21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Наш саюз iснуе»

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь зацiкаўлена ў развiццi добрых саюзнiцкiх адносiнаў з Расiяй ва ўсiх сферах.

Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся з кiраўнiком адмiнiстрацыi Валгаградскай вобласцi Мiкалаем Максютам. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў: «Што б хто нi гаварыў пра нашы адносiны з Расiяй, у нас з вамi больш, чым адзiныя погляды на сусветныя працэсы, на працэсы развiцця нашых народаў i нашых дзяржаў. Нягледзячы на розную крытыку, наш саюз iснуе».

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што ў гэтым годзе ўзаемны тавараабарот Беларусi i Расii наблiжаецца да $20 млрд. Гэта лiчба сведчыць аб актыўным супрацоўнiцтве дзвюх краiн. Тавараабарот Беларусi i Валгаградскай вобласцi ў гэтым годзе перавысiў $100 млн. Як адзначыў Прэзiдэнт Беларусi, гэтыя лiчбы сведчаць пра многае.

Беларускi лiдар адзначыў, што кожны год прырост ВУП у Беларусi складае 8—10 працэнтаў. А гэта сведчыць аб тым, што краiна вырабляе ўсё больш прадукцыi. Прэзiдэнт падкрэслiў: «Мы гаворым аб дыверсiфiкацыi нашага экспарту. Мы не можам быць замкнуты нават на самай дружалюбнай брацкай краiне, пастаўляючы свае тавары толькi ў Расiю».

«Разам з тым мы не збiраемся пакiдаць традыцыйныя рынкi, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — I вiзiт кiраўнiка Валгаградскай вобласцi важны для нас з пункту гледжання гандлю i эканомiкi».

Беларусь гатова не толькi гандляваць з Валгаградскай вобласцю, але i рэалiзоўваць сумесныя праекты, у прыватнасцi па здабычы ў расiйскiм рэгiёне калiйных угнаенняў, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускi лiдар акцэнтаваў увагу на тым, што сусветны рынак калiйных угнаенняў цяпер перанасычаны, iснуе жорсткая канкурэнцыя. «Таму мы пайшлi на аб’яднанне з адной з расiйскiх кампанiй i сталi лiдарамi ў вытворчасцi калiйных угнаенняў. Сёння без Беларускай калiйнай кампанii не вырашаецца нiводнае пытанне.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нi ўнутры Беларусi, нi ўнутры Расii няма нiякiх перашкод, каб прасоўваць iншыя праекты. «Мы адкрыты для супрацоўнiцтва з Расiяй, тым больш з блiзкай для нас Валгаградскай вобласцю», — падкрэслiў кiраўнiк дзяжавы.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь зацiкаўлена ў развiццi добрых саюзнiцкiх адносiнаў з Расiяй ва ўсiх сферах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика