Золатавалютныя рэзервы Беларусi за кастрычнiк павялiчылiся на $110 млн
Золатавалютныя рэзервы Беларусi за кастрычнiк павялiчылiся на $110 млн i на 1 лiстапада склалi $1 млрд 685 млн, што на $86 млн больш, чым было на пачатак года. Аб гэтым праiнфармаваў Прэзiдэнта Беларусi старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч.
Даручэнне па прыняццю дадатковых мераў па павелiчэнню золатавалютных рэзерваў кiраўнiк дзяржавы даў месяц таму. Як адзначыў Пётр Пракаповiч, работа Нацбанка па нарошчванню золатавалютных рэзерваў будзе прадоўжана. Па вынiках года чакаецца iх значны прырост. Кiраўнiку дзяржавы даложана аб выкананнi прагнозных паказчыкаў, закладзеных у асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi на гэты год. Як адзначыў Пётр Пракаповiч, усе асноўныя паказчыкi па вынiках работы за 10 месяцаў выкананы i таксама будуць рэалiзаваны па вынiках работы за год. Беларускi рубель з’яўляецца стабiльнай валютай, крэдытаванне эканомiкi iдзе апераджальнымi тэмпамi. Тэмп росту крэдытных рэсурсаў эканомiкi ў 3,1 раза перавышае тэмп росту ВУП. Прэзiдэнт запатрабаваў прыняць дадатковыя меры па паляпшэнню сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi, па прыцягненню iнвестыцый у рэспублiку i ў цэлым па паляпшэнню работы эканамiчнай галiны i банкаўскай сiстэмы. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Золатавалютныя рэзервы Беларусi за кастрычнiк павялiчылiся на $110 млн i на 1 лiстапада склалi $1 млрд 685 млн, што на $86 млн больш, чым было на пача
|
|