21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За кожнай справай — чалавек

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль МЯСНIКОЎ

Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, якое сёлета паставiла перад вяскоўцамi нямала дадатковых праблем i задач, працаўнiкi сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Цiмiразеўскi» Капыльскага раёна сустракаюць сваё прафесiйнае свята — Дзень работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi — новымi набыткамi i дасягненнямi!

ЗАМЕСТ УСТУПУ

У гэту гаспадарку заўсёды еду з вялiкай ахвотай i радасцю. Бо ведаю: адбудуцца чарговыя сустрэчы са «старымi» знаёмымi, знаёмствы i гутаркi з новымi людзьмi... А гэта, заўсёды, прыемныя ўражаннi, маральнае ўзбагачэнне. На гэты ж раз трапiў, што называецца, з карабля на баль: у «Цiмiразеўскiм» праходзiла пасяджэнне праўлення гаспадаркi...

Пустапарожнiх размоў, непатрэбных маналогаў цi дыялогаў-дыскусiй на пасяджэннi не было. I кiраўнiк СВК Анатоль Уласевiч, i галоўныя спецыялiсты, i радавыя працаўнiкi, эканомячы па-ранейшаму дарагi для вяскоўцаў час, гаварылi не столькi аб набытках у гэтым сельскагаспадарчым годзе, колькi аб стратах, нявыкарыстаных магчымасцях i рэзервах. I гэта радавала: значыць, яны бачаць рэальныя магчымасцi, жывуць з надзеямi на яшчэ лепшую будучыню...

1. АРЫЕНЦIР — ДАСЯГНЕННI ЛЕПШЫХ ГАСПАДАРАК РЭСПУБЛIКI

На пасаду старшынi «Цiмiразеўскага» Анатоль Уласевiч заступiў крыху больш за чатыры гады таму. У гаспадарцы памятаюць, як лiтаральна на першым жа агульным сходзе новы кiраўнiк сказаў прыкладна так: гаспадарка знакамiтая, людзi ў ёй працавалi i працуюць здольныя i ўмелыя, так што на месцы таптацца больш не варта. «Зусiм недалёка ад нас нясвiжскi «Сноў», ёсць гаспадаркi i ў нашым, Капыльскiм раёне, набыткi якiх павiнны стаць для нас штодзённым працоўным арыенцiрам!» — падкрэслiў тады Анатоль Васiльевiч.

— Ад задач, вызначаных у 2002 годзе перад калектывам гаспадаркi, мы не адмаўлялiся i нiколi не будзем адмаўляцца, — выслухаўшы наш «напамiн» аб тых арыенцiрах, гаворыць А. Уласевiч. — Наадварот, i леташнiя, i сёлетнiя нашы набыткi ўжо гiсторыя, а нам трэба абавязкова iмкнуцца да новых рубяжоў...

Усё, як кажуць, пазнаецца ў параўнаннi. Таму, не заглядваючы ў справаздачы, зводкi цi iншыя паперкi, старшыня i пачаў нам прыводзiць лiчбы, якiя насамрэч «загаварылi» самi за сябе...

У параўнаннi з 2002 годам, сёлета аб’ём вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi вырасце ў «Цiмiразеўскiм» амаль што ў чатыры з паловай разы i складзе, паводле папярэднiх падлiкаў, 9 мiльярдаў 500 мiльёнаў рублёў. У тры разы павялiчыўся фонд заработнай платы: сёння сярэдняя зарплата ў гаспадарцы складае 570 тысяч рублёў. Яшчэ больш важкая яна ў калгасных механiзатараў — 715 тысяч.

— Агульнавядома: сёлетнi год для працаўнiкоў сельскай гаспадаркi не склаўся лепшым чынам, — уздыхае наш суразмоўца. — Аднак мы не адчайваемся, а ўсё больш i больш настройваемся на тое, каб дабiвацца высокiх i стабiльных паказчыкаў незалежна ад умоў надвор’я. У тым жа 2002 годзе гаспадарка атрымала 6054 тоны збожжа, сёлета — 10 з палавiнай тысяч тон; бульбы адпаведна 495 i 2 тысячы тон; а валавы збор цукровых буракоў наогул цi не рэкордны: тады было 5150 тон, у гэтым годзе — 30 тысяч! Кармоў цiмiразеўцы нарыхтоўвалi раней крыху больш за 10 тысяч тон, сёлета сенажу i сiласу закладзена 35 тысяч. На вялiкi жаль, не выйшлi сёлета на запланаваны рубеж па ўраджайнасцi збожжавых, аднак i 45 цэнтнераў з кожнага гектара — паказчык для неспрыяльных умоў надвор’я не самы горшы...

Спецыялiзуючыся на вырошчваннi элiтных гатункаў насення, сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Цiмiразеўскi» дабiваецца добрых паказчыкаў i ў развiццi мясной i малочнай жывёлагадоўлi. Атрымана 455 тон мяса, што больш за мiнулагоднi паказчык на 75 тон. У гаспадарцы за 10 месяцаў надоена 6690 тон малака, што ў паўтара раза больш, чым за ўвесь 2002 год. Дарэчы, сёлета ад кожнай каровы тут атрымаюць не менш за 5500 кiлаграмаў малака — паказчык проста цудоўны! «А яшчэ ж чатыры гады таму было ўсяго толькi 3 тысячы!» — з гонарам за працаўнiкоў малочнай iндустрыi гаворыць Анатоль Васiльевiч Уласевiч.

Што ж, паказчыкi ёсць! Набраўшы ход, СВК «Цiмiразеўскi» ўпэўнена крочыць ад аднаго рубяжа да другога, больш высокага, адпаведнага сённяшнiм запатрабаванням. I гэта, вядома ж, не можа не радаваць...

2. У ЦЕСНЫМ САЮЗЕ З НАВУКАЙ

Памятаю, як падчас нашай папярэдняй сустрэчы i гутаркi Анатоль Уласевiч не адзiн раз паўтарыў: «Адна з асноўных складовых нашых набыткаў — у цесным кантакце з сучаснай сельскагаспадарчай навукай. Моцна пасябраваўшы з нашымi вучонымi, узяўшы на ўзбраенне iх найноўшыя распрацоўкi, мы не толькi ўпэўнена крочым да новых рубяжоў, але i выразна бачым перспектыву развiцця гаспадаркi...»

— Са студзеня 2005 года, — працягвае кiраўнiк, — СВК «Цiмiразеўскi» афiцыйна з’яўляецца гаспадаркай па вытворчасцi i рэалiзацыi элiтных гатункаў збожжавых, зернебабовых, рапсу, бульбы i траў. Дзесяткi гатункаў гэтых жыццёва важных для сельскагаспадарчай вытворчасцi культур мы вырошчваем на плошчы амаль што 1000 гектараў. А пастаўляюцца яны не толькi гаспадаркам Капыльшчыны, але i некаторых iншых раёнаў сталiчнай вобласцi.

Цесныя, самыя сур’ёзныя i дзелавыя кантакты са спецыялiзаванымi сельскагаспадарчымi навукова-даследчымi ўстановамi рэспублiкi Анатоль Васiльевiч устанавiў лiтаральна адразу ж, як толькi ўзначалiў «Цiмiразеўскi». Менавiта тады i зашумелi на мясцовых урадлiвых нiвах новыя гатункi азiмай пшанiцы i трыцiкале, рапсу i кукурузы, траў i нават сланечнiку...

Высокiя i стабiльныя ўраджаi, што прыносяць у касу гаспадаркi мiльёны рублёў прыбытку, на «роўным месцы», вядома ж, не растуць. Сам кiраўнiк гаспадаркi, галоўныя спецыялiсты, кiраўнiкi брыгад i iншых падраздзяленняў штодзённа i штохвiлiнна дбаюць аб як мага большай запраўцы калгасных палеткаў арганiчнымi i мiнеральнымi ўгнаеннямi, лепшых агратэхнiчных тэрмiнах правядзення ворыва зяблiва i сяўбы, надзейнай абароне пасеваў ад пустазелля, якаснай i своечасовай уборцы ўраджаю... Наогул, якасць i своечасовасць правядзення работ у цiмiразеўцаў, незалежна ад таго, хто i на якiм участку сельскагаспадарчай вытворчасцi працуе, былi, ёсць i заўсёды будуць на першым плане.

— А яшчэ — асабiстая адказнасць кожнага, — крыху задумаўшыся, дадаў Анатоль Уласевiч.

3. ПОСПЕХ ВЫРАШАЮЦЬ КАДРЫ

За згаданымi вышэй «сухiмi» лiчбамi i фактамi, пералiкам набыткаў i дасягненняў, стаяць людзi — канкрэтныя выканаўцы тых задач, што ставiць перад сельскiмi працаўнiкамi кiраўнiцтва нашай рэспублiкi, мясцовыя органы ўлады. Пераважная большасць з iх, непасрэдных выканаўцаў гэтых задач, выдатна ўсведамляюць сваю асабiстую адказнасць i iмкнуцца на сваiх непасрэдных рабочых месцах рабiць усё, каб спаўна апраўдваць тыя надзеi i спадзяваннi, што ўскладваюцца на iх.

...Трэба бачыць i чуць, з якiм гонарам i задавальненнем гаворыць старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Цiмiразеўскi» пра сваiх падначаленых: даярак i даглядчыкаў жывёлы, механiзатараў i спецыялiстаў. Такое ўражанне, што Анатоль Васiльевiч ведае цi не кожны крок iх, кожнае дзеянне на iхнiх рабочых месцах.

— З года ў год, незалежна ад умоў надвор’я, дасягаюць выдатных вытворчых паказчыкаў механiзатары «Цiмiразеўскага», — гаворыць А. Уласевiч. — Гэта браты Сяргей i Алег Пяцiгорцы, Аляксей Васiльевiч Iонаў i Уладзiмiр Паўлавiч Холад, Вiктар Iосiфавiч Люты i Мiкалай Iосiфавiч Маркоўскi, Сяргей Iванавiч Скарбiч i Васiль Васiльевiч Жданко, Аляксандр Аляксандравiч Калацкi i Рыгор Аляксандравiч Карунны... Браты Пяцiгорцы i Сяргей Скарбiч былi сярод пераможцаў рэспублiканскага спаборнiцтва на жнiве, а зусiм нядаўна, на раённым конкурсе маладых аратых, сталi пераможцамi нашы маладыя механiзатары Сяргей Таранда i Аляксандр Леановiч. Свае маякi ёсць у нас i ў грамадскай жывёлагадоўлi. Гэта найперш калектыў фермы «Блеўчыцы», якую шмат гадоў узначальвае Мiкалай Мiхайлавiч Мяшэчак. За 10 месяцаў гэтага года тут надоена ад кожнай каровы па 5656 кiлаграмаў малака, так што па вынiках года гэты калектыў ушчыльную наблiзiцца да 7-тысячнага рубяжа. Блiзкiя да гэтага паказчыка даяркi Святлана Мар’янаўна Дзяменцьева, Наталля Мiкалаеўна i Святлана Васiльеўна Макарэнi, Святлана Мiкалаеўна Лютая, Iрына Васiльеўна Астахава, Любоў Васiльеўна Жылко.

12 аператараў па адкорму буйной жывёлы маюць у гэтым годзе паказчыкi прываг па 700 i больш грамаў у суткi. Сярод iх Мiхаiл Аляксандравiч Пупейка, Любоў Паўлаўна Ганчар, Людмiла Васiльеўна Хвясюк, Юрый Iванавiч Бельскi... Адзiн пералiк iмёнаў i прозвiшчаў сведчыць: у СВК «Цiмiразеўскi» — цэлае сузор’е самаадданых i шчырых працаўнiкоў. Не лiчачыся з часам, яны аддаюць усе свае сiлы, веды i майстэрства роднай гаспадарцы. «З такiмi людзьмi, — перакананы Анатоль Васiльевiч, — мы абавязкова пойдзем далей!».

4. СТАНЕ БЫСТРЫЦА АГРАГАРАДКОМ...

У добрых умовах, адпаведных часу i паказчыкам у працы, жывуць i адпачываюць цiмiразеўцы. У гаспадарцы ёсць школа i Дом культуры, участковая бальнiца i музей... А за апошнi час вёскi СВК упрыгожылi дзесяткi новых дамоў сядзiбнага тыпу.

— Будаўнiцтву новых вытворчых аб’ектаў i жылля для вяскоўцаў мы, адпаведна Дзяржаўнай праграме адраджэння вёскi, надаём самую пiльную ўвагу, — гаворыць Анатоль Уласевiч. — За апошнiя гады ўзведзены восем вытворчых памяшканняў, два знаходзяцца ў стадыi будаўнiцтва. Гэта i новыя сучасныя фермы, i збожжасклады... 27 сем’яў цiмiразеўцаў справiлi апошнiм часам наваселлi ў новых дамах. У блiжэйшыя два гады здадзiм «пад ключ» яшчэ 50 дамоў. Будуць заасфальтаваны вулiцы i дарогi, i, такiм чынам, у 2007 годзе наша цэнтральная сядзiба — вёска Быстрыца стане сучасным аграгарадком.

Бачачы клопаты аб сабе, у «Цiмiразеўскiм» усё больш i больш застаюцца жыць i працаваць маладыя людзi. I, як бачна, яны ўпэўнена ўваходзяць у самастойнае жыццё, складаюць сталым механiзатарам i жывёлаводам самую сур’ёзную канкурэнцыю...

— Мяне як кiраўнiка гэта толькi радуе! — падводзiць вынiкi нашай размовы Анатоль Васiльевiч Уласевiч.

ЗАМЕСТ ЗАКЛЮЧЭННЯ

Каментарый першага намеснiка старшынi Капыльскага райвыканкама, начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Iвана ГОРБАЧА:

— З добрымi працоўнымi набыткамi сустракаюць сваё прафесiйнае свята працаўнiкi большасцi гаспадарак нашага раёна. Паспяхова выкананы многiя прагнозныя паказчыкi. Атрымана валавой прадукцыi на суму 103 мiльярды 693,2 мiльёна рублёў, што складае 109,5 працэнта. На 106,4 працэнта вырасла грамадская жывёлагадоўля, на 112,2 — раслiнаводства. Акрамя «Цiмiразеўскага», добрыя паказчыкi на рахунку працаўнiкоў сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў «Скабiн», «Ванелевiчы», «Старыца-Агра», «Семежава», закрытага акцыянернага таварыства «Капыльскае», якiя ўзначальваюць такiя вопытныя i таленавiтыя арганiзатары сельскагаспадарчай вытворчасцi, як Анатоль Мiкалаевiч Будзько, Аляксандр Рыгоравiч Макарчук, Уладзiмiр Анатольевiч Рудакоўскi, Анатоль Iосiфавiч Жданеня, Анатоль Вячаслававiч Кiула. Карыстаючыся выпадкам, хачу ад iмя райвыканкама шчыра i сардэчна павiншаваць усiх працаўнiкоў аграпрамысловага комплексу Капыльшчыны з Днём работнiкаў сельскай гаспадаркi i перапрацоўчай прамысловасцi i пажадаць iм вялiкiх поспехаў у працы i жыццi.

...У вёсцы сёння — знешнi спакой i зацiшша. Такое ўражанне, што вяскоўцы ўсе адразу пайшлi на адпачынак, i ўжо нiхто з iх нiкуды не спяшаецца... У пэўнай меры ўражанне i праўдападобнае, у нейкай ступенi — i падманлiвае. Бо, па-першае, не такi характар i склад душы ў вяскоўца, каб хоць бы на нейкi там момант супакоiцца, спынiцца... Спраў у яго заўсёды было шмат. Таму i сёння, напярэдаднi свята, i заўтра, у святочны дзень, ён будзе на сваiм рабочым месцы!

Скажам жа яму, вяскоўцу, шчыры i сумленны «Дзякуй!».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, якое сёлета паставiла перад вяскоўцамi нямала дадатковых праблем i задач, працаўнiкi сельскагаспадарчага вы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика