21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Пенсiйныя» справы з нюансамi

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Прамая лiнiя

На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА

[(Працяг. Пачатак у нумарах за 14—17 лістапада.)

 — Адкажыце, калi ласка, якой павiнна быць пенсiя пры стажы 38 гадоў i iндывiдуальным каэфiцыенце заробку 1,43?

Рыгор Пятровiч Раманчук, г. Глыбокае

— Пры стажы 38 гадоў i iндывiдуальным каэфiцыенце заробку 1,43 пенсiя мужчыны ў кастрычнiку павiнна была складаць 273 190 рублёў. Аднак пры ўмове, што такi мужчына не працуе або заняты непасрэдна ў вытворчасцi сельгаспрадукцыi. Калi ж пенсiянер працуе або займаецца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, то яму будзе выплачвацца частка, разлiчаная з улiкам каэфiцыента заробку 1,3. У гэтым выпадку ваша кастрычнiцкая пенсiя павiнна адпавядаць 268 310 рублям.

 Адпрацавала 15 гадоў выхавальнiцай у дзiцячым садку, потым загадчыцай дзiцячага садка, а з 1992 года займала пасаду намеснiка дырэктара па дашкольнаму выхаванню цэнтра эстэтычнага развiцця дзяцей. Цi маю я права пайсцi на пенсiю за выслугу гадоў?

Любоў Сяргееўна Бурак, Аршанскi раён

— Пералiк асоб, што маюць права на пенсiю за выслугу гадоў, вызначаны спецыяльнай пастановай Савета Мiнiстраў. Прычым цэнтры эстэтычнага развiцця ў гэтым пералiку не прадугледжаны. Адпаведна, iх работнiкi правам на пенсiю за выслугу гадоў не карыстаюцца. А паколькi без працы ў цэнтры ваш, Любоў Сяргееўна, спецыяльны стаж не дасягае 25 гадоў, то такога права не будзе i ў вас.

 — Я маю пасведчанне пераможцы сацыялiстычнага спаборнiцтва, пасведчанне ўдзельнiка ВДНГ. Цi павiнна ў сувязi з гэтым павышацца мая пенсiя?

Галiна Мiхайлаўна Патапава, Баранавiцкi раён

— Не, бо памер пенсii залежыць толькi ад стажу i заробку. Аднак, Галiна Мiхайлаўна, варта заўважыць, што за ўзгаданыя ўзнагароды дадатковыя меры сацыяльнай падтрымкi можа прадугледзiць за свой кошт прадпрыемства, дзе вы працавалi раней.

 — Як мацi iнвалiда з дзяцiнства, у 50 гадоў выйшла на пенсiю. Маю 33 гады стажу i iндывiдуальны каэфiцыент 0,4. Чаму мая пенсiя такая маленькая?

Казакевiч Рэгiна Вiкенцьеўна, Смаргонскi раён

— Па-першае, пенсiя невялiкая менавiта таму, што ў вас на самай справе была вельмi невысокая зарплата i, адпаведна, невысокi iндывiдуальны каэфiцыент. Аднак яшчэ адна i не менш важкая прычына — не самы высокi стаж. I ў тым лiку таму, што вы пайшлi на пенсiю на 5 гадоў раней за агульнаўсталяваны ўзрост.

 — Маю 31 год стажу, тым не менш пенсiя атрымлiваецца маленькай. Калi ласка, праверце, цi правiльна робiцца яе налiчэнне?

Леанiда Станiславаўна Халапук, г. Мiнск

— Зноў-такi асноўнае тлумачэнне невысокай пенсii — невялiкi каэфiцыент вашага заробку. Зараз у вас гэты каэфiцыент 0,61, таму памер пенсii ў лiстападзе складзе 203 020 рублёў.

 — Мая мацi, якой ужо 83 гады, атрымлiвае вельмi нiзкую пенсiю — крыху больш за 150 тысяч. Цi мае яна права на якiя-небудзь дадатковыя выплаты на лекi? I яшчэ. Паколькi мацi жыве ў вёсцы адна i я не маю магчымасцяў наведваць яе штодня, цi можна замацаваць за ёй сацыяльнага работнiка?

Iосiф Канстанцiнавiч Ломаць, Дзятлаўскi раён

— Вашай мацi павiнна рабiцца толькi адна дадатковая выплата — надбаўка на догляд асобам, якiя дасягнулi 80-гадовага ўзросту. Памер такой надбаўкi сёння складае 21 200 рублёў, i гэтыя грошы выплачваюцца разам з «асноўнай» пенсiяй. Зрэшты, каб канчаткова ўпэўнiцца, прызначаецца надбаўка цi не, вы можаце папрасiць праверыць гэта ва ўпраўленнi па працы i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства мацi.

Таксама ў раённае ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне, або, як варыянт, у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва трэба звяртацца i з просьбай аб прадастаўленнi сацыяльнага работнiка. Прычым, з улiкам усiх акалiчнасцяў, менавiта там вырашаць, на якiх умовах мацi зможа атрымлiваць паслугi на даму. Дарэчы, паколькi ваша мацi мае на самай справе вельмi нiзкую пенсiю, у той жа тэрытарыяльны цэнтр можна звярнуцца i з просьбай аб аказаннi той цi iншай матэрыяльнай дапамогi. Прадастаўленне такой дапамогi (да прыкладу, на нарыхтоўку палiва) магчыма раз у год. Праўда, пры ўмове, што ў раёне на гэта ёсць грошы.

 — Як шматдзетная мацi, выйшла на пенсiю ў 50 гадоў. Аднак пры яе разлiку ў стаж чамусьцi не залiчылi 4 гады, калi я з’яўлялася беспрацоўнай. Цi правiльна гэта?

Ларыса Сцяпанаўна, г. Смаргонь

— Сапраўды, у сувязi са змяненнямi ў Законе «Аб занятасцi насельнiцтва» з 1 жнiўня гэтага года з усяго часу, калi чалавек атрымлiваў дапамогу па беспрацоўю, у стаж для прызначэння пенсiй залiчваецца толькi 6 месяцаў. I мы лiчым такi падыход правiльным, бо пенсiя павiнна адлюстроўваць менавiта працоўны ўклад кожнага чалавека. Прычым надалей памеры пенсiй будуць залежаць ад работы i выплаты страхавых узносаў яшчэ ў большай ступенi.

 — Маё прозвiшча Вярбiцкi, тэлефаную з Кобрына. Справа ў тым, што 6 студзеня мне споўнiцца 60 гадоў, зараз нiбыта прыйшоў час збiраць неабходныя даведкi. Аднак што рабiць, калi ў адной з арганiзацый, дзе я некалi працаваў, не захавалiся дакументы аб заробках?

— Тут ёсць два варыянты. Першы. Вы можаце прад’явiць прэтэнзii да таго наймальнiка, якi не захаваў дакументы аб зарплаце, праз суд. I другi. Ёсць магчымасць заплацiць пошлiну i зноў-такi звярнуцца ў суд з тым, каб за «страчаны» перыяд вам устанавiлi факт атрымання заробку ў пэўным памеры. Прычым вызначаны такiм чынам заробак будзе ўлiчаны для разлiку пенсii.

 — Зараз я ўдава ваеннаслужачага, маю 33 гады працоўнага стажу. А пытанне такое. Некалi разам з мужам жыла 4 гады ў Германii, дзе знайсцi работу было немагчыма. Цi павiнны залiчыць гэтыя 4 гады ў мой стаж?

Тамара Мiкалаеўна Грыгор’ева, г. Барысаў (i iншыя чытачы)

— Да 1 жнiўня гэтага года час пражывання жонак ваеннаслужачых у месцах, дзе адсутнiчала магчымасць працаўладкавання, мог залiчвацца ў стаж, неабходны толькi для атрымання права на працоўную пенсiю. Iнакш кажучы, у стаж да 20 гадоў. У той жа час, калi стаж жонкi ваеннаслужачага складае звыш 20 гадоў, падобны залiк не рабiўся нiколi.

Пры гэтым, Тамара Мiкалаеўна, варта нагадаць, што з 1 жнiўня час пражывання жонак ваеннаслужачых у месцах, дзе адсутнiчае магчымасць працаўладкавання, не залiчваецца ўвогуле — нi пасля, нi да 20 гадоў. I такi падыход мае свае тлумачэннi. Бо па сваёй сутнасцi стаж — гэта час, калi чалавек працуе i да таго ж робiць адлiчэннi ў Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва, з якога потым яму i будзе выплачвацца пенсiя.

 — Цi захаваецца ранейшы парадак прызначэння пенсiй супрацоўнiкам Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях?

Аляксандр Ягоравiч Цясленка, г. Гомель

 — Цi праўда, што з новага года плануецца скарачэнне пенсiй ваеннаслужачым i супрацоўнiкам МУС, а таксама працяг тэрмiнаў iх службы?

Валянцiна Анатольеўна, г. Верхнядзвiнск

— Як, напэўна, i ўсе iншыя, мы ведаем аб прапанове зменшыць на 50 працэнтаў выплату пенсiй працуючым ваенным пенсiянерам i iншым пенсiянерам-«сiлавiкам». I на гэты конт можна сказаць толькi адно — мы лiчым такi падыход занадта прамалiнейным i нерацыянальным. Скарачаць напалову памер пенсii працуючым «сiлавiкам» незалежна ад яе памеру i зарплаты пенсiянера не зусiм правiльна. Бо не сакрэт: «ваенныя» пенсii могуць быць як вельмi вялiкiмi, так i вельмi маленькiмi. I, апошняе, у прыватнасцi, датычыцца пенсiй па iнвалiднасцi i пенсiй па страце кармiцеля.

Таму пазiцыя Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны тут адназначная — калi змяняць падыходы да выплат пенсiй працуючым «ваенным» пенсiянерам, то з улiкам iх даходаў. У прыватнасцi, менавiта такi асноўны сэнс нашых прапаноў. Хоць, безумоўна, канчатковае рашэнне ў дадзеным выпадку не адносiцца да кампетэнцыi нашага ведамства — найперш яно залежыць ад мiнiстэрстваў фiнансаў, абароны, унутраных спраў, а таксама Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях.

(Працяг будзе.)

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказвае начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика