Ну, пачакайце, дарослыя!
Ларыса ЦIМОШЫК
Восьмы «Лiстападзiк» пачаў адлiк паказаных фiльмаў i несхаваных дзiцячых эмоцый.
У дзiцячым фестывалi сёлета прымаюць удзел фiльмы з 19 краiн, якiя былi знятыя на працягу апошнiх трох гадоў. У конкурсе кароткаметражных мастацкiх фiльмаў заяўлены i беларускiя работы: «Як служыў я ў пана», «Пацешны стралец» (рэж. Уладзiмiр Пяткевiч), «Чароўная лаўка» (рэж. Алена Пяткевiч). Але як дзяцей, так i дарослых парадуе прэм’ера новых серый мультфiльма «Ну, пачакай!», якiя павiнен прадставiць аўтар Аляксей Кацёначкiн. Сёлета ў гасцях у «Лiстападзiка» пабывае беларускi фестываль «Анiмаёўка» з Магiлёва. А можа будучыя мультыплiкатары акажуцца сярод удзельнiкаў выставы дзiцячых малюнкаў? Маленькiм творцам таксама ёсць што паказаць. Канешне, будзе што i паглядзець: «Лiстападзiк» рыхтуе дабрачынныя акцыi для дзяцей з дзiцячых дамоў, творчыя сустрэчы ў гарадах Беларусi, i нават гала-канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады i маленькiх артыстаў. Дарослыя, пачакайце...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восьмы «Лiстападзiк» пачаў адлiк паказаных фiльмаў i несхаваных дзiцячых эмоцый
|
|