Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам кiнафестывалю «Лiстапад»
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам ХIII Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю «Лiстапад» з нагоды яго адкрыцця.
«Фестываль выконвае важную духоўную мiсiю — прапагандуе лепшыя ўзоры сучаснага кiнематографа, з дапамогай мастацтва садзейнiчае ўмацаванню дружбы i ўзаемаразумення памiж народамi. За гады свайго iснавання ён набыў вялiкi аўтарытэт i прызнанне ў свеце», — гаворыцца, у прыватнасцi, у прывiтаннi. «Няхай i надалей фестываль працягвае слаўныя творчыя традыцыi, развiваецца паспяхова i плённа, прыцягваючы новых сяброў i прыхiльнiкаў», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам ХIII Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю «Лiстапад» з нагоды яго ад |
|