21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Блаславiце жанчыну!

25.08.2009 22:07 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

«Лiстапад-2006»

У залу, дзе адбываецца Мiнскi мiжнародны кiнафестываль «Лiстапад», не вядзе якая-небудзь каляровая дарожка. Але госцi маюць магчымасць паказаць сябе, вiтаючы беларускiх гледачоў са сцэны.

Беларускiя артысты асаблiва адказна падышлi да свайго выхаду «ў свет». Адмысловыя сукенкi Валерыi Арланавай, Юлii Кадушкевiч дадалi яркiх колераў зале, Вера Палякова «блiснула» не толькi вопраткай, але i спевамi, Святлана Зелянкоўская i на гэты раз знайшла вобраз, не падобны нi на каго: бела-чырвоная сукенка з пунсовым каўбойскiм капелюшом. Мужчыны старалiся здавацца стрыманымi, але было заўважна, як i яны лавiлi позiркi з залы. Канешне, позiркi прызнання.

Уладзiмiра Гасцюхiна, напэўна, цяжка здзiвiць увагай i ўзнагародамi. Але цяпер у яго iх стала на адну больш. Атрымлiваючы спецыяльны прыз Прэзiдэнта Беларусi «За захаванне i развiццё традыцый духоўнасцi ў кiнамастацтве», артыст сказаў:

— Магчыма, я гэта заслужыў... Але гэта толькi этап, наперадзе яшчэ шмат таго, што належыць зрабiць, цяжкага, складанага. Спадзяюся, што ўсё змагу пераадолець i зноў прыйсцi да вас з чыстым сэрцам.

Народнай артыстцы СССР Наталлi Бандарчук гэта ўдалося. Яна таксама атрымлiвала спецыяльны прыз ад беларускага Прэзiдэнта. Але ў Мiнск за iм не прыязджала, увогуле была ў Беларусi апошнi раз у савецкiя часы. Цяпер вырашыла аддзячыць беларускiх гледачоў, прадставiўшы як рэжысёр свой новы фiльм. Яе рэжысёрская работа «Пушкiн: апошняя дуэль» адкрывала фестываль, пры тым, што прэм’еры фiльма ў Расii яшчэ не было. Таму стваральнiца падкрэслiла, што для яе важна, каб людзi iмкнулiся зразумець, дзеля чаго яна вырашыла ўзяцца за гэтую тэму. А ўсё дзеля таго, каб апраўдаць жанчыну, якую на працягу стагоддзяў вiнавацiлi ў смерцi Пушкiна, — Наталлю Ганчарову, жонку паэта. Наталля Бандарчук вывучала гiстарычныя матэрыялы, у тым лiку i тыя, якiя нiхто яшчэ не агучваў. Паводле яе звестак, пасля смерцi паэта яго жонка была на споведзi, iмкнучыся зразумець, цi не наклiкала сама гэтую бяду, пасля чаго яе духоўнiк сказаў: яна чыстая, як анёл. Гэты падыход падзялiў i апошнi нашчадак Пушкiна, якi сёння жыве ў Амерыцы. Саша Пушкiн паглядзеў фiльм i сказаў, што тую ж версiю чуў ад сваiх бабуль i дзядуль.

Наталля Бандарчук працавала над карцiнай на працягу сямi гадоў, самой даводзiлася ўнiкаць ва ўсе праблемы здымачнага працэсу, нават заняцца прадзюсiраваннем — нiхто не пагаджаўся пра- дзюсiраваць фiльм пра Пушкiна. Сын Iван Бурляеў працаваў разам з мацi, ён не толькi музыку да фiльма ствараў, але падтрымлiваў ва ўсiм. Гэтак жа як i акцёры, якiя ўдзельнiчалi, здымалiся ў карцiне. Пушкiн тут — Сяргей Бязрукаў. Але прадстаўляць карцiну разам з рэжысёрам прыехаў бязмежна абаяльны Вiктар Сухарукаў. Для Ганны Снаткiнай роля Наталлi Ганчаровай стала сур’ёзным акцёрскiм выпрабаваннем. Як i вiзiт на «Лiстапад» — для маладой актрысы дэбют на кiнафестывалях.

Але ёсць асобы, якiя звяртаюцца да беларускай публiкi ўжо 13 гадоў — столькi, колькi жыве фестываль. Напрыклад, старшыня Расцiслаў Янкоўскi. Ён падкрэслiў, што яго нiколькi не палохае такая лiчба, таму што фестываль вырас за гэты час за кошт таго, што ёсць любоў да кiнамастацтва. Сёлета Мiнск убачыць 16 конкурсных карцiн з 19 краiн, сярод якiх ужо даўно не толькi краiны СНД i Балтыi, але i ЗША, Японiя, Марока, Iран, Германiя, Швецыя, Францыя. Ацэньваць iх будзе мiжнароднае журы пад кiраўнiцтвам рэжысёра Святланы Дружынiнай. Яна прызнала, што ёсць жаночы погляд на кiно, але добра, калi ён ураўнаважваецца, i ў працы на «Лiстападзе» яна будзе кiравацца не толькi iм, але найперш прафесiяналiзмам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У залу, дзе адбываецца Мiнскi мiжнародны кiнафестываль «Лiстапад», не вядзе якая-небудзь каляровая дарожка. Але госцi маюць магчымасць паказаць сябе,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика