Тарыфы на рыэлтарскiя паслугi стануць больш празрыстымi
Сяргей КУРКАЧ
Адпаведнай пастановай Мiнэканомiкi № 188 была зацверджана Iнструкцыя аб парадку фармiравання тарыфаў на рыэлтарскiя паслугi. Гэты дакумент распрацаваны з улiкам iснуючай практыкi i ў мэтах удасканалення цэнаўтварэння, забеспячэння аднолькавасцi i эканамiчнай абгрунтаванасцi пры фармiраваннi тарыфаў на рыэлтарскiя паслугi ўсiмi камерцыйнымi арганiзацыямi, якiя маюць лiцэнзiю на аказанне такога вiду дзейнасцi.
Больш за тое, у мэтах упарадкавання рыэлтарскай дзейнасцi агенцтваў нерухомасцi пастановай Мiнiстэрства юстыцыi i Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь № 50/31 зацверджаны пералiк работ, якiя ажыццяўляюцца рыэлтарскiмi арганiзацыямi па аказанню рыэлтарскiх паслуг. Старшыня Савета Беларускай асацыяцыi нерухомасцi Мiкалай Прасталупаў паведамiў карэспандэнту «Звязды», што рэалiзацыя дадзеных дакументаў iстотна не паўплывае на памер тарыфаў па аказанню рыэлтарскiх паслуг, але прымусiць усе агенцтвы нерухомасцi працаваць у цывiлiзаваным юрыдычным полi на аднолькавых умовах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведнай пастановай Мiнэканомiкi № 188 была зацверджана Iнструкцыя аб парадку фармiравання тарыфаў на рыэлтарскiя паслугi |
|