У сталiчных пешаходаў «кульгае дысцыплiна»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Бяспека руху Мiнулi тыя часы, калi мiнскiя пешаходы лiчылiся самымi дысцыплiнаванымi прынамсi на постсавецкай прасторы i, на здзiўленне гасцей беларускай сталiцы, нават пры адсутнасцi аўтамабiляў на вулiцы, цярплiва чакалi зялёнага святла.Сёлета ў Мiнску па вiне пешаходаў адбыліся 252 дарожна-транспартныя здарэннi, у вынiку якiх 33 чалавекi загiнулi i 225 — атрымалi раненнi. Прычым, як падкрэслiлі старшы iнспектар аддзела ДАI Маскоўскага РУУС сталiцы Дзмiтрый Яскевiч і старшы iнспектар ДАІ Савецкага раёна г. Мінска Дзмітрый Марозаў, 96 ДТЗ здарылiся па вiне п’яных пешаходаў. Самае распаўсюджанае парушэнне Правiлаў дарожнага руху (ПДР) i сярод п’яных, i сярод цвярозых пешаходаў — пераход дарогi ў забароненым месцы. Да таго ж, многiя паводзяць сябе непрадказальна i нават, калi бачаць, што да аўтамабiля засталося некалькi крокаў, раптоўна выбягаюць на дарогу, спрабуючы «прашмыгнуць» перад бамперам транспартнага сродку. Словам, у сталiчных пешаходаў дысцыплiна апошнiм часам моцна «кульгае». Таму, каб выправiць сiтуацыю, упраўленне Дзяржаўтаiнспекцыi ГУУС Мiнгарвыканкама распачало комплекс прафiлактычных мерапрыемстваў пад назвай «Пешаход». Падчас гэтай акцыi «даiшнiкi» тлумачаць пешым удзельнiкам дарожнага руху, як паводзiць сябе на вулiцы, каб не нарабiць бяды сабе i iншым. Нялiшнiм будзе нагадаць, што пешаходы таксама могуць прыцягвацца да адказнасцi за парушэнне ПДР. Напрыклад, за пераход дарогi ў забароненым месцы прадугледжаны штраф у памеры ад 0,1 да 0,5 базавых велiчынь (адна «базавая» складае зараз 31 тысячу рублёў). У выпадку, калi пешаход стварыў аварыйную сiтуацыю, а таксама стаў вiноўнiкам ДТЗ альбо збег з месца здарэння,памер штрафу можа ўзрасцi да 5 базавых велiчынь. Больш за тое, пешаход, па вiне якога адбылася аварыя з цяжкiмi наступствамi, можа быць прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнулi тыя часы, калi мiнскiя пешаходы лiчылiся самымi дысцыплiнаванымi прынамсi на постсавецкай прасторы i, на здзiўленне гасцей беларускай сталiцы,
|
|