змогуць працаваць самi, прыбыткова i рэнтабельна, i атрымлiваць неблагую для вёскi зарплату. Калектыў нядрэнны, працавiты, а за два апошнiя гады вярнулiся амаль усе, хто ад’язджаў на заробкi ў горад. Пакуль гаспадарка не на першых пазiцыях у раёне, але ў тройцы-чацвёрцы лiдараў ужо замацавалася.

— Цяпер — пра вашы рынкi. Вы з кожным годам нарошчваеце выпуск сваёй прадукцыi ў разлiку ў асноўным на беларускi, цi нейкi iншы рынак? Скажам, расiйскi. Але iснуюць такiя паняццi, як насычэнне рынку, як тая ж канкурэнцыя...

— Да праблемы рэалiзацыi прадукцыi ў любога вытворцы падыход, я думаю, будзе прагматычным. Калi рынкавая цана на прадукцыю складваецца вышэйшая ў Беларусi — значыць, стараемся рэалiзаваць яе дома. Калi ў Расii — павязём у Расiю. Пры ўсiм гэтым заяўкi айчыннага гандлю i дагаворныя абавязацельствы перад партнёрамi — беларускiмi цi замежнымi — выконваем у поўным аб’ёме.

А цэнавая палiтыка, вы ведаеце, залежыць ад многiх фактараў. Вось адзiн з iх. Патрабаваннi да харчовай прадукцыi ў Беларусi i ў той жа Расii розныя. У Беларусi дзейнiчаюць жорсткiя стандарты i санiтарныя нормы, якiя арыентуюць вытворцу на выпуск больш натуральнай i якаснай прадукцыi, дзяржаўныя органы кантралююць iх выкананне надзвычай жорстка. Расiйскi вытворца не мае такiх строгiх абмежаванняў, таму смела карыстаецца напаўняльнiкамi, харчовымi дабаўкамi.

Зразумелая справа, што наш натуральны прадукт абыходзiцца нам па сабекошту даражэй. Яны могуць сабе дазволiць на 10—15 працэнтаў панiзiць цану, i атрымаюць прыбытак, а для нас гэта будзе нерэальная цана.

Кожны працуе ў канкрэтных умовах i ў рамках пэўных нарматыўных дакументаў. Але свой натуральны, без прымесяў i без «вады», прадукт мы хацелi б прадаць — на любым рынку — па той цане, якую ён заслугоўвае. I якраз яго натуральнасць, яго высокая якасць дапамагаюць ваўкавыскаму прадукту паспяхова канкурыраваць пры любым насычэннi рынку.

— Некаторыя айчынныя мясакамбiнаты шукаюць рынкi збыту нават у няблiзкiм Казахстане. У вас такой патрэбы няма?

— Кажуць так: ёсць два вiды экспарту. Першы — гэта калi за мяжой даражэй. I другi — калi ў сваёй краiне прадаць не можаш... Я адказаў на ваша пытанне? У нас на некаторыя вiды прадукцыi дома чарга на пяць дзён, каб атрымаць iх у рэалiзацыю.

Сёння мы зандзiруем рынак Украiны, рынак Расii. Зарабляем валюту для краiны на рынках Польшчы, нават Лiтвы i Iспанii, куды чужых пускаюць не вельмi ахвотна. На экспарт пастаўляем ялавiчыну, свiнiну, шкуры буйной рагатай жывёлы i некаторыя iншыя вiды прадукцыi. Але разумеем, што першачарговая наша задача — накармiць беларускага спажыўца. Жыхара Гродзенскай вобласцi, мiнчанiна... Сваёй разнастайнай прадукцыяй на палiцах гарадскiх i вясковых магазiнаў мы дапамагаем, па-першае, забяспечыць высокую якасць жыцця людзей, а, па-другое, — харчовую бяспеку краiны, яе харчовую самадастатковасць. А гэта ўсё, згадзiцеся, задачы дзяржаўнай важнасцi, над рэалiзацыяй якiх штодня i працуем.

2. СВЯТА Ў ВЯСКОВАЙ ХАЦЕ

Расказвае галоўны тэхнолаг прадпрыемства Iрына Уладзiмiраўна ЧАПЯЛЕВIЧ:

— На прадпрыемстве ў апошнi час iдзе пашырэнне асартыменту па ўсiх групах прадукцыi — па вараных каўбасах, па вяндлiне, па фаршах i каўбасах замарожаных i гэтак далей. Яно грунтуецца на аналiзе попыту пакупнiкоў. Сёлета паставiлi на паток адразу некалькi новых вырабаў — вараныя каўбасы вышэйшага гатунку «Ласунак» i «Мартадэла», шпiкачкi «Тутэйшыя», каўбаску варана-вэнджаную «Асобую», а таксама «Маскоўскую банкетную» вышэйшага гатунку, каўбасу сырую замарожаную «Каларыйную», вараную «Бярэсце» другога гатунку, бессартавую «Сямейную», сасiскi «Iўеўскiя», шпiк вэнджаны ў абалонцы «Ярмарачны».

Вось што мне здаецца важным: абнаўленне i насычэнне асартыменту вядзём з улiкам патрабаванняў праграмы «Здароўе». У канцы мiнулага года ў нас на патоку з’явiлiся сасiскi «Апетытныя» вышэйшага гатунку з дабаўленнем лактулозы. Складовай катлет «Аляксандраўскiх» з’яўляецца марская капуста. На чарзе пельменi з карыснымi для здароўя дабаўкамi, яны ўзгоднены з Мiнздравам. Хоць, канешне, любая наша прадукцыя (такая ўжо спецыфiка камбiната), калi яна высокай якасцi, карысная для здароўя чалавека. У гэтым ключы i працуем — стараемся забяспечыць высокую якасць.

У сваёй рабоце па абнаўленню асартыменту, па выхаду на больш высокiя якасныя параметры абапiраемся, канешне ж, на новыя тэхналогii. Прывяду такi прыклад. Параўнальна нядаўна закупiлi iмпартную лiнiю для вытворчасцi сыравэнджаных вырабаў. I зараз у нашым асартыменце прысутнiчаюць пяць вiдаў сыравэнджаных каўбасных вырабаў i шэсць — сыравяленых.

Новая пельменная лiнiя, якая хутка з’явiцца на прадпрыемстве, не толькi амаль падвоiць нашы магчымасцi па гэтаму прадукту (сёння выпускаем 15 тон у суткi i даём 28 працэнтаў ад усёй вытворчасцi пельменяў у Беларусi, будзем выпускаць 25 тон). Але яна мае i шэраг прынцыповых тэхналагiчных адрозненняў, якiя я, як спецыялiст, магу з задавальненнем адзначыць. Прыменена зусiм iншая тэхналогiя прыгатавання цеста i начынкi. Цеста з высокагатунковай мукi будзе больш эластычным, значыць, нi пры якiх абставiнах не развалiцца пры варцы. Формачкi iмiтуюць ручную задзелку фаршу — ручную лепку. Аналiз рынку, праведзены спецыялiстамi нашага маркетынгавага аддзела, паказаў, што спажыўцу падабаецца менавiта такая форма задзелкi. Мы вызначылiся i па малюнку самiх формачак, выбралi для пельменяў i варэнiкаў найбольш арыгiнальныя, нават элегантныя.

Суадносiны «пялёначкi» i мясной начынкi — 50 на 50. Начынка будзе з чыстага мяса са спецыямi, i не тонкага змяльчэння, а з крыху грубавата пасечанага фаршу. Так звычайна робяць гаспадынi пры хатнiм прыгатаваннi.

Гэтая тэндэнцыя — вяртанне да хатнiх рэцэптур, нават да дзедаўскiх здаровых тэхналогiй, стала ў апошнiя гады законам для нас. Можна назваць яе вяртаннем да натуральнага прадукту, да ранейшага смаку, ранейшай якасцi. Мы абмежавалi цi нават цалкам адмовiлiся ад выкарыстання новамодных дабавак, такiх, напрыклад, як соя. Прадукцыю з дабаўленнем соi наш спажывец не падтрымаў, мы прапаноўвалi. Пакупнiк гатовы заплацiць нармальную, будзем так гаварыць, цану за прадукт, але ўзамен хоча атрымаць непадробную натуральнасць i належную якасць.

А мы прапануем свайму спажыўцу натуральны прадукт, выраблены з праўдзiвай, як у нас кажуць, сыравiны. Па традыцыйных тэхналогiях (тэхналогiя працяглага вэнджання) выпускаем амаль 60 працэнтаў вэнджаных вырабаў. Сасiскi вышэйшага гатунку — таксама, з выкарыстаннем нават свежыны. Першым у рэспублiцы камбiнат пачаў працаваць на свежыне, яна дае магчымасць атрымаць прадукт з высокiмi бiялагiчнымi ўласцiвасцямi i сапраўды далiкатнымi смакавымi якасцямi. Па «дзедаўскiх» тэхналогiях плануем вырабляць i кумпяк, лапаткi i шмат якой iншай апетытнай прадукцыi.

У асартыментным пералiку, канешне, пераважаюць каўбасы вышэйшага i першага гатункаў, але ёсць i другога, i бессартавыя каўбасы, для якiх выкарыстоўваецца крышку iншая сыравiна — гэта таксама высакаякасная прадукцыя, яна адрознiваецца меншай цаной i знаходзiць свайго пакупнiка. Гэта дае нам права сказаць: камбiнат працуе на розныя групы спажыўца, з рознай «таўшчынёй кашалька». I на тых, хто купiць паляндвiцу, i хто абмяжуецца зельцам, крывянкай цi лiвернай каўбаскай. Хоць агульная тэндэнцыя рынку — у бок прадукцыi вышэйшых гатункаў. Пакупнiцкi попыт нашы маркетолагi вывучаюць пастаянна, асаблiва калi камбiнат ставiць на паток новую прадукцыю, што дазваляе сфармiраваць асартымент на любы густ.

З «падачы» гандлю хочам расшырыць асартымент так званых няфондавых вырабаў (тым больш, што прайшла рэканструкцыя адпаведнага цэха). Тых жа зельцаў, прычым на разрэзе будзе бачна як бы ручная работа. Паштэтам таксама пастараемся надаць iншы таварны выгляд. Зараз яны ў нас вараныя, а збiраемся яшчэ i запякаць — на блясе, потым наразаць i загортваць у пергамент. Будзе павялiчаны асартымент паўфабрыкатаў хуткага прыгатавання — зараз гэта шашлыкi ў марынадзе, гуляшы, рабрынкi. Адным словам, наша работа ўсё больш нагадвае свята ў вясковай хаце, калi гаспадары свяжуюць кабанчыка. Пах гэтага свята павiнен пастаянна адчуваць пакупнiк у магазiне, тады мы не страцiм у яго асобе саюзнiка.

3. ЧАС «ВАЛОЎКI» ПРАЙШОЎ

Гаворыць Мiхаiл Казiмiравiч ЛIСАТОВIЧ, начальнiк сыравiннага аддзела:

— У нас сыравiнная зона да апошняга часу складвалася з гаспадарак пяцi раёнаў, а летась рашэннем аблвыканкама яна пашырана да сямi. Сёлета мы заключылi дагавораў з пастаўшчыкамi амаль на 31 тысячу тон жывой вагi буйной рагатай жывёлы i свiней. Важна, што за дзесяць месяцаў прынята на мясакамбiнат больш за 27 тысяч тон. Перавыкананне дагаворнага паказчыка iдзе за лiк таго, што свае абавязацельствы перад намi перакрываюць амаль усе раёны. Не магу не назваць лепшых пастаўшчыкоў. Гэта СВК «Алекшыцы» ў Бераставiцкiм раёне, там жа — СВК «Цецяроўка», РУСП «Масаляны», аграфiрма «Стары Дворац» (свае абавязацельствы перад намi выканала з пачатку года на 157 працэнтаў). Нармальна спрацавалi комплекс «Оркавiчы» Навагрудскага раёна i «Васiлiшкi» Шчучынскага. У Ваўкавыскiм раёне — племзавод «Рось», унiтарнае прадпрыемства «Зара i К». Мы ўдзячны таксама Роскаму камбiкормаваму заводу, яго свiнагадоўчы комплекс значна перавыканаў дагаворныя абавязацельствы. А таксама СВК «Рэпля», ЗАТ «Гудзевiчы» — гэта ўжо Мастоўскi раён, як i СВК iмя Адама Мiцкевiча i «Масты-Дубна». У Свiслацкiм раёне на 230 працэнтаў (!) выканаў дагаворныя абавязацельствы СВК «Ханчыцы». Не падкачаў i наш фiлiял — СВК «Нязбодзiчы», якi мы далучылi да сябе два гады таму. У Зэльвенскiм раёне можна добрае слова сказаць у адрас СВК «Добрасялецкi» i СВК «Прагрэс-Князева».

На ўсе гэтыя калектывы мы абапiраемся ў сваёй рабоце. Разлiчваемся за прынятую прадукцыю, як правiла, на пяты банкаўскi дзень. А калi ў партнёра так складваюцца абставiны, што грошы яму патрэбны тэрмiнова, то плацiм i на другi-трэцi дзень. У канцы месяца, калi калгасам патрэбна выплачваць людзям зарплату, дапамагаем «закрыць ведамасць». Шырока практыкуецца выдача папярэдняй аплаты — пад будучую пастаўку жывёлы. Напрыклад, на сёння камбiнат выплацiў 860 мiльёнаў рублёў у якасцi папярэдняй аплаты. Нядаўняе павышэнне закупачнай цаны на сыравiну, iнiцыяванае дзяржавай, расцэньваем як форму дапамогi вёсцы.

На клопат пра iх дзелавыя партнёры адклiкаюцца своечасовай пастаўкай жывёлы, дзякуючы чаму мы апошнiя два гады не адчуваем недахопу сыравiны, у тым лiку i свiнiны. Такiя прамысловыя прадпрыемствы, як «Гроднахлебапрадукт», «Лiдахлебапрадукт» паднялi «на ногi» далучаныя ў свой час свiнагадоўчыя комплексы, павялiчылi пагалоўе, i праблем са свiнiнай няма. З ялавiчынай крышку складаней, буйную рагатую жывёлу не вырасцiш за такi кароткi тэрмiн, як парасят. Асаблiвая нагрузка таксама прыпадае на комплексы-адкормачнiкi. Жывёла паступае ў асноўным цяжкавагавая — ад 550 да 600 кiлаграмаў, i часцей за ўсё ўходжаная, чыстая, бо на комплексах i фермах у апошнi час больш увагi ўдзяляецца пытанням санiтарыi.

Клапоцiмся не толькi пра колькасць, але i пра якасць сыравiны, заахвочваем пастаўку жывёлы больш высокiх кандыцый i катэгорый. Скажам, за 9 месяцаў нам паступiла свiнiны 57,9 працэнта другой i 33,8 працэнта — трэцяй катэгорый. Трэцяя — фактычна тлустая свiнiна, лепш за ўсё першая i другая, мясныя. Некаторыя гаспадаркi хочуць нарасцiць масу жывёлы, атрымаць лепшыя валавыя прывагi, i дапускаюць ператрымку. Мы тлумачым пастаўшчыкам: трэцяя катэгорыя — больш танная, камбiнат плацiць даражэй за першую i другую... У гэтым сэнсе было б карысным, каб гаспадаркам даводзiлi планавыя заданнi не па валу, а па катэгарыйнасцi.

4. ТРЫМАЕМ МАРКУ КАМБIНАТА

Слова — начальнiку бюро кiравання якасцю Але Лявонцьеўне АДАМЧУК:

— Магу падтрымаць Мiхаiла Казiмiравiча ў тым сэнсе, што сыравiне, яе якасцi на камбiнаце ўдзяляецца першачарговая ўвага. Уваходзячым кантролем сыравiны займаюцца ветэрынарныя ўрачы i акрэдытаваная лабараторыя. Ад сваiх партнёраў-пастаўшчыкоў мы прымаем далёка не ўсю жывёлу, а толькi тую, якая адпавядае стандарту.

Потым гэты «ланцужок кантролю» за якасцю распаўсюджваецца на ўсе вытворчыя працэсы i завяршаецца кантролем якасцi канечнага прадукту. Працуем мы ў рамках сiстэмы менеджменту якасцi, якая адпавядае патрабаванням СТБ IСО 9001-2001, яе ўкаранiлi пасля грунтоўнай падрыхтоўчай работы. А рамкi гэтыя, як вядома, вельмi «цесныя», з няякаснай прадукцыяй у iх не працiснешся.

Прымянiлi ў сябе таксама сiстэму аналiзу рызык i крытычных кантрольных кропак на вытворчасцi (ХАССП), у першую чаргу распаўсюдзiлi яе ўплыў на вытворчасць мяса ў паўтушах i на вытворчасць сыравэнджаных i сыравяленых каўбас. Створаная па загаду дырэктара «група ХАССП» першапачаткова вызначыла 14 такiх крытычных кантрольных кропак, зараз iх засталося менш. Тыя, што засталiся, пастаянна i жорстка кантралююцца, у тым лiку праводзiцца ўнутраны аўдыт, рэгулярна збiраецца «група ХАССП» — каб не дапусцiць выпадкаў неадпаведнасцi гатовай прадукцыi параметрам бяспечнасцi.

Сiстэма менеджменту якасцi вытрымала праверку часам i сёлета прайшла паўторную сертыфiкацыю. Апраўдвае сябе на працягу двух гадоў i сiстэма ХАССП. Абедзве яны ўдасканальваюцца, актуалiзуюцца. Гэтая абставiна была падкрэслена спецыялiстамi БелГIССА пры правядзеннi паўторнай сертыфiкацыi.

I вось апошнiя навiны: сёлета распрацавана i ўкаранёна сiстэма кiравання навакольным асяроддзем на базе СТБ ISО 14001, а на стадыi распрацоўкi знаходзiцца сiстэма кiравання аховай працы.

Да работы па стандартызацыi, па ўдасканаленню вытворчых i прыродаахоўных працэсаў варта дабавiць вельмi важную складовую — калектыўны настрой «трымаць марку» камбiната. I стане зразумелым, адкуль у людзей бярэцца жаданне i з’яўляецца магчымасць працаваць толькi якасна.

НАША ДАВЕДКА

У разгар iндустрыялiзацыi Савецкi Саюз закупiў за мяжой 25 мясакамбiнатаў, якiя павiнны былi працаваць на iмпартным абсталяваннi, з выкарыстаннем перадавых па тым часе тэхналогiй. Два такiя прадпрыемствы планавалася пабудаваць у Беларусi — у Полацку i Ваўкавыску, i зрабiць iх адначасова школамi перадавога вопыту.

Ваўкавыскi мясакамбiнат быў пушчаны ў 1964 годзе. Укамплектавалi яго, як паведамляў друк, лепшымi выпускнiкамi прэстыжных маскоўскiх i ленiнградскiх ВНУ.

У савецкiя часы камбiнат 39 кварталаў запар выходзiў пераможцам Усесаюзнага спаборнiцтва работнiкаў галiны, а гэта сведчыць пра многае.

Сёння камбiнат — буйнейшае перапрацоўчае прадпрыемства на Гродзеншчыне. Больш за 50 яго работнiкаў маюць урадавыя ўзнагароды.

У музеi прадпрыемства на ганаровым месцы — узнагароды калектыўныя. Адзначым толькi тыя, зарабiць якiя вельмi няпроста. Дыплом лаўрэата прэмii Урада Беларусi за дасягненнi ў галiне якасцi. Побач — «Гран пры» i «Залаты Арол». Ганаровая грамата Дзяржстандарта РБ за вялiкi ўклад у развiццё стандартызацыi (зусiм свежая, ад 4 кастрычнiка 2006 года). Дыплом пераможцы конкурсу «Лепшая прадукцыя года-2005» ад Беларускага таварыства абароны спажыўца. Бронзавы «Меркурый» ад Мiнiстэрства гандлю за лепшую арганiзацыю гандлёвага абслугоўвання насельнiцтва. I ад яго ж — дыплом сталовай камбiната. I кубкi, дыпломы, граматы — за спартыўныя дасягненнi i перамогi ў конкурсах мастацкай самадзейнасцi.

Публiкацыю падрыхтаваў Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ.

Ад рэдакцыi. Выказваем шчырую ўдзячнасць начальнiку аддзела маркетынгу мясакамбiната Вользе Вiтальеўне СЕМКОВАЙ i спецыялiсту аддзела Iвану Мiкалаевiчу НАУМІКУ за рознабаковую дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага матэрыялу.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыяльны карэспандэнт «Звязды» гутарыць з дырэктарам ААТ «Ваўкавыскi мясакамбiнат» Iванам Алейзавiчам ЖУКОМ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика